дзя́цел

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзя́цел дзя́тлы
Р. дзя́тла дзя́тлаў
Д. дзя́тлу дзя́тлам
В. дзя́тла дзя́тлаў
Т. дзя́тлам дзя́тламі
М. дзя́тле дзя́тлах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзя́цел, дзя́тла, мн. дзя́тлы, дзя́тлаў, м.

Лясная птушка сямейства дзятлавых з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу са шчылін дрэў і расколін кары.

Хто б дзятла ведаў, каб не яго дзюба (з нар.).

|| прым. дзя́тлаў, -лава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́цел (род. дзя́тла) м., зоол. дя́тел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́цел, дзятла; мн. дзятлы, ‑аў; м.

Лясная птушка з доўгай моцнай дзюбай, якая здабывае ежу ў кары дрэў. Стракаты дзяцел. Чорны дзяцел. □ Даўгахвостыя дзятлы, у чорных вопратках з чырвонымі палоскамі, заўзята барабаняць па дрэвах сваімі вострымі дзюбамі — то дробна і часта, то расцяжна, з перапынкамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзя́целдзяцел’. Параўн. рус. дя́тел, укр. дя́тел, польск. dzięcioł, ст.-чэш. dětel, серб.-харв. дје̏тао, балг. де́тел. Прасл. *dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашчо́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць шчоўкаць.

Дзяцел зашчоўкаў і паляцеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чырвонагало́вы, -ая, -ае.

3 чырвонай галавой, галоўкай.

Ч. дзяцел.

Ч. грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дя́тел зоол. дзя́цел, род. дзя́тла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́шчак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль.

Салаўіны п.

2. Водгук, рэха.

Застукаў дзяцел, і пайшоў па лесе п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дяхто́льдзяцел’ (Сл. паўн.-зах.). Няяснае слова. Магчыма, нейкая экспрэсіўная і кантамінаваная форма да дзя́цел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)