Разм. Адвязацца, адчапіцца ад каго‑, чаго‑н.; хрысцячыся, пазбавіцца, паводле ўяўлення набожных людзей, ад нячыстай сілы. [Сымонка:] — Дзедка, чуеш: во — спявае! Ці ж не чуеш, дзедка? Вунь! — Гэта здань твая такая: Адхрысціся, хлопча, плюнь!Колас.//перан. Адкараскацца, адгаварыцца, адвязацца. Андрэй Руды хацеў забраць сваіх старых у мястэчка, але тыя адхрысціліся: — Ідзі ты ад нас, згінь!Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábschüttelnvt
1) стрэ́сваць
2) скіда́ць (ярмо);
j-n von sich (D) ~адчапі́цца, адвяза́цца ад каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Адка́сывацца, адкаснуцца ’пазбаўляцца, адчапіцца, адвязацца, адстаць’ (Юрч.) да kasati sę (ст.-слав.касати сѧ, балг.косвам, рус.касаться, укр.касатися ’дакранацца’). Аднак для беларускага моўнага арэала дзеяслоў касацца не характэрны. Таксама не характэрна для гэтага дзеяслова (там, дзе ён сустракаецца) спалучэнне з прэфіксам ад‑. Магчыма, адкаснуцца да адкапснуцца (гл. адкапснуць) са спрашчэннем незаканамернага для славянскіх моў гукаспалучэння ‑пс‑ (‑пс‑ > с) (Міхневіч, вусн. паведамл.). Тады адкасывацца, адкаснуцца трэба разглядаць як балтызмы.
3.перан. Адмовіцца ад чаго-н., перастаць адстойваць што-н.
А. ад сваіх намераў.
4.перан. Перастаць мець зносіны з кім-н., адвярнуцца ад каго-н.; адкаснуцца, адчапіцца.
Усе адступіліся ад яго.
Адступіся ты ўжо!
5. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад.
Не а. ад праўды ні на крок.
|| незак.адступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр.наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв.ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адкруці́цца, адкру́чвацца
1. (адшрубавацца) sich ábdrehen, sich lósdrehen; sich ábschrauben, sich lósschrauben;
2.разм. (адчапіцца, адкараскацца ад чаго-н.) sich (D) etw. vom Hálse scháffen; sich von [vor] etw. (D) drücken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адхрысці́цца, адхры́шчваццаразм. (адчапіцца ад каго-н., чаго-н., адгаварыцца) sich lóssagen (von D) (ад сказанага г. д); lószukommen súchen, sich sträuben, sich stémmen (gegen A) (ад чаго-н нежаданага)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскацца ’лезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус.дыял.тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш.дыял.trškať ’палоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл.*torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ.taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.