Не́людзь ’нелюдзім’ (слаўг., Нар. словатв.; Яўс., Сл. ПЗБ), ’вылюдак, ідыёт’ (Юрч.), ’нечалавек’ (Сцяц.), ’непадобны да людзей’ (ТС), сюды ж не́люддзя, не́улюддзя, нелюдзяддзё ’тс’ (слаўг., Нар. словатв.). Назоўнікі, утвораныя ад нелю́дзкі ’дрэнны’ (Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, дзіклівы’ (ТС), ’няўжыўчывы; неспагадлівы; нетутэйшы, неўласцівы тутэйшым людзям’ (Нас.), нелюдзячы ’нягодны; непрыгожы; слабы, хворы’ (Ян.) і пад. Гл. людзкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)