ФАЭТО́Н,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын бога Сонца Геліяса і німфы Клімены. Каб даказаць сваё паходжанне ад Геліяса, Ф. напрасіўся кіраваць сонечнай калясніцай бацькі, але не справіўся з агнядышнымі коньмі. Калясніца панеслася ў небяспечнай блізкасці ад Зямлі і ледзь не спаліла яе. Каб выратаваць Зямлю, Зеўс маланкай забіў Ф. Міф пра Ф. адлюстраваны ў ант. мастацтве, у творчасці мастакоў Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, П.​Рубенса, Н.​Пусэна і інш.; кампазітараў Д.​Скарлаці, К.​Сен-Санса і інш. Найб. значны літ. твор пра міфалагічнага героя Ф. — п’еса П.​Кальдэрона дэ ла Баркі «Фаэтон, сын Сонца».

т. 16, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́лібі нескл. н. юрыд. Álibi n -s, -s;

даказа́ць сваё а́лібі sein Álibi náchweisen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дака́зваць несов.

1. (договаривать) доска́зывать;

2. дока́зывать;

3. прост. (делать донос) доноси́ть;

1-3 см. даказа́ць 1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апраўда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго (што). Прызнаць невінаватым, вынесці апраўдальны прыгавор.

А. падсуднага.

2. што. Даказаць магчымасць чаго-н.

Старацца а. які-н. учынак.

3. што. Паказаць сябе дастойным чаго-н.

А. высокае званне.

А. давер калектыву.

4. што. Акупіць, кампенсаваць.

Расходы апраўдаюць сябе.

|| незак. апра́ўдваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апраўда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dowieść

зак.

1. давесці, даказаць;

2. давесці, прывесці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уличи́ть сов.

1. (изобличить) вы́крыць; (обвинить) абвінава́ціць, мног. паабвінава́чваць; (поймать) злаві́ць; см. улича́ть​ 1;

2. (доказать) даве́сці, даказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Álibi n -s, -s юрыд. а́лібі;

sein ~ náchweisen* даказа́ць сваё а́лібі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

q. e. d. = quod erat demonstrandum – што і трэба было даказаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зняпра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Даказаць непраўдзівасць (якіх‑н. сцверджанняў, здагадак і пад.). Крушынскі стараўся рознымі спосабамі зняпраўдзіць гэтыя чуткі. Бядуля. Адбылося ў жыцці нешта такое, што ўсё з’іначыла і зняпраўдзіла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правата́, ‑ы, ДМ ‑ваце, ж.

Правільнасць думкі, меркавання, учынкаў; справядлівасць. [Толік] шкадаваў бацьку, які зусім не ўмее даказаць сваю правату. Жычка. — Народ адчувае сваю вялікую перавагу над фашыстамі, сваю сілу, сваю правату. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)