Нявы́валака ’слабахарактарны, вялы чалавек’ (Мядзв.), ’нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Мат. Маг.), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), ’маруда’ (ушац., Нар. сл.), ’абыякавы да ўсяго’ (Жд. 2); рус.невыволока ’нялоўкі, непаваротлівы, тоўсты чалавек; неахайны чалавек’. Да валачыцца, параўн. ілюстрацыю да слова: Валачэцца, вох, і нявывалака ш (Мат. Гом.), першаснае значэнне, відаць, у ’дамасед’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэнта́цца ‘бадзяцца без справы (цэлы дзень)’ (Нас.). Імітатыў з экспрэсіўнай назалізацыяй, параўн. чэш.trtat, trtonit ‘хадзіць дробнымі крокамі’. Махэк₂ (654) далучае сюды і балг.тъ́ртя да бя́гам ‘кінуцца наўцёкі’, параўн. търто́тя се ‘валачыцца’ і пад. Параўн. таксама няяснага паходжання ід.trenclen ‘марнатравіць, марна траціць, мантачыць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл. і трэндаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галу́й ’галадранец’ (Сцяц. Словаўтв.). Гэтаму бел. слову ёсць дакладная адпаведнасць у некаторых рус. гаворках. Параўн. рус.кастр.галуй ’гультай; той, хто любіць валачыцца; пустамеля’ (СРНГ, 6, 118). Этымалогія слова не вельмі пэўная. Можна зыходзіць з гол‑уй (да голы), але таксама не выключаецца і сувязь з такімі дзеясловамі, як рус.га́литься ’насміхацца’, бел.га́ліцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клы́нда1 ’мачанка, прыгатаваная з ільнянога семя ці з маку’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 3). Да клінда. Параўн. клінчыкі (гл.), клінцы (гл.). Словаўтварэнне не зусім зразумелае. Магчыма, суфікс ‑да, які ўтварае, аднак, аддзеяслоўны назоўнік тыпу валакіда (< валачыцца), рэўда (< раўці). Тады клінда ад клініць, клінец (гл.).
Клы́нда2 ’кульгавы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл.). Гл. клынды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труня́нне ‘лодарнічанне’ (Юрч. Вытв.), труня́ннік ‘гультай, бадзяга’ (Юрч. СНЛ), труня́цца (асудж.) ‘лодарнічаць, бадзяцца, хадзіць без справы’ (Юрч.). Параўн. укр.тру́нути ‘піхнуць, штурхнуць’, рус.труня́стый ‘апрануты ў парванае адзенне’, труни́ть ‘ісці памалу’, серб.тру́нити ‘перашкаджаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*truniti ‘перашкаджаць’ (Варбат, Исслед., 557). Роднаснае літ.trỹnioti ‘церці, паціраць’ і trỹniotis ‘бадзяцца, валачыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schléppen
1.vt цягну́ць, валачы́
2) буксі́раваць
2.viвалачы́цца (пра адзенне)
3.~, sich
1) цягну́цца, пле́сціся
2) цягну́цца (аб справе)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Валачо́бнік ’адзін з групы песняроў, што хадзілі па хатах у велікодныя дні’ (БРС, Мядзв., Грыг., Шн., Гарэц., КЭС, Інстр. II). Рус.волочебник, волочобник ’тс’, укр.волочиння ’хаджэнне на вялікдзень’, Існуе вялікая колькасць варыянтаў гэтай назвы; параўн. валачэбнік (< валачэба), валачоўнік (< валачоўе), валачоннік (< валачонне), валачыннік (< валачынне). Валачобнік да валачыцца (Крукоўскі, Уплыў, 60) праз *валачоба ’хаджэнне на вялікдзень’ (параўн. хвароба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ператраваць (?), параўн. іншую рэканструкцыю і іншае тлумачэнне: пірэтраваць, магчыма, ’вандраваць, валачыцца, падарожнічаць’ у песні: А мой міленькі трэніруе. Ой, нігды ў дому не пануе. Ой, ранюсенька од ’ежджае. Да перад сьветам прыяжджае (Федар. 7, Дад., 237). Да травіць, труць ’паіць атрутай’, перан. ’псаваць нервы, здзекавацца’, менш верагодна з польск.penetrować ’шнарыць, шукаць, абследаваць’ з наступнай менай семантыкі (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цяга́цца
1. (валачыццапа зямлі) sich schléppen;
2.разм. (заляцаццадакаго-н.) den Hof máchen (D);
3. (шматразоўхадзіць, ездзіцькуды-н.) sich herúmtreiben*;
4. (спаборнічаць) sich méssen*, wétteifern неаддз.vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ранцавальнікі ’валачобнікі’ (баран., пруж., Бел. фальк. у суч. зап. (Брэс.), 57). Хутчэй за ўсё з *ралцавальнікі (гл. ра́лца2). Сумніўна вывядзенне дзеяслова ранцаваць ’віншаваць песняй’ з ра́нец ’заплечная торба’ (“chodit z rancem, určenym pro dary”, гл. Slavia, 43, 1, 54). Не выключана аднак запазычанне, параўн. каш.ramcowac ’стукацца ў дзверы; крычаць’, в.-луж.rancować ’валачыцца’ (< ням.ranzen ’спарвацца (пра сабак)’), гл. SEK, 4, 172, 220; Шустар-Шэўц, 2, 1206.