Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы пі‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́н ’певень’, цвірку́н і інш.). Параўн. аналагічныя ўтварэнні ад анаматапеічнай асновы *pī-/*pīp: польск. pikut ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikáč ’дзяцел, Picus’ н.-луж. pikac ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)