дзі́кі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), не культываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

Дзікія плямёны.

Дзікая яблыня.

Дзікая качка.

2. Незаселены, неабжыты.

Д. кут.

3. Неўтаймаваны, шалёны.

У душы яго кіпеў д. гнеў.

4. Люты, зверскі, які пераходзіць межы нармальнага.

Д. крык.

Дзікая расправа.

Дзікае забойства.

5. перан. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

Дзікая арцель.

Д. пляж.

Дзікае мяса (разм.) — нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)