Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shy1 [ʃaɪ] adj.

1. нясме́лы, сарамлі́вы, сарамя́жлівы, нелюдзі́мы;

He makes her feel shy. Яна бянтэжыцца перад ім.

2. (of) баязлі́вы;

be shy of smth. бая́цца чаго́-н.

once beaten, twice shy ≅ апёкшыся малако́м, i ваду́ студзі́ць бу́дзеш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пу́жала ’пудзіла’ (ТСБМ, Касп.), пужа́ла ’тс’ (Нас., Гарэц., Бяльк.; полац., Янк. 2), пужа́дла, пужа́йла (паст., брасл., Сл. ПЗБ; Жд. 2), пужа́йло ’пудзіла; нелюдзімы чалавек’ (ТС; нараўл., добр., Мат. Гом.). Утворана ад пужа́ць (гл.), параўн.: здзелав с онучки пужайло и ходзя кругом, пужая верабьёв (Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́людзь ’нелюдзім’ (слаўг., Нар. словатв.; Яўс., Сл. ПЗБ), ’вылюдак, ідыёт’ (Юрч.), ’нечалавек’ (Сцяц.), ’непадобны да людзей’ (ТС), сюды ж не́люддзя, не́улюддзя, нелюдзяддзё ’тс’ (слаўг., Нар. словатв.). Назоўнікі, утвораныя ад нелю́дзкі ’дрэнны’ (Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, дзіклівы’ (ТС), ’няўжыўчывы; неспагадлівы; нетутэйшы, неўласцівы тутэйшым людзям’ (Нас.), нелюдзячы ’нягодны; непрыгожы; слабы, хворы’ (Ян.) і пад. Гл. людзкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіку́н м.

1. (першабытны чалавек) rmensch m -en, -en; Wlde (sub) m -n, -n;

2. перан. (нелюдзімы) Mnschenscheue (sub) m -n, -n (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́людзь, ‑я, м.

1. Нелюдзімы чалавек. [Кашырын] страціў веру ў сябе і людзей, замкнуўся ў сваю шкарлупіну, стаў нелюдзем і пачаў выпіваць. Сяргейчык. // Неадабр. Які робіць не па-людску. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў. Скрыган.

2. пераважна мн. (не́людзі, ‑яў). Вылюдкі, звяры. [Карнікі] былі сапраўдныя нелюдзі, бо іначай не выганялі б яны на сіберны холад старых і малых. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўлю́дны, неулиднынелюдзімы’ (Ян.), няўлюадзе (неў‑ людзьдзя, невлюддзе) ’нелюдзь, нікчэмнасць’ (Юрч. НВС, Нас., Бяльк.), неўледдзе ’нелюдзім’ (Сл. ПЗБ), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах: чэш. nevlldny ’няветлы’, славен. nevljuden ’тс’, серб.-харв. пеў лудай ’тс’. Да улюдны ’прыстойны, варты’ (ТС), улюддзе (влюддзе) ’чалавек, чалавечына’ (Нас.) і пад., усё да люд (гл.); славянскія паралелі маюць, відаць, самастойнае паходжанне, параўн. серб.-харв. улудан ’ветлівы’, ульудити се ’стаць ветлівым, набыць прыстойнасць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́ць ‘штурхнуць’ і су́нуць ‘сунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр. совману́ти ‘штурхнуць’, што таксама звязваюць з со́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́н ‘ціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмачнелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана з тур. sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіку́н, ‑а, м.

1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек. // Пра некультурнага, неразвітага, грубага чалавека. — Тупагаловыя дзікуны! Яны не разумеюць, што няма той сілы, якая знішчыла б народ. Шамякін. Я баяўся, што стычынскія хлапчукі зловяць мяне на вуліцы і адлупцуюць. Такія дзікуны могуць! Чарнышэвіч.

2. Разм. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек. [Панне] Людміле цікава было паглядзець на гэтага дзікуна і пустэльніка, які яшчэ аж дасюль не быў у Завітанках. Колас.

3. Разм. Пра чалавека, які адпачывае ў курортным месцы без пуцёўкі. — Люблю ездзіць адпачываць «дзікуном», — гаварыў.. Аляксей Пятровіч. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)