рэко́рд

(англ. record)

найлепшы вынік, дасягнуты ў якой-н. галіне, напр. у працы, спорце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Q

= quality; jakość, gatunek — найвышэйшая якасць; найлепшы гатунак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аптыміза́цыя

(ад лац. optimus = найлепшы)

выбар найлепшага варыянта з некалькіх магчымых (напр. а. працэсу кіравання).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лу́чший

1. сравнит. ст. ле́пшы;

2. превосх. ст. найле́пшы;

лу́чший из всех ле́пшы за ўсіх, найле́пшы;

в лу́чшем слу́чае у ле́пшым вы́падку (ра́зе);

за неиме́нием лу́чшего не ма́ючы ле́пшага;

всего́ лу́чшего! усяго́ до́брага!, усяго́ найле́пшага!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аптыма́льны

(ад лац. optimus = найлепшы)

самы спрыяльны, найбольш адпаведны пэўным умовам і задачам (напр. а. варыянт).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

О́ПТЫМУМ (ад лац. optimum найлепшае),

сукупнасць найбольш спрыяльных умоў; найлепшы варыянт рашэння задачы або шлях дасягнення мэты пры дадзеных умовах і рэсурсах. Для дасягнення О. неабходна аптымізацыя; сітуацыя, пры якой дасягаецца О., наз. аптымальнай. О. эканамічны ў шырокім сэнсе — найб. эфектыўнае функцыянаванне вытв-сці, у вузкім — найлепшае выкарыстанне матэр. рэсурсаў, пры якім дасягаецца магчымы макс. эфект вытв-сці або магчымы мінімум затрат. О. сацыяльны — стан сац. сістэмы, які з’яўляецца найлепшым з пункту гледжання рэалізацыі яе мэт пры дадзеных унутр. і знешніх умовах і рэсурсах.

т. 11, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСТА́ЎКА, прэфікс (лац. praefixum прымацаваны спераду),

адзін з відаў афікса, службовая марфема, якая размяшчаецца перад коранем. Служыць для ўтварэння новых лексем («біць — адбіць, забіць, перабіць», «лес — узлесак, «Палессе», «народны — міжнародны, прынародна») або надання слову пэўнага грамат. значэння: відавога («казаць — сказаць»), ступені параўнання («лепшы — найлепшы») і інш. Дзеяслоўныя П. маюць яшчэ назву прэвербаў (ад лац. prae уперадзе і verbum слова). П. могуць спалучацца ў адным слове («папавыносіць», «напавынаходзіць»). У старых утварэннях і запазычаных словах П. могуць вылучацца толькі гістарычна [воблака—(в)об-влако].

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 13, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nieświetny

небліскучы; не найлепшы;

nieświetny interes — не найлепшая справа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аптыміза́тар

(ад лац. optimus = найлепшы)

набор тэхнічных устройстваў, які забяспечвае аптымальнае працяканне пэўнага вытворчага або тэхналагічнага працэсу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пералю́бнае ’самае смачнае; тое, што хочацца есці’ (калінк., З нар. сл.), пералю́бнынайлепшы, прыгожы’, ’любы, усялякі’ (Ян.). Відаць, яшчэ прасл. *per‑ljubьnъ ’надзвычай мілы, любімы’. Да пера- (са значэннем празмернасці) і *ljubьnъ, (параўн. рус. пск., цвяр. лю́бный ’які больш падабаецца’, ст.-польск. lubny ’мілы, прыгожы’, чэш. мар. libný, ľubný ’тс’, ст.-слав. любьнъ ’любімы, мілы’, дзеепрыметнік ад *ljubiti, гл. любі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)