крот, крата́, мн. краты́, крато́ў, м.

Невялікая млекакормячая жывёліна атрада насякомаедных, якая жыве пад зямлёй, а таксама футра гэтай жывёліны.

Каўнер з крата.

|| прым. крато́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кро́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кро́т краты́
Р. крата́ крато́ў
Д. крату́ крата́м
В. крата́ крато́ў
Т. крато́м крата́мі
М. краце́ крата́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крот крот, род. крата́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крот (род. крата́) м., крот

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крот, крата, м.

Невялікая млекакормячая жывёліна атрада насякомаедных, прыстасаваная для жыцця пад зямлёй. // Футра гэтай жывёліны. Каўнер з крата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРОТ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 5.9.1960, в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1991), праф. (1997). Скончыў БДУ (1982). З 1982 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі, адначасова з 1993 праф. БДУ. Навук. працы па тэорыі дынамічных сістэм, метадах і алгарытмах аптымальнага дыскрэтнага кіравання і даследавання самаарганізавальных сістэм, лічбавай апрацоўцы (фільтрацыі, рэстаўрацыі, кампрэсіі, ідэнтыфікацыі) сігналаў і відарысаў.

Тв.:

Дискретные модели динамических систем на основе полиномиальной алгебры. Мн., 1990;

Быстрые алгоритмы и программы цифровой спектральной обработки сигналов и изображений. Мн., 1995 (разам з А.Б.Мінервінай).

М.П.Савік.

т. 8, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крот м. заал. Mulwurf m -(e)s, -würfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Крот ’невялікая млекакормячая жывёла атрада насякомаедных’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Пр., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. крот, рус. крот ’тс’, балг. крът, серб.-харв. кр̏т, славен. kr̀t, польск. kret, чэш. krt, славац. krt, н.-луж. kšet ’тс’. Прасл. krъtъ, калі лічыць яго першасным значэннем ’той, хто крыецца ў зямлі, паглыбляецца ў зямлю’, то ад прасл. kryti (як plъtъ ад plyti, rъtъ ад ryti SP, 2, 37), якое мае дакладны адпаведнік у ст.-прус. krūt ’падаць, апускацца’ (Тапароў, K–L, 216–219). Гл. крыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крот еўрапейскі 6/108 (іл.); 12/45 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

крато́вы гл. крот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)