То́чка1 ’мядзведка, Gryllotalpa gryllotalpa’ (Сержп., Байк. і Некр., Мат. Гом., ТС, ПСл; бяроз., Ск. нар. мовы; лельч., Жыв. НС), ’крот’ (ТС), ты́чка ’тс’ (іван., ЖНС), ту́чка ’мядзведка’ (ТС), ты͡эчка ’тс’ (лун., Арх. Вяр.), tòčka, tu͡ečkaкрот’ (Тарн.), ’сараканожка, Myriapoda’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. дыял. ту͡очка ’мядзведка’, то́чка ’палёўка’, каш. točkкрот’, ’мыш Cletrionomys glareolus’, палаб. tücai̯kăкрот’, славац. дыял. točka ’тс’. Да тачы́ць ’грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі, пашкоджваць што-небудзь’ (гл.) < прасл. *točiti, адным са старажытных значэнняў якога акрамя ’прымушаць цячы, бегчы’ (< *tekti ’цячы, бегчы’) было ’круціць, пракручваць’. Паводле Папоўскай–Таборскай (Бел.-польск. ізал., 106), гэта перыферыйны праславянскі (палабска-кашубска-палескі) архаізм або, магчыма, арэальная праславянская інавацыя (Szkice, 2, 35), падтрыманая наяўнасцю ідэнтычна матываваных ням. Wühler, Wühlwurm, Erdwühlerкрот’. Борысь (SEK, 5, 154) мяркуе пра незалежнае развіццё назвы на славянскіх тэрыторыях. Цікавасць уяўляе выпадак этымалагічнай магіі: “як пачынаюць закормліваць на ўбой вепрука ці свінню, то даюць ім зьесці точку, каб яны хутко сыцелі” (Сержп. Прымхі, 151); тут назва набліжана да тук, тучыць, гл.

То́чка2 ’кропка’ (Бяльк.), ’колік, які служыць межавым знакам’ (Некр.), ’метка ў канцы адмеранага ўчастка’ (люб., Бел. дыял., 2); у выразах: точка ў точку ’вельмі падобны’ (ТС), ni papaŭ ŭ tòczku ’не змог нешта зрабіць, сказаць; няўдала ажаніўся’, tòczka ŭ tòczku ’пра штосьці добра падабранае, напр., коней (калі адзін аднаго даганяе, але застаюцца на аднолькавай адлегласці, то так гавораць)’ (ваўк., Федар. 4). Параўн. укр. то́чка ’пункт, кропка’, рус. то́чка, чэш. teczka, славен. tóčka, серб.-харв. та̏чка, балг. то́чка, макед. точка ’тс’. Прасл. *tъčьka < *tъčь (< *tъknǫti/*tykati) ’месца, куды ткнулі’, параўн. ты́чка ’знак забароны’ (Жд. 2). Паводле семантыкі аналагічна лац. punctum ’кропка’ < pungere ’калоць’ (Фасмер, 4, 90; Махэк₂, 638; Чарных, 2, 254; ЕСУМ, 5, бі 1). Гл. таксама точ, тоц.

То́чка3 ’магазін’ (Сцяшк. Сл.), ’радыёкропка’ (Сл. ПЗБ, Вруб.), з рус. то́чка ’тс’, скарочана з афіцыйна-канцылярскіх назваў: торго́вая то́чка, радиото́чка ’тс’.

То́чка4 ’гайня, зграя сабак, ваўкоў у час цечкі’ (слонім., Шн. 3; Сл. ПЗБ; слонім., Жыв. сл.; зэльв., слонім., ЛА, 1; Сцяц.). Параўн. укр. дыял. ті́чка, те́чка ’гайня ваўкоў; касяк рыб’. Да тачы́цца (< тачы́ць < *točiti) ’круціцца’, што ўрэшце да *tekti, *tokъ (гл. цякаць, цячы, ток2) (ЕСУМ, 5, 578; Страхаў, Palaeoslavica, 13, 2, 20). Гл. це́чка.

То́чка5 ’кружок, які дзеці выкарыстоўваюць пры катанні’ (ваўк., Арх. Федар., Вруб.). Да тачыць (гл.); параўн. асабліва польск. taczać ’гнаць наперад нешта круглае, куляць’, toczyć ’каціць’, toczek ’кружок, колца’.

То́чка6 ’вяха, якая забараняе карыстацца дарогай’ (Шат), ’забіты ў дно ракі кол для прывязі рыбацкага чаўна’ (мазыр., Яшк.), ’тычка на фасоль’ (Мат. Гом.). Да у‑ткну́ць, ты́каць, ад асновы якіх утварылася (з суф. *‑jь) *točь ’месца, куды ўваткнулі што-небудзь’, пазней — ’тое, што ўтыкалі’. Відаць, сюды ж: то́чка ’ўчастак зямлі (для пасадкі, поліва ці ўборкі буракоў), выдзелены для апрацоўкі яго адным работнікам у калгасе’ (лельч., ЛА, 2); гэты ўчастак мог быць абазначаны ўваткнутымі вешкамі. Гл. таксама тычка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАСЯКОМАЕ́ДНЫЯ (Insectivora),

атрад млекакормячых. 7 сямействаў: кратовыя (гл. Краты), землярыйкавыя (гл. Землярыйкі), вожыкавыя (Erinaceidae), залатакратовыя (Chrysochloridae), скакунчыкавыя (Macroscelididae), тэнрэкавыя (Tenrecidae), шчыліназубыя (Solenodontidae), 52—63 роды, каля 400 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы. Пераважна начныя жывёлы, некат. вядуць падземны (залатакраты, краты) ці паўводны (куторы, хахуля, землярыйка выдравая) спосаб жыцця. Вядомы з мелавога перыяду мезазою (каля 130 млн. гадоў назад). На Беларусі 10 відаў з 4 сямействаў. У Чырв. кнізе МСАП 8 відаў.

Даўж. ад 3 см (белазубка карлікавая) да 44 см (гімнура); маса ад 1,2 г (белазубка карлікавая) да 1,6 кг (вожык звычайны). Вонкава нагадваюць грызуноў. Галава падоўжаная, нос выцягнуты накшталт хабатка. Цела ўкрыта кароткімі валасамі (краты, землярыйкі і інш.), шчаціннем (тэнрэкі), іголкамі (вожыкі). Найб. развітыя нюх і дотык. Маюць мускусныя залозы. Усёедныя, кормяцца пераважна насякомымі (адсюль назва). Нараджаюць 1—6 (некат. віды да 25) дзіцянят да 3 разоў за год. Краты і хахуля — аб’екты промыслу (футра).

А.​М.​Петрыкаў.

Насякомаедныя: 1 — крот звычайны; 2 — белазубка карлікавая.

т. 11, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

По́ўх1 повхкрот’ (беласт., Сл. ПЗБ; драг., Сл. Брэс.; Шатал., Сцяшк. Сл., Скарбы), ’мыш-палёўка’ (Сіг.), ’воўк’ (Бяльк.), ’гарнастай’ (Бяльк.), ’ласка’ (ЛАП), повухкрот’ (бяроз., Выг.); укр. дыял. повх, польск. pilch ’жывёліна Myoxidae, грызун з вушамі без поўсці’, н.-луж. pjelch, чэш., слав. pich, славен. pólh ’соня’, харв. puh, балг. плъх, пльф ’пацук, Mus raitus’. Некаторыя няслушна (гл. Шустар-Шэўц, 2, 1077) лічаць запазычаннем са ст.-в.-ням. pilich, с.-в.-ням. bilch ’від мышы’ (Голуб–Колечкі, 278). Да прасл. *ръ!!!хъ < *pelsb(fb) < *polsb(jь); сюды ж пялёсы, пялясы ’з белымі палосамі на цёмным фоне’ (гл.), рус. пелёсый ’плямісты (пра жывёлу)’, параўноўваюць з літ. pelė ’мыш’, пат. pele ’тс’ < і.-е. *pel ’сівы, белаваты (пра колер)’, дапускаючы, што тут мае месца намінацыя паводле лысых вушных ракавін грызуноў; Немец (Этимология–1997–1999, 128) параўноўвае са ст.-чэш. oplchaly (БЕР, 5, 374–375, з літ-рай; Махэк₂, 460; Сной₂, 539; Глухак, 511). Аднясенне сюды назвы ваўка па колеравай прыкмеце (“шэры”) з’яўляецца вынікам табуізацыі; зрэшты, параўн. і ўкр. вовчок ’соня’. Сюды ж повхоточыны, повховыпьне ’паточаная кратамі зямля’ (Сл. Брэс., Шатал.).

По́ўх2 ’пячкур (рачная рыба)’ (Крыв.). Няясна. Магчыма, з noyxf (гл.) з-за плямістай афарбоўкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВА́ЛЬЗЕР ((Walser) Марцін Іаганес) (н. 24.3.1927, Васербург-на-Бодэн-Зе, Германія),

нямецкі пісьменнік. Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1951). Аўтар раманаў «Шлюбы ў Філіпсбургу» (1957), «Палова гульні» (1960), «Адзінарог» (1966), «Па той бок кахання» (1976), «Намаганні душы» (1979), «Прыбой» (1985), «Абарона дзяцінства» (1991), аповесцяў і навел «Хвароба Галістля» (1972), «Лятучы конь» (1978), «Дорле і воўк» (1987), п’ес «Кароткі выезд» (1961), «Дуб і трус» (1962), «Спадар Крот у звышнатуральную велічыню» (1964), «Бойка ў пакоі» (1967) і інш., літ.-знаўчых прац. Пад уплывам творчасці Б.​Брэхта і Ф.​Кафкі у творах у цэнтр увагі ставіць праблему маральных пошукаў, імкнення асобы да самаідэнтыфікацыі ў сучасным свеце. Важнае месца ў раманах і драмах Вальзера займаюць сацыяльна-крытычныя матывы.

Тв.:

Aus dem Wortchatz unserer Kämpfe, Szenen, Stierstadt. Frankfurt am Main, 1971;

рус. пер. — Дуб и кролик;

Господин Кротт в сверхнатуральную величину;

Черный Лебедь: Пьесы. М., 1974;

Браки в Филиппсбурге;

По ту сторону любви;

Романы;

Рассказы. М., 1979.

Літ.:

История немецкой литературы: Пер. с нем. М., 1986. Т. 3. С. 221—222, 253—255, 276—280.

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 3, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mole

I [moʊl]

n.

радзі́мы знак (на ску́ры), радзі́мка f.

II [moʊl]

n., Zool.

1) крот крата́ m.

2) цярплі́вы, шчы́ры працаўні́к

III [moʊl]

n.

1) хваляло́м -а m., мол -а m.

2) дамба́ f.

IV [moʊl]

n.

грам-мале́кула, моль -я m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сукро́та ’стакроць’ (Ласт.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад назоўніка кро́та ’раз’ (Ласт.), гл. кроць ’тс’, што адпавядае укр. крат, крот, кроть, рус. крат, польск. kroć, кашуб. krot, в.-луж. króć, н.-луж. krot, чэш., славац. ‑krát, славен. krat, серб.-харв. кра̑т, балг. крат, дыял. крат ’частка аршына, роўная 2 см’, ст.-слав. кратъ ’раз’. Прасл. *kortъ адпавядае літ. kar̃tas ’раз’, kartá ’рад, пласт’, лат. kārta ’тс’ і ўзыходзіць да і.-е. *(s)kert‑ ’рэзаць, адрубаць’. Праблему складае адсутнасць поўнагалосся ва ўсходнеславянскіх формах, што тлумачаць уплывам царкоўнаславянскай або запазычаннем са стараславянскай мовы, гл. Фасмер, 2, 368; Шустар-Шэўц, 676; ЕСУМ, 3, 79. Адзінкавая фіксацыя слова прымушае думаць пра яго штучнае паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́ча

1. Насыпаная горка пяску (БРС).

2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.). Тое ж ку́чка (Слуцк. Сержп. Грам. 54).

2. Калонія грыбоў, пралесак, купка дрэў (Слаўг., Шчуч.). Тое ж ку́чка (Слаўг., Шчуч.), ла́піна́, лапянок (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

буго́р

1. Узгорак, пагорак, невялікая гара; узвышанасць; высокае месца; гара пяску (паўсям.). Тое ж лабзы́р, бузгорак, лабы́р, сугорак, лабы́нь, лабады́р, бугарок, лабырок, курганок, кургонак, бугра́ві́на (Слаўг.).

2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.).

ур. Бугор (высокі луг) каля в. Сіліна Поле Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

кратаві́нне Месца, дзе крот натачыў зямлю (Докш., Маладз., Паст., Сал., Слаўг.). Тое ж к.ратаві́шча (Лёзн.), кратовішча (Стол.), кратоўнік (Лёзн.), ку́піны (Кап.), кратаве́ня (Шчуч.), кратаві́на́ (Докш., Маладз., Навагр.), крата́віны (Вор.), кратаві́ны (Ляхавічы Баран. Кап., Навагр.), кратоўня (Кузн. Касп.), краточына (Ляхавічы Баран. Кап.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

НЕА́РКТЫКА (ад неа... + грэч. arktikos паўночны),

Неаарктыка, Неарктычная біягеаграфічная падвобласць, вобласць з 2 ці 3 падвобласцямі, або падцарства з асобнымі біягеагр. абласцямі: Арктычнай, Канадскай, Санорскай у складзе Галарктычнай біягеаграфічнай вобласці царства Арктагеі. Займае Паўн. Амерыку (на Пд да Мексіканскага нагор’я ўключна), Канадскі Арктычны архіпелаг, а-вы Алеуцкія, Бермудскія, Грэнландыя, Ньюфаўндленд, Прыбылова.

Паводле характару расліннасці вылучаюць зоны тундры, тайгі, шыракалістых лясоў, стэпу (прэрый). Субтрапічныя хвойна-шыракалістыя лясы распасціраюцца ўздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа на зах. схілах Сьера-Невады і ў Каліфорніі. Субтрапічныя пустыні займаюць Мексіканскае нагор’е, дзе найб. пашыраны кактусы; растуць агавы, юка дрэвападобная, палыны, ксерафітныя калючыя кусты і інш. Эндэмікі — сям. фук’ерыевых (ідрыя, фук’ерыя раскошная і інш.), сальнае дрэва. У прэрыях характэрныя расліны — кавылі, злакі. Лісцевыя лясы маюць вял. відавую разнастайнасць. У хвойна-шыракалістых лясах захаваліся эндэмічныя віды секвоі, секвоядэндран, туі, тсугі. У фауне вял. разнастайнасцю вылучаюцца млекакормячыя, сярод іх 3 эндэмічныя сям.: гаферавыя, апладонтавыя і віларогі, шмат інш. эндэмічных родаў і відаў. Шмат эндэмікаў і сярод птушак: арлан белагаловы, казарка канадская, калібры, папугаі, каршун вілахвосты, качка каралінская, лебедзь амерыканскі і інш Паўзуны прадстаўлены пераважна яшчаркамі сям. ігуанавых (анолісы, фрыназомы і інш.), эндэмічнымі сям. бязногіх яшчарак аніэлід, ядазубаў. Сярод змей характэрны ўдавы, ядавітыя ямкагаловыя (грымучыя змеі, шчытаморднікі). Чарапахі прадстаўлены 3 сям. і вял. колькасцю відаў. У бас. р. Місісіпі жывуць алігатары. Сярод земнаводных шмат хвастатых, у т. л. эндэмічнае сям. амфіум. Рыбы ўключаюць эндэмічныя атр. аміяпадобных, або глейных рыб і панцырнікападобных, эндэмічныя сям. афрэдадэрыевых і слепавочкавых.

А.​М.​Петрыкаў.

Да арт. Неарктыка. Характэрныя прадстаўнікі фауны: 1 — каршун вілахвосты; 2 — качка каралінская; 3 — дзікабраз паўночнаамерыканскі; 4 — сабачка лугавы; 5 — цецярук лугавы; 6 — сава норная; 7 — крот заркарыл; 8 — ядазуб; 9 — скунс; 10 — паласатая грымучая змяя; 11 — віларог.

т. 11, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)