найле́пшы, -ая, -ае.

Самы лепшы.

Н. сябра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

найле́пшы

прыметнік, якасны, найвышэйшая cтупень параўнання

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. найле́пшы найле́пшая найле́пшае найле́пшыя
Р. найле́пшага найле́пшай
найле́пшае
найле́пшага найле́пшых
Д. найле́пшаму найле́пшай найле́пшаму найле́пшым
В. найле́пшы (неадуш.)
найле́пшага (адуш.)
найле́пшую найле́пшае найле́пшыя (неадуш.)
найле́пшых (адуш.)
Т. найле́пшым найле́пшай
найле́пшаю
найле́пшым найле́пшымі
М. найле́пшым найле́пшай найле́пшым найле́пшых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

найле́пшы прил. превосх. ст. са́мый лу́чший, наилу́чший;

усяго́ ~шага — всего́ наилу́чшего, всех благ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

найле́пшы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы лепшы. Рэч найлепшай якасці. □ Розум — найлепшае багацце. Прыказка.

2. у знач. наз. найле́пшае, ‑ага, н. Самае лепшае. Марыць аб найлепшым. □ Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, ператвараць яе паводле сваіх уяўленняў аб найлепшым. Карпаў.

•••

Усяго найлепшага — развітальнае нежаданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наилу́чший найле́пшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аптыма́льны, -ая, -ае. (кніжн.).

Найбольш спрыяльны, зручны; найлепшы.

Аптымальныя ўмовы.

|| наз. аптыма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

най..., прыстаўка.

Ужыв. пры ўтварэнні найвышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў і надае ім значэнне самай высокай ступені якасці, напр.: найлепшы, найчасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

первокла́ссный (самый лучший) першакла́сны, найле́пшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэко́рд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Найлепшы вынік, дасягнуты ў працы, спорце.

Устанавіць сусветны р.

Пабіць чый-н. р.

Р. трываласці (перан.: вышэйшая ступень трываласці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ся́бар, -бра, мн. сябры́, -бро́ў, м.

1. Той, хто звязаны з кім-н. сяброўствам.

Мой найлепшы с.

2. чаго. Прыхільнік, абаронца.

Сябры прыроды.

|| прым. сябро́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)