адчапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расчапіўшы, адцзяліцца ад чаго-н.

Адчапіўся вагон.

2. перан. Адысці, адстаць, адвязацца, перастаць дакучаць каму-н. (разм.).

Адчапіцеся вы ад дзіцяці!

3. перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго-н. (разм.).

|| незак. адчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і адчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчапі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адчаплю́ся адчэ́пімся
2-я ас. адчэ́пішся адчэ́піцеся
3-я ас. адчэ́піцца адчэ́пяцца
Прошлы час
м. адчапі́ўся адчапі́ліся
ж. адчапі́лася
н. адчапі́лася
Загадны лад
2-я ас. адчапі́ся адчапі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час адчапі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адчапі́цца сов.

1. (расцепляясь, отделиться) отцепи́ться;

ваго́н ~пі́ўся — ваго́н отцепи́лся;

2. перен. отцепи́ться, отде́латься, отвяза́ться; отста́ть;

ад яго́ ху́тка не адчэ́пішся — от него́ бы́стро не отде́лаешься (отце́пишься, отвя́жешься);

~пі́ся ад мяне́ — отцепи́сь (отвяжи́сь, отста́нь) от меня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.

1. Расчапіўшыся, аддзяліцца ад чаго‑н. У палавіне дарогі.. [тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся. Чорны. — Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, — спакойна казаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен. Маўр.

2. перан. Разм. Пакінуць дакучаць каму‑н.; адстаць, адвязацца, пакінуць у спакоі. Ох, гэты кашаль, — калі ён, нарэшце, адчэпіцца. Брыль. — Адчапіся ты, — гаварыла Марына. — Лезеш сляпіцаю толькі са сваім. Скрыган.

3. перан. Разм. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго‑н. Сказаць, не так і патрэбна.. [Пракопу] гэтая работа — проста хочацца хоць чым-небудзь заняць рукі, каб адчапіцца ад надакучлівых думак. Колас. Доўга угаворваў брат брата, і той нарэшце згадзіўся са слабай, няпэўнай усмешкай — абы адчапіцца. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адчапі́цца ’адстаць, адысці’ (КЭС, лаг.). Гл. чапляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адчэ́плівацца гл. адчапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адле́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак. (разм.).

Перастаць чапляцца, адчапіцца.

Адлезь ты ад яго!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отцепи́ться

1. (расцепляясь, отделиться) адчапі́цца, мног. паадчэ́плівацца, паадчапля́цца;

2. перен., прост. адчапі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкасну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Адчапіцца, адстаць, адвязацца.

Адкасніся ад мяне!

Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́хала, -а, н.

У выразах: махалам не адмахацца (разм.) — ніякімі сіламі не прымусіць адчапіцца; хоць ты махалам махай (разм.) — занадта многа каго-н., не адбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)