Злёгку павяваць, дзьмуць. Падыхаў лёгкі восеньскі вецер, і сонца нехаця варочалася ў густых, цяжкаватых воблаках.Скрыган./убезас.ужыв.З поля падыхала прыемным, мяккім ветрыкам.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патыха́ць ’веяць, слаба дзьмуць’, ’пахнуць’, ’быць адчувальным’ (ТСБМ, Сцяшк.). Да тхаць ’тс’, якое з прасл.tъxati, роднаснага з dъxati, duxъ > дух (гл.). Сюды ж экспр., перан. віл.патыха́ць ’наведвацца’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дуда́, -ы́, ДМ дудзе́, мн. ду́ды і (з ліч. 2, 3, 4) дуды́, дуд, ж.
Беларускі духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок, які надзімаецца праз трубку.
Іграць на дудзе.
Араць — не ў дуду іграць (з нар.).
◊
Дзьмуць у сваю дуду (разм., неадабр.) — настойваць на сваім.
І дуды вобземлю (разм.) — аб канчатковай развязцы чаго-н.
|| прым.ду́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́яць, ве́ю, ве́еш, ве́е; вей; ве́яны; незак.
1.што. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, абдзімаць павевам.
Вее вецер.
Цёплай вільгаццю веяла (безас.) ад ракі.
Ад яго слоў веяла (безас.) ласкай і клопатам (перан.).
|| зак.праве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.) ізве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.).
|| наз.ве́янне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Рабіцца больш моцным, здаровым.
Мышцы мацнеюць.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнімацца, дзьмуць больш моцна.
Вецер мацнее.
3.перан. Станавіцца ўстойлівым.
М. духам.
4. Умацоўвацца эканамічна, арганізацыйна.
Год ад году мацнее гаспадарка.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Набірацца моцы ў працэсе прыгатавання (пра віно, чай і пад.).
Чай мацнее, калі завараны пастаіць.
|| зак.памацне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ánblasen*vt
1) дзьму́ць (на што-н.); раздува́ць
2) разм. абла́яць (каго-н.); накрыча́ць (на каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дуда́ж. дуда́, волы́нка;
◊ дзьмуць — у сваю́ дуду́ гнуть своё;
і ду́ды во́бземлю — и де́ло с концо́м;
як дуду́ надзьму́ць, так д. і ігра́е — посл. куда́ ве́тер ду́ет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
1.што. Дзьмухаючы, прачысціць што‑н. Дастаў [падарожны] капшук, агледзеў люльку, Прадзьмуў цыбук.Колас.//Спец. Ачысціць што‑н. моцным струменем паветра або газу. Пускавая камісія вырашыла прадзьмуць параправоды.Дадзіёмаў.
2.безас., каго. Прастудзіць скразняком, праняць ветрам. Не ведаючы, з чаго пачаць гаворку, я сказаў: — Тут фортачка. Прадзьмуць можа.Шыловіч.
3.Дзьмуць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віснуць ’вісець, паволі спускаючыся ўніз; гарнуцца, хіліцца; ацірацца, быць неадступна’ (БРС, Нас.). Укр.виснути, рус.виснуть ’тс’, польск.wisnąć ’звісаць’; павяваць, дзьмуць’, каш.vʼisnǫc ’абвісаць’, чэш.visnouti ’тс’, балг.висна ’вісець, навісаць; ацірацца’. Прасл.visnǫti. Інфінітыў, утвораны пры дапамозе суф. ‑nǫ‑ti. Да вісе́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́мна ’домна’ (БРС). Рус.до́мна, укр.до́мна. У рус. мове ўпершыню адзначаецца ў 1663 г. (у форме домня), а ў сучаснай форме — у творах Пятра I. У формах дъмьница, домница вядома ўжо ў XVI ст. Звязана з дзеясловам дъмѫ дѫти (паводле Шанскага, з дъмати) ’дзьмуць’.