I shouldn’t wonder if…infml не бу́дзе дзі́ва, калі́…;
I wonder! Не ведаю!; Цікава! (выражае недавер, сумненне)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
reciprocal
[rɪˈsɪprəkəl]1.
adj.
1) узае́мны
reciprocal distrust — узае́мны недаве́р
2) адваро́тны
2.
n.
адваро́тны лік
The reciprocal of 3 is 1/3 — Адваро́тны лік да 3 — 1/3
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
testimony[ˈtestɪməni]n.
1. (to) све́дчанне, до́каз (чаго-н.);
in testimony of our respect у до́каз на́шай паша́ны
2.law паказа́нне (сведак);
a false testimony ілжы́вае паказа́нне;
His smile was a testimony of his disbelief. Ягоная ўсмешка сведчыла пра недавер.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Сумне́нне ’няўпэўненасць; няпэўнасць, недавер’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел.сумненье (XV ст., КГС). Укр.сумні́ння, рус.сомне́ние (з *сумнѣние, куды была ўведзена прыстаўка со‑ з ц.-слав. — Фасмер, 3, 716), стараж.-рус.сумьнѣние, польск.sumienie, ст.-польск.sǫmnienie, пазней sumnienie, балг.съмне́ние ’сумненне, падазрэнне’, ст.-слав.сѫмьнѣние ’тс’. З першаснага *sąmnienie, аддзеяслоўнага дэрывата ад прасл.*sǫmьněti ’мець сумненне, працівіцца, супраціўляцца’, параўн. укр.сумни́тися, ст.-рус.сумьнѣтися, ст.-польск.sǫmnieć się ’сумнявацца’, серб.-харв.súmnjati ’сумнявацца, падазраваць’, якое ад прасл.*sǫmьną, дэрывата ад прасл.*sъ‑mьněti ’думаць; сумнявацца, падазраваць’; гл. сум (Бязлай, 3, 31; Борысь, 586; Фасмер, там жа; ЕСУМ, 5, 474–475). Басай–Сяткоўскі (Słownik, 350) бачаць тут кальку лац.con‑scientia — s‑umnienie. Параўн. сумна1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАСКО́ЎСКІЯ ПЕРАГАВО́РЫ 1939аб заключэнні дагавора пра ўзаемадапамогу. Адбыліся ў Маскве 12—25.8.1939 паміж ваен. дэлегацыямі
(місіямі) СССР (кіраўнікі дэлегацыі нарком абароны К.Я.Варашылаў і нач. Генштаба РСЧА Б.М.Шапашнікаў),
Вялікабрытаніі (адм. Р.Дракс) і Францыі (ген. Ж.Думенк) ва ўмовах пагрозы развязвання 2-й сусв. вайны нацысцкай Германіяй. Ініцыіраваны сав. урадам пасля акупацыі герм. войскамі Чэхаславакіі (сак. 1939), папярэднія кансультацыі бакоў праходзілі ў крас.—ліп. 1939. Да лета 1939 брыт. ўрад адмаўляўся заключыць прапанаваны Сав. Саюзам Траісты пакт аб узаемадапамозе, гарантаваць у выпадку герм. агрэсіі бяспеку прыбалт. дзяржаў, якія межавалі з СССР, не прымаў інш.сав. праекты; франц. ўрад у асн. пагадзіўся з сав. прапановамі. У чэрв.—жн. Вялікабрытанія адначасова вяла тайныя перагаворы з Германіяй (гл.Лонданскія перагаворы 1939). У канцы ліп. 1939 брыт. і франц. ўрады пагадзіліся на перагаворы ў Маскве сваіх ваен. прадстаўнікоў (прыбылі 11 жн.) для выпрацоўкі канкрэтных захадаў па ўзаемадзеянні ўзбр. сіл бакоў. На перагаворах ключавым было пытанне аб праходжанні сав. войск для ўдзелу ў адбіцці магчымай герм. агрэсіі праз тэр. саюзных Вялікабрытаніі і Францыі Польшчы і Румыніі, бо СССР не меў агульнай мяжы з Германіяй. Брыт. і франц. ўрадам не ўдалося атрымаць згоду польск. і рум. ўрадаў на пропуск сав. войск. 21 жн. Думенк атрымаў радыёграму Э.Даладзье аб прызнанні Францыяй права на праходжанне войск СССР праз Польшчу, аб чым ён 22 жн. паведаміў Варашылаву. Сав. ўрад з-за адсутнасці рэакцыі Вялікабрытаніі і Польшчы палічыў франц. адказ малазначным, 23 жн. прыняў прапанову Германіі і заключыў з ёй дагавор аб ненападзе (гл.Пакт Рыбентропа—Молатава 1939). Узаемныя падазронасць і недавер бакоў перагаворнага працэсу завялі М.п. ў тупік (апошняя сустрэча трох дэлегацый адбылася 25 жн.), што ў значнай меры садзейнічала развязванню Германіяй другой сусветнай вайны 1939—45.
Літ.:
Ширер У. Англо-французские переговоры с Советским Союзом летом 1939 г. // От Мюнхена до Токийского залива: Взгляд с Запада на трагич. страницы истории второй мировой войны: Перевод. М., 1992.