чо́каць¹, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад.

Ч. абцасікамі па асфальце.

Дзяцел чокаў дзюбай па дрэве.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок».

|| наз. чо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлеграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік тэлеграфа, які прымае і перадае тэлеграмы. Часам .. [Зарэцкі] клаў на стол тэлеграфісту паперку, і той, касавурачыся адным вокам, быццам дзяцел, дробна выстукваў тэлеграфным ключом. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаўна́ ’чорны (і зялёны) дзяцел; Dryocopus martius’, жолна́. Рус. желна́ ’тс’, укр. жовна́ ’тс’, дыял. ’івалга’, польск. żołna ’птушка Merops’, н.-луж. žołma ’чорны і зялёны дзяцел’, в.-луж. žołma ’чорны дзяцел’, чэш. žluna ’зялёны дзяцел’, славац. žlna, балг. дыял. жѐлна̀ ’тс’, жъ̀лна̀ ’Picus martius’, жлъна̀тка ’птушка Emberiza’ (Гераў), жълту̀рка ’тс’, ’івалга’, макед. жодна ’птушка Picus viridis’, серб.-харв. жу́на ’Picus martius’, славен. žółnaдзяцел’. Ц.-слав. жлъна ’Picus martius’. Агляд значэнняў слав. назваў, узыходзячых да прасл. *žьlna, дала Клепікава (Проблемы индоевропейского языкознания 1964, 106–114): у асноўным словы азначаюць дзятлавых або адзін з відаў, а таксама івалгу Oriolus galbula (укр., польск., чэш., славац., серб.-харв., макед. гаворкі) ці зрэдку (зах.-укр. і паўд.-польск. гаворкі) шчурку залацістую (Merops apiaster) Клепікава лічыць першаснымі для слав. моў значэнні ’дзяцел’ і ’івалга’. Літ. gilnà ’Dryocopus martius’, лат. dzil̑naдзяцел’. Традыцыйна збліжаюць са слав. жоўты (гл.) і яго балт. адпаведнікамі (Гараеў, 108; Праабражэнскі, 1, 226; Буга, Rinkt., I, 495; Траўтман, 88; Фасмер, 2, 43; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 1948, 110; Скок, 3, 687; Шанскі, 1, Ж, 281), указваючы на колер птушкі. Міклашыч (408) побач з параўнаннем з жоўты адаслаў да слоў тыпу жаўлак. Махэк (Zfsl Ph, 1948, XX, 50–51) выказаў меркаванне пра збліжэнне жаўна з літ. gìlti, gélti ’жаліць’. Аткупшчыкоў (Из истории, 247–249) развівае гэту думку, указваючы, што корань *gel‑ мог азначаць не толькі ’жаліць’, але і ’даўбаць’. Тады жаўна суадносіцца з жолаб, жалонка (гл.), літ. gélda ’карыта’ (< ’выдаўбанае’), што можа быць суаднесена з тымі словамі, якія Покарны (1, 470–471) дае для кораня *g​el‑ ’калоць’. Махэк₂ (730) прыводзіў грэч. паралель з глухімі варыянтамі кораня κελεός ’жаўна’, які ў слав. прадстаўлены ў калоць. Суаднясенне Махэка з gélti, улічваючы тлумачэнні Аткупшчыкова, здаецца не менш верагодным, чым традыцыйная этымалогія (па колеру) для дзятла, тым больш што назва дастасоўвалася да рознакаляровых відаў, у тым ліку для чорнага дзятла. Для івалгі хутчэй падыходзіць тлумачэнне па афарбоўцы. Верагодна, тут старажытная аманімія назваў розных птушак. Гл. Пятлёва, Этимология, 1975, 47–49. Гом. перан. жаўна́ ’дзіця крыклівае’ магло ўзнікнуць на базе назвы івалгі, што дае падставу дапусціць выкарыстанне лексемы жаўна ў гэтым значэнні на поўдні Беларусі. Але не выключаецца тады і магчымасць паходжання назвы птушкі не ад назвы афарбоўкі (жоў‑ты), а ад кораня са значэннем ’крычаць’: і.-е. gou‑, *gouə‑, *geuə‑. Гл. жаўла́ць (дзе і жаўні́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драўні́на, ‑ы, ж.

1. Цвёрдае шчыльнае рэчыва пад карой дрэва або кустовай расліны. Сваёй вострай і моцнай, дзюбай чорны дзяцел прабівае кару, свідруе драўніну, растрыбушвае шышкі. В. Вольскі.

2. зб. Розныя лесаматэрыялы: бярвенне, дошкі і пад. Вываз драўніны. Нарыхтоўка драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухасто́іна, ‑ы, ж.

Засохлае на корані дрэва. Максім глядзеў на лес, дзівіўся прыгажосці роднага краю і думаў, чаму гэта трапляюцца сухастоіны ў лесе. Грамовіч. Недзе над самай галавой застукаў дзяцел — мусіць, у гнілую сухастоіну — моцна, што страляў усё роўна. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шчак, ‑у, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль. Спачатку чуўся салаўіны пошчак, на балоце адзываўся драч, у кустах цвіркала берасцянка. С. Александровіч.

2. Водгук, рэха. Аўтамат засакатаў, разносячы пошчак па лесе. Якімовіч. Недзе ў гушчарніку зазваніў дзяцел, і пошчак пайшоў па лесе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы пі‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́н ’певень’, цвірку́н і інш.). Параўн. аналагічныя ўтварэнні ад анаматапеічнай асновы *pī-/*pīp: польск. pikut ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikáčдзяцел, Picus’ н.-луж. pikac ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЕ́ДУХАВА,

біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл. Засн. ў 1996 для аховы ляснога масіву разнастайнай тыпалагічнай структуры з комплексамі рэдкіх, знікаючых і гаспадарча-карысных відаў раслін, жывёл і раслінных згуртаванняў. Пл. 1312 га. Карэнныя высокаўзроставыя дубровы, ельнікі, чорнаалешнікі, культуры таполі бальзамічнай, высокаўзроставыя бярэзнікі. 492 віды вышэйшых сасудзістых раслін, у т. л. рэдкія і знікаючыя: купальнік горны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі і інш. У фауне 19 відаў млекакормячых, 10 амфібій і паўзуноў, 88 птушак, у т. л. ахоўныя: барсук, сапсан, каршачок, падворлік малы, дзяцел зялёны і інш.

П.І.Лабанок.

т. 10, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ку́зня

1. Будынак, дзе ўручную куюць жалеза (БРС).

2. Дрэва ў лесе і мноства шышак пад ім, якія налушчыў дзяцел (Мсцісл. Крыв.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Піву́тка ’кнігаўка’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Да півіка (гл.), якое, як і літ. pyvíkė, з’яўляецца гукаперайманнем — паводле голасу piv‑piv (параўн. і паўд.-слав.: славен. pȋvljak ’каня, Milvus regalis’, p̑vlik ’тс’, pivelj ’качка, Anas fusca, p̑vkaдзяцел, Ficus canus’, pivra ’кнігаўка, Vanellus cristatus’ і інш. (Бязлай, 3, 34), рус. разан. пи́́вик ’кнігаўка’ (Фасмер, 3, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)