даказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. што. Дагаварыць да канца.

Дайце яму д. сваю прамову.

2. што. Пацвердзіць што-н. фактамі, довадамі.

Ён даказаў правільнасць сваіх меркаванняў.

Д. сваю адданасць справе.

3. на каго (што). Зрабіць данос, нагаварыць на каго-н. (разм.).

4. (часцей з адмоўем). Зраўняцца з кім-н. у чым-н., зрабіць так, як не зробіць ніхто (разм.).

Мая жонка пячэ такія пірагі, што і іншы кандытар не дакажа.

|| незак. дака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даказа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дакажу́ дака́жам
2-я ас. дака́жаш дака́жаце
3-я ас. дака́жа дака́жуць
Прошлы час
м. даказа́ў даказа́лі
ж. даказа́ла
н. даказа́ла
Загадны лад
2-я ас. дакажы́ дакажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час даказа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даказа́ць сов.

1. (договорить) досказа́ть;

2. доказа́ть;

ён ~за́ў пра́вільнасць сваі́х меркава́нняў — он доказа́л пра́вильность свои́х соображе́ний;

3. прост. (сделать донос) донести́;

д. на каго́е́будзь — донести́ на кого́-л.;

4. разг. (чаще с отрицанием не) сравни́ться с кем-л.; превзойти́; показа́ть;

мая́ жо́нка такі́я пячэ́ пірагі́, што і канды́тар не дака́жа — моя́ жена́ таки́е печёт пироги́, что и конди́тер не сравни́тся (не превзойдёт);

гэ́та дзяўчы́нка така́я сме́лая, што і хло́пец не дака́жаэ́та де́вочка така́я сме́лая, что с ней и мальчи́шка не сравни́тся;

д. сваё — доказа́ть своё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак.

1. што і без дап. Скончыць гаварыць; давесці да канца сваю гаворку. — Наперад, хлопцы!.. Бі штыкамі!.. — Начдыў не даказаў, Ён паў над жоўтымі пяскамі, Як быццам задрамаў. Броўка. Пры гэтым Лабановіч зазірае ў вочы Вользе Віктараўне з хітраватаю ўсмешкаю, каб сказаць гэтым поглядам тое, чаго не даказаў словамі. Колас. Ганна не даказала — нервовасць скрала словы. Гартны.

2. што і з дадан. сказам. Пацвердзіць правільнасць чаго‑н. фактамі, пераканаўчымі довадамі. Даказаць тэарэму. Даказаць сваю вернасць радзіме. □ Не трэба баяцца З жыццём паспрачацца І праўду сваю даказаць. Чарнушэвіч. Дакажам працаю, што можам Мы гаспадарыць на зямлі, І ўраджаем упрыгожым Нашы калгасныя палі. Чарот. // Паказаць, выявіць. Сусветная сістэма сацыялізма менш чым за чвэрць стагоддзя свайго існавання даказала ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці сваю велізарную перавагу над аджываючай сістэмай капіталізму. «Звязда».

3. на каго. Разм. Данесці, нагаварыць. — Гэта ж я даказала на .. [дэзерціраў], калі і хто дома будзе. Крапіва.

4. (звычайна з адмоўем). Разм. Зраўняцца з кім‑н. у чым‑н., зрабіць так, як хто‑н. Была Марылька такая смелая, што і хлопец другі не дакажа. Якімовіч.

•••

Даказаць сваё — пераканаць каго‑н. у сваёй праваце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даказа́цьдаказаць, давесці’, ’дагаварыць’. З аналагічнымі значэннямі гэты дзеяслоў адзначаецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. доказа́тьдаказаць, давесці’, дыял. доказа́ть ’дагаварыць, паведаміць аб чым-н.; вытлумачыць і г. д.’, укр. доказа́ти ’дагаварыць, папракнуць, абвінаваціць і да т. п.’, чэш. dokázatiдаказаць, пацвердзіць, дабіцца; дагаварыць; выканаць, зрабіць і г. д.’, славац. dokázaťдаказаць, выканаць, зрабіць’, балг. дока́жа ’дагаварыць; даказаць’, макед. докажедаказаць; дагаварыць’, серб.-харв. дока́зати ’растлумачыць; данесці, выдаць; пераканаць і г. д.’ Лічыцца прасл. утварэннем: *dokazati (з прэфіксам *do‑ ад дзеяслова *kazati ’даказваць, гаварыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 57–58; Фасмер, 2, 159; Брукнер, 223; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

досказа́ть даказа́ць, дагавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доказа́ть сов.

1. даве́сці, даказа́ць;

2. (донести) разг. даказа́ць, дане́сці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зняпра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

Абвергнуць, даказаць непраўдзівасць чаго-н.

Ён імкнуўся з. распаўсюджаныя чуткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́сці

даказаць, пацвердзіць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. давяду́ давядзё́м
2-я ас. давядзе́ш даведзяце́
3-я ас. давядзе́ давяду́ць
Прошлы час
м. давё́ў давялі́
ж. давяла́
н. давяло́
Загадны лад
2-я ас. давядзі́ давядзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час давё́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аспрэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Аб’явіць спрэчным, выказаць сваю нязгоду з чым-н.; даказаць беспадстаўнасць чаго-н.

А. выказванне дакладчыка.

|| незак. аспрэ́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)