жыво́т, -вата́ м. живо́т;

падарва́ць ж. (жываты́) са сме́ху — надорва́ть живо́т (животы́) со сме́ху;

ж. падцягну́лабезл. живо́т подвело́;

кача́цца (з) жывато́м — ката́ться от бо́ли в животе́;

хвата́цца за ж. — хвата́ться за животы́ (живо́тики);

плячы́сты на ж. — люби́тель пое́сть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус. качати ’гайдаць, хістаць’, рус. кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр. кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск. дыял. kociać sięкачацца, валяцца і да т. п.’, чэш. káceti ’валіць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац. káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл. *kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калдабы́чкі, кылдабы́чкі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Ілюстрацыя («Ты ня ўмеіш гуляць у кылдабычкі», с. 241) не дае ніякага ўяўлення аб рэаліі. Фармальна суадносіцца з асновай калдаб‑, калдыб‑ (вытворныя азначаюць ’розныя выбоіны, вадаёмы і да т. п.’), аднак па значэнню гэта супастаўленне ўдалае. Параўн. рус. колдыбахнуть ’кінуць што-н. з шумам у ваду, бухнуць’, колдыбышитьсякачацца, калыхацца’ (’гушкацца’?). Калі лічыць, што тут структура з складанай суфіксацыяй, аснову слова можна было б параўнаць з рус. кастрам. колдун ’у дзіцячай гульні — палка, якая доўга застаецца пад вадой, калі яе кідаюць канцом у ваду’. Не выключана, што неабходна бачыць тут структуру, якая ўзнікла ў выніку метатэзы, аднак і такое меркаванне не праясняе пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́хар. Рус. смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк. жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус. жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымецьграмыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус. жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tumble

[ˈtʌmbəl]

1.

v.i.

1) куля́цца; пераку́львацца

2) валі́цца, пераку́львацца

The child tumbled down the stairs — Дзіця́ паляце́ла са схо́даў

3) ру́хнуць; завалі́цца

4) Figur. рапто́ўна па́даць, тра́ціць ва́ртасьць (пра а́кцыі)

5) кача́цца, круці́цца, кі́дацца

2.

v.t.

валі́ць, пераку́льваць

The strong wind tumbled the trees — Мо́цны ве́цер павалі́ў дрэ́вы

3.

n.

падзе́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

смех, ‑у, м.

1. Характэрныя перарывістыя гукі, што ствараюцца кароткімі выдыхальнымі рухамі, як праяўленне весялосці, радасці і пад. Залівацца смехам. □ А дзеці, крыху асвойтаўшыся, пачыналі гусці смялей і весялей. Часамі чулася іх бега[тня] па лаўках, смех і крыкі. Колас. На верандзе казармы на поўныя грудзі спявае прыёмнік.. Да цямна раздаецца здаровы вясёлы смех. Брыль. // Весялосць, жарты або кпіны. І смех там быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. Ведаюць здаўна на свеце пра тое — смех памагае знішчаць нам ліхое. Дубоўка. / мн. (смехі, ‑аў). Дзяўчат спаткаю — смехі-жарты Пасыплюцца, нібы з мяшка: «Дзень — добры, але ты што варты?!» — «А можа ўзяць за прымака?!» Лойка. // у знач. прысл. сме́хам. Разм. Жартуючы, несур’ёзна. Сказала [Юлька] смехам: «Глянцую драты на лічыльніку, каб блішчалі...» Марціновіч.

2. у знач. вык. Разм. Пра тое, што можа рассмяшыць; смешна. Давялося мне там [на «Трэку»] бачыць, У мяшках як людзі скачуць: Два хлапцы залезлі ў мех Ды валтузяцца — аж смех, Так, як тыя парасяты. Крапіва. Смех з панскіх ботаў: адзін згарэў, другі сабака з’еў. З нар.

•••

Гамерычны смех (рогат) — нястрымны, грамавы смех.

Адзін смех — тое, што і смех (у 2 знач.).

Без смеху — сур’ёзна, без жартаў.

Выставіць на смех гл. выставіць.

Дзеля смеху — з мэтай пажартаваць, пасмяяцца.

(І) смех і гора; (і) смех і грэх — пра тое, што адначасова і смешна і сумна.

Качацца са смеху гл. качацца.

Кіснуць ад смеху гл. ціснуць.

Класціся ад (са) смеху гл. класціся.

Курам на смех гл. курыца.

Лопнуць са смеху гл. лопнуць.

Не да смеху каму — няма прычыны, жадання весяліцца, смяяцца.

Не на смех — усур’ёз; як след. [Харытон:] — Але ж калі рабіць — трэба не на смех рабіць. Баранавых.

Падняць на смех каго гл. падняць.

Пакаціцца (паехаць) ад (са) смеху гл. пакаціцца.

Паміраць (лопацца) са смеху гл. паміраць.

Смех бярэ — хочацца смяяцца.

Смех ды і годзе; смех сказаць — тое, што і смех (у 2 знач.).

Смеху варта — смешна.

(Як) на смех — як для насмешкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сла н.

1. Btter f -; (сметанко́вае) ма́сла Tfelbutter f -;

то́пленае ма́сла Schmlzbutter f;

біць ма́сла bttern vi;

2. тэх. Öl n -s, -e; Maschnenöl n;

кача́цца як сыр у ма́сле ́ lben wie die Mde im Speck;

падлі́ць ма́сла ў аго́нь Öl ins Fuer geßen [schütten];

як па ма́сле es geht wie geschmert [wie am Schnürchen];

як ма́слам па сэ́рцы ußerordentlich ngenehm, ine Whltat

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

wälzen

1.

vt

1) перако́чваць; каці́ць

Problme ~ — жарт. варо́чаць [раша́ць] сусве́тныя прабле́мы

Bücher ~ — жарт. прачы́тваць мо́ра кніг

2) (in D) ука́чваць (у што-н.); кул. панірава́ць

3) (auf A) звалі́ць (на каго-н., што-н., тс. перан.)

2.

(sich) валя́цца, кача́цца; варо́чацца

sich vor Lchen ~ — па́даць [ку́рчыцца] ад сме́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

roll

[roʊl]

1.

v.i.

1) каці́цца

to roll downhill — скаці́цца з узго́рка

2) ру́хацца

а) The car rolled along — Прае́хала машы́на

б) The years roll on — Міна́юць гады́

3)

а) кача́цца

to roll in mud — кача́цца ў гразі́

б) скруці́цца

The kitten rolled itself into a ball — Кацяня́тка скруці́лася ў клубо́к

4) круці́цца; вярце́цца

5)

а) гайда́цца (пра карабе́ль на мо́ры)

б) хадзі́ць перава́льваючыся, валюха́цца

6) раката́ць

Thunder rolls — грымо́ты ко́цяцца

2.

v.t.

1) змо́тваць

to roll the string into a ball — змата́ць ні́ткі ў клубо́к

2) скру́чваць (папяро́су)

3) кача́ць, раска́чваць е́ста)

3.

n.

1) скру́так -ка, суво́й -я m.; руло́н -а m. (папе́ры, ткані́ны)

2) ро́кат -у m., раката́ньне n. (бараба́на); раска́ты pl.

the roll of thunder — перака́ты гро́му

3) рэе́стар -ру m.; сьпіс -у m.; сьпіс про́зьвішчаў

to call the roll — зачы́тваць про́зьвішчы, рабі́ць пераклі́чку паводле сьпі́су

4) бу́лачка f.

5) гайда́нка f. (на мо́ры)

6) валюха́ньне n.

to walk with a roll — валюха́цца

roll up one’s sleeves — закаса́ць рукавы́, пача́ць працава́ць

- strike off the rolls

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Тара́н1 тара́нка ’разнавіднасць плоткі, якую спажываюць у салёным і вяленым выглядзе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг.), тара́н ’вобла’ (Яруш.), ’сушаная або вэнджаная рыба; худы, знясілены чалавек’ (парыц., Янк. Мат.), ’сушаная рыба’ (Касп., Сержп. Казкі), ’плотка’ (чэрв., слаўг., Жыв. св.), ’худы чалавек’ (Жд. 2, Мат. Гом.), тара́нка, тара́нь ’сушаная рыба’ (ТС), тара́нка, тара́нька ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. тара́ня ’рыба Rutilus rutilus’, рус. тара́нь ’тс’, польск. tarań ’тс’, чэш. дыял., славац. дыял. taran ’рыбец’, балг. тара́н ’таранка’. З цюркскіх моў, параўн. казах. тыран ’лешч’. Значэнне ’худы чалавек’ пераноснае (Фасмер, 4, 22; ЕСУМ, 5, 519). Няяснымі застаюцца адносіны да чэш., в.-луж. taran ’карп’ (< ням. Tharant, гл. Усачова, Слав. ихт. терм., 18; параўн. Брукнер, 565).

Тара́н2 ’старажытная прылада, якой разбівалі крапасныя сцены, мела выгляд бервяна з металічным наканечнікам’, ’прамы ўдар носам карабля, вінтом самалёта па варожай машыне ў час бою’ (ТСБМ), ’муралом’ (Некр. і Байк.), ’тоўсты абрубак дрэва для збівання алею ў алейніцы’ (Дэмб. 2), ’бервяно’ (Растарг.), ст.-бел. таран ’таран’: били на мур тараны. Укр., рус. тара́н, стараж.-рус. таранъ (XIII ст.) ’прыстасаванне для разбівання сцен у выглядзе бервяна з завостраным металічным канцом’, польск. taran ’тс’, чэш. taran ’баба для забівання паляў’. Дапускаецца запазычанне праз польскую мову з с.-в.-ням. tarant ’абложны механізм; скарпіён; дракон’ < італ. taranto < tarantola ’тарантул’ (Фасмер, 4, 21; ЕСУМ, 5, 518; Махэк₂, 636; Віткоўскі, Słownik, 184). Менш верагодна кантамінацыя ст.-рус. баранъ ’сценабітная прылада’ і тълкнути, тыкати, търгати (Чарных, 2, 229) або сувязь з польск. tarać sięкачацца’ (Брукнер, 565), гл. церціся, параўн. чэш. beran ’таран’ і ’баран’, серб.-харв. о́ван (< прасл. *ovьnъ) ’таран’ і ’баран’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)