zabić komu klina (ćwieka) w głowę — задаць загадку каму; азадачыць каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пакры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак.
1.гл. крыць.
2.каго-што. Пакласці, накласці зверху на каго-, што-н.
П. сцены слоем фарбы.
3.каго-што. Запоўніць, усеяць чым-н. на паверхні.
Хмары пакрылі неба.
Цела пакрыта высыпкай.
4.што. Пра гукі: заглушыць, зрабіць нячутным.
Гром апладысментаў пакрыў апошнія словы прамоўцы.
5.што. Кампенсаваць, замяніць чым-н.
П. растрату.
П. выдаткі.
6.каго-што. Дапамагчы ўтаіць, схаваць, не выдаўшы чый-н. учынак.
П. чыю-н. віну.
7.што. Пераадолець перамяшчэннем.
Лыжнік пакрыў двухкіламетровую дыстанцыю за 10 хвілін.
8.што. У картачнай гульні: паклаўшы вышэйшую карту, вывесці з гульні карту партнёра.
П. валета дамай.
9.каго. Апладніць (пра жывёл; спец.).
|| незак.пакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.пакрыццё, -я́, н. (да 2, 3, 5—9 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
howl
[haʊl]1.
v.i.
1) выць, завыва́ць (пра саба́к, ваўко́ў, ве́цер)
2) крыча́ць; раўсьці́(са зло́сьці)
to howl down — заглушы́ць(кры́кам і гд)
We howled with laughter — Мы рагата́лі
2.
n.
1) выцьцё, скавыта́ньне n. (саба́кі, ве́тру)
2) крык -у m.
howl of laughter — ро́гат -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
перакры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.
1. Накрыць нанава, яшчэ раз, іначай. Перакрыць будынкі гонтамі. □ Дах пацёк, і адзін бок прыйшлося перакрыць саломай, а другі — толькі залатаць.С. Александровіч.
2. Закрыць, спыніць свабодны рух, цячэнне, наступленне чаго‑н. [Падун] павінен знікнуць пад вадой, калі Ангару канчаткова перакрыюць.Корбан.— Я перакрыў трубы, — таямніча.. паведаміў Стралецкі, — каб замарозіць вадакачку.Гурскі.// Закрыўшы, перагарадзіўшы што‑н., спыніць доступ. — Калі шлях.. выпадкам перакрыюць, бяжыце вось сюды.Асіпенка.
3. Перавысіць якія‑н. паказчыкі, вынікі і пад.; апярэдзіць. Перакрыць норму. Перакрыць планавае заданне. Перакрыць графік. □ Цяпер мы ўсе вышыні перакрылі, Да сонечных шляхоў зрабіўшы смелы марш.Хведаровіч.//Заглушыць якімі‑н. гукамі, галасамі іншыя гукі і галасы. Касцельны звон перакрылі раптоўны піск цыркуляркі і грукат матора.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
störenvt
1) перашкаджа́ць, заміна́ць (каму-н.)
2) непако́іць, турбава́ць (каго-н.)
3) паруша́ць (што-н.);
lássen Sie sich nicht ~ ! не турбу́йцеся!;
j-n in [aus] der Rúhe ~ пару́шыць чый-н. пако́й
4) тэх. скажа́ць;
den Rúndfunk ~заглушы́ць радыёперада́чу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Кусаючы, грызучы, давесці да смерці; загрызці. Воўк заеў каня.// Даняць, замучыць укусамі (пра насякомых). Камары чуць не заелі.
2.чым. З’есці што‑н., каб заглушыць непрыемны смак ад з’едзенага ці выпітага раней. Заесці лякарства цукрам. □ У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой.Чарнышэвіч.
3.перан.Разм. Замучыць, дапячы папрокамі, прыдзіркамі і пад. — А не паступлю [у інстытут], дык цяпер паеду! Каб вы мяне тут не заелі да смерці!Мехаў.//перан. Аказаць згубны ўплыў на каго‑н. Нуда заела. □ — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе.Колас.
4.безас. Зашчаміць, перакасіць, перашкаджаючы руху. Руль заела. □ У кулямёце, відаць, нешта заела, партызан злосна стукаў кулаком па дыску.Жычка.
5.безас.Разм. Балюча крануць, глыбока ўсхваляваць. Яшчэ Валодзьку заела, што Надзя за два дні столькі грошай растранжырыш.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.
1.каго. Уціхамірыць, супакоіць (непаслухмянага, раззлаванага чалавека). Не так лёгка было Данілу ўтаймаваць Сымона. У таго ад злосці прыбавілася сілы, ён нібы звар’яцеў. Нарэшце абяссілены, спацелы і раскудлачаны Сымон здаўся.Чарнышэвіч.// Падпарадкаваць сваёй волі чые‑н. дзеянні, учынкі. Мы ўтаймуем ворагаў зямлі, Мы здолеем у пыл іх планы сцерці!Панчанка.// Падпарадкаваць волі чалавека дзікую або непаслухмяную жывёлу. Утаймаваць тыгра.
2.што. Зменшыць, аслабіць або суцішыць (боль). Я падзякаваў сваёй выратавальніцы і папрасіў, каб яна дала мне ў дарогу гэты корань: — Калі зуб забаліць зноў, я адразу ўтаймую боль.Дубоўка.//Заглушыць, прыглушыць (якое‑н. пачуццё, хваляванне і пад.). Нейкае хваляванне ахапіла ўсіх. Каб утаймаваць яго, людзі пачалі прасіцца ісці на заданне.Шамякін.Мы сядзелі дзе хто, маўчалі, .. не маглі ўтаймаваць сваіх пачуццяў.Няхай.// Заспакоіць, здаволіць (пра жаданні, патрэбы і пад.). [Цвыркун:] — Дзякуй, пане, нешта мне піць хочацца, а салодкім чаем не ўтаймуеш смагі.Пальчэўскі.// Справіцца з якімі‑н. стыхійнымі з’явамі. Утаймаваць пажар. □ Уся брыгада працавала тады цэлага паўдня, пакуль.. утаймавалі шалёную ваду.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Увабраць, уцягнуць у сябе. Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду. □ Магутная плынь паглынула ўсе.. струменьчыкі і паўстае перад намі ўжо адзінай і маналітнай.Кучар.//Заглушыць (пра гукі). [Асуджаны] яшчэ нешта выкрыкваў, але слоў яго ўжо не было чуваць — іх паглынуў гром барабанаў.Машара.
2.(1і2ас.неўжыв.). Схаваць у сабе, прыняць у свае нетры, межы. Рукі.. [байца] саслізнулі, і плынь у адзін момант бясследна паглынула яго.Краўчанка.Ля дуба і далей за ім — вывернутыя, карэннямі ўгору, дрэвы. Колькі іх вырвала, паглынула за свой век рака?Сачанка.Разросся горад над Пінай, паглынуў ваколіцы, упарадкаваўся, папрыгажэў.В. Вольскі.// Пакрыць сабою, зрабіць нябачным. Туман паглынуў усё наваколле. □ Цемра адразу паглынула мястэчка.Шахавец.
3. і чаго. Патраціць на сябе многа чаго‑н. (часу, энергіі і пад.). Падрыхтоўка да ўрокаў паглынула шмат часу. Паездка паглынула многа грошай.
4.(1і2ас.неўжыв.). Цалкам захапіць (свядомасць, думкі і пад. каго‑н.). Язэпка пакуль што не прыглядаўся да сваіх сяброў: усю яго ўвагу паглынула доўгае і шырокае карыта з бульбаю, якую яму трэба, перадзяўбці секачом на дробную кашу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Накрыць, услаць чым‑н. паверхню чаго‑н. Я думаў пра тое, што хутка прыйдзе зіма і пакрые пушыстым снегам зямлю.Ігнаценка.Адшапацеў над Бугам лістапад, Лістота дол астуджаны пакрыла.Лось.// Ахапіўшы, закрыць сабой што‑н. Хмары пакрылі неба. Туман пакрыў зямлю.// Выступіць, распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Чырвань пакрыла твар.
2. Зрабіць дах над чым‑н. Пакрыць дом чарапіцай. □ [Гаварушка:] — Свінарнік кончылі? [Шафёр:] — Так бы і кончылі. Дранкі пакрыць не хапіла.Лобан.
3. Нанесці на якую‑н. паверхню тонкі слой якога‑н. рэчыва. Пакрыць сцены фарбай. Пакрыць падлогу лакам.
4.Заглушыць, зрабіць нячутным (пра гукі). Гром апладысментаў пакрыў апошнія словы Кацярыны Казіміраўны.«Звязда».
5. Замяніць, папоўніць што‑н. патрачанае, зрасходаванае і пад. Пакрыць растрату.
6. Утаіць які‑н. учынак, віну, віноўніка чаго‑н. і пад. [Ураднік:] — Шэльма! Хто яго правяраў бы, каб ён пахаваў па-людску гэтую няшчасную? Ніхто! Я са свайго боку пакрыў бы гэтую справу.Чарнышэвіч.
7. Прайсці, праехаць і пад. якую‑н. адлегласць за пэўны час. Лыжнік пакрыў двухкіламетровую дыстанцыю за 10 хвілін.
8. У картачных гульнях: пакласці вышэйшую карту, чым тая, з якой хадзілі. Пакрыць валета тузам.
9. Апладніць (пра жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)