Ру́мза ’плакса’, ру́мзаць ’перарывіста і надакучліва плакаць’ (ТСБМ); ру́мзы ’вочы заплаканыя’, румзы распускаць ’плакаць беспрычынна’ (мсцісл., Юрч. Сін.), ру́мза, рю́мза ’плакса’ (Бяльк.), ру́мало ’тс’ (ТС), ру́маць ’румзаць’ (ТС). Параўн. таксама рю́мать ’плакаць, хныкаць’ (Растарг.), укр. рю́мати ’няўцешна плакаць’. Гл. рум 1; нарашчэнне ‑з‑ (‑с‑) характарызуе інтэнсіўнасць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)