kłapać

kłapa|ć

незак. ляпаць, ляскаць;

~ć zębami — ляскаць зубамі;

bociek ~ł dziobem — буслік клекатаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. З шумам удараць, біць па чым‑н. мяккім або чым‑н. мяккім; шлёпаць; ляпаць. Мокрыя сінія штаны лёпалі па нагах так гучна, нібы хто-небудзь біў па голым целе далон[ню]. Навуменка. Босыя ногі мякка лёпаюць па вільготнай зямлі. Мурашка.

2. перан. Груб. Гаварыць што‑н. недарэчнае, нетактычнае. [Міхал:] — Маўчаў бы лепш ды хоць шалопаў Ды менш губою гэтай лёпаў... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ляпа́к 1, лепа́к ’цяльпук’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. lapõkas ’такі сабе, не асаблівы’, lėpė̃kas, lepekiùšas ’бесталковы чалавек’.

*Ляпа́к 2, лепа́к ’пляскач’ (ТС). Да ля́паць ’біць па чым-небудзь мяккім’ (гл.).

*Ляпа́к 3, лепа́к ’муляр’ (ТС). Да ляпі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́паўка ’драўляны званок, які вешалі карове на шыю’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’бразготка’ (в.-дзв., Шатал.), ля́паўка ’балбатун’, ’пляткарка’ (Растарг.; гом., Нікан.; шчуч., воран., Сцяшк. Сл.). Да ля́паць ’гаварыць бязглуздзіцу’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 113–114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́пка 1 ’насечка, метка на бервяне’ (Бяльк.) — як вынік дзеяння ад ля́паць 1 (гл.).

Ляпка 2 ’пройгрыш, страта’ (КТС — Дунін–Марцінкевіч). З лексікі карцёжнікаў. Да польск. lapa ’ашуканства’, якое з ням. Lappe ’разява, расцяпа’ (Варш. сл., 2, 684).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпа́ць 1 ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., Выг.). Укр. клепати, рус. клепать ’тс’, балг. клепя, макед. клепа, серб.-харв. кљѐпати, славен. klépati ’тс’, польск. klępaćy чэш. klepati, славац. klepať, в.-луж. klepać ’тс’. Значэнне ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’, зыходзячы з агульнага яго распаўсюджання, праславянскае і з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Корань дзеяслова гукапераймальны.

Кляпа́ць 2 ’паклёпнічаць’ (Нас., Мат. Гом., Сцяшк.). Гэта значэнне яшчэ праславянскае, паралельнае з кляпаць 1 (гл.).

Кляпа́ць 3 ’ляпаць, удараць’ (Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб.), ’плёскаць, падаць на ваду’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае. Кантамінацыя з ляпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валя́ть несов.

1. кача́ць;

2. (шерсть) валі́ць;

3. (плохо делать) прост. ля́паць, валі́ць;

◊

валя́ть дурака́ стро́іць ду́рня, рабі́ць глу́пства;

валя́йте! фам. шпа́рце!, валі́це!.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляпу́шка 1 ’мокры снег, слата, хлюпота’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да ля́па 3 (гл.).

Ля́пушка 2 ’бразготка’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да ля́паць 1 (гл.).

Ляпу́шка ’ляжанка’ (шум., Сл. ПЗБ). Рус. пск., цвяр. лепу́ха, лепуха́. Бел.-рус. ізалекса. Відавочна, да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хаць ’біць у дошку малатком падчас начной варты’ (Нас.), та́хыць ’ляпаць’ (Бяльк.), та́хаты ’ўзбоўтваць; стукаць, біцца (у тым ліку пра сэрца)’ (Сл. Брэс.), ’трэсці, варушыць, узбоўтваць (аб пасудзіне з вадкасцю)’ (драг., З нар. сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, суадноснае з тах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kláppen I vi

1) ля́паць, сту́каць

2) vimp ла́дзіцца, ісці́ на лад;

es klappt усё ідзе́ на лад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)