Ла́мтухабжора’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Да ламаць (Мартынаў, Слав. акком., 131). Утворана пры дапамозе суф.‑ух ад ламота (параўн. гродз. есці ламоту ’есці усё, што папала’), які цяпер успрымаецца як ‑тух (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65). Аўтары Сл. паўн.-зах. (616) мяркуюць, што гэта — фанетычны варыянт лексемы лантух ’гультай’, ’тоўсты і непаваротлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупёрда ‘дзябёлая, лянівая дзеўка ці баба’ (рас., Краязн. газ., 2014, № 10). Параўн. рус. трупёрда ‘тс’, ‘абжора’, ‘вялы, непаваротлівы чалавек’, трупёрдый, трупёдрый ‘здаровы, дзябёлы’. Экспрэсіўнае рэгіянальнае беларуска-рускае ўтварэнне на аснове дзеяслова тру́паць ‘біць, стукаць’, параўн. рус. крепко сбитый ‘здаровы, дзябёлы’ з ад’ідэацыяй да *pьrděti (гл. пярдзець). Фасмер (4, 109) мяркуе пра сувязь з труп, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перая́да ’прыкры, надаедлівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), перэе́да ’нерваванне; той, хто нервуе, раздражняе’, перэеда́цца ’нервавацца, раздражняць адзін аднаго’ (ТС). Да пера- (гл.) і ⁺ядзіць < прасл. *editi (), параўн. рус. пск., цвяр. перее́дки ’злосная сварка’, польск. jadzić się, jedzić się ’злавацца’, чэш. jedit ’тс’, ст.-чэш. jěditi ’раздражняць’, славен. jezíti, jáditі ’злаваць’, серб.-харв. је́дити ’тс’, ја̏дити ’скардзіцца; прыносіць пакуты’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 40). Тураўскае перэе́даабжора’ (ТС) да пера- і е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарло́1, жерло́абжора’ (Нас.). Рус. дыял. свярдл., арханг. жорло́абжора, п’яніца’, лайл. жерло́, жерело́ ’зяпа’. Ст.-рус. жьрло, жерло ’горла’. Назва чалавека — пераносная ад жерло́ ’горла, рот’, ’той, які мае «вялікі» рот’. Параўн. жарло́3. Параўн. жарля́ць ’жэрці’ (Нас.): дзеяслоў, утвораны ад жарло́. Параўн. польск. żarło ’ежа’. Прасл. зыходная форма для сучасных форм тыпу жарло́ была *žьrlo або *žьrdlo. Яна, відаць, суадносілася з *žьr‑ti (> жэрці), бо суфікс ‑lo звычайна далучаецца да дзеяслоўнай асновы і ўтварае nomina instrumenti (SP, 1, 103). Параўн. горла, жарало.

Жарло́2 ’джала (пчалы)’ (пін., бяроз., Шатал.). Рус. дыял. лаянк. жерло́, жерело́ ’рот’. Назва джала — перанос ад жерло́ ’горла’, ’рот’, засведчанага ў ст.-рус. Гл. жарло́1.

Жарло́3, жэрло ’крыніца’ (саліг., Нар. словатв., 108; Яшкін). Рус. жерло́ смал. ’адтуліна ў печы’, пск., куйбыш., урал. ’частка рабалоўнай снасці’, урал. ’рот’, пск. ’пратока’, паўд.-зах. крыніца’, алан. ’топкае месца ў балоце’, укр. жерло ’адтуліна ў гармаце, печы, іншых прадметах’, дыял. ’крыніца’, в.-луж. žórło ’тс’, серб.-харв. далм. ждр́ло ’тс’. Гл. таксама іншаслав. паралелі ў артыкуле жарало́. Геаграфічнае значэнне — пераноснае ад першаснага ’рот, горла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абе́ртуха ’вялікі кавалак хлеба’ (Сцяц.), абэртуха ’тс’ (Клім.), обертка, обэртушка (КСТ), абіртня, абярня скібка хлеба праз усю круглую булку’ (Янук.). Сюды ж абельтухабжора’. Ці не ад ab‑vъr‑ti ’абгарнуць’ (абвярнуць ’кругом бохана абрэзаць лусту’, гл. Сцяц., Нар., 28). Ва ўсякім разе, з пункту погляду рэгулярнага словаўтварэння, абертуха і абертух (> абельтух) < аберт‑ *ob‑vъrt‑. Семантычная матывацыя, аднак, цяжкая. Таму трэба ўлічваць магчымасць калькавання. Крыніцай калькі было б тады літ. gãbalas ’вялікі кавалак’, gobùs ’прагны’ < góbti ’абгартаць, ахопліваць’ (параўн. бел. абвяргаць = літ. apgóbti), гл. Фрэнкель, 126–127. Верагоднасць калькавання падмацоўваецца арэалам лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярло1, мірло (груб.) ’бярлога, пасцель’, мярлог, мярлох, мярлога ’бярлога мядзведзя, ваўка, ліса’, ’месца, дзе ляжыць жывёла’, ’лагво, лежа, пасцель звера’, паст. ’подсціл’ (Нас., Грыг., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Касп., Бяльк., Растарг.; слаўг., Яшк.; полац., Хрэст. дыял.), арш. ’месца на раллі, на пяску, дзе ляжаў звер або качаўся конь’ (Яшк.), ’гняздо’ (дрыс., КЭС). Да бярлога (гл.). Паводле Карскага (1, 328), у дадзеным выпадку мае месца народнае пераасэнсаванне.

Мярло2 (груб.) ’ненасытнае стварэнне’ (мсцісл., З нар. сл.), ’ненасытны, прагны чалавек’ (гор., Мат. Маг.), ’абжора’ (Юрч. Фраз. 3). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем з рус. тул. мурле́ ’шчокі’, ст.-рус. мурлетка ’тоўсты, тлусты твар’, сіб. мурло ’пыса жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурдала́к ’ваўкалак’ (КТС). Рус. вурдала́к лічыцца выключна кніжным словам, узнікшым у выніку недакладнай перадачы волкола́к, вуркола́к (Вінаградаў, ДСИЯ, 6, 9 і наст.; Трубачоў, Дополн., 1, 366; Шанскі, 1, В, 216); адсутнасць фіксацыі бел. слова ў народнай мове не дае падстаў для яго этымалагізацыі на мясцовай глебе і прымушае разглядаць як кніжнае запазычанне з рус. мовы. Аднак балг. іхцім. вурдала́ ’дрэнны чалавек, з якім цяжка знайсці агульную мову’ (калі гэта не запазычанне) і іншыя факты робяць праблематычным сцверджанне аб штучным паходжанні гэтага слова; хутчэй за ўсё гэта слова паўднёваславянскага паходжання (магчыма, уведзенае Пуцінным, гл. Вінаградаў, там жа), дзе яно можа суадносіцца з балг. върда́лям ’перакідаць, перакульваць’, як балг. въркола́к ’ваўкалак’ з върка́лям ’валяцца па зямлі’, што адлюстроўвае «тэхналогію» пераходу чалавека ў такі стан; параўн. перакі́нуцца (воўкам або інш. зверам), рус. о́боротень і пад. (Згодна ўяўленням палешукоў, такі чалавек мог стаць зверам, часцей за ўсё воўкам або зайцам, забіўшы нож у дрэва і перакуліўшыся цераз галаву ці пакачаўшыся па зямлі, КСТ). Менш верагодна вывядзенне гэтага слова з цюрк. obur‑da‑lak ’пражэрлівы’ ад кораня oburабжора’ (Дзмітрыеў, Лекс. сб., 3, 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́тач ‘каганец, лучнік, прыстасаванне трымаць лучыну’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., Жд. 2, Сл. ПЗБ; бялын., Нар. сл., Мат. Маг., ЛА, 4), перан. ‘пра тое, што з’яўляецца носьбітам праўды, свабоды і культуры’ (ТСБМ); іншыя варыянты: сьве́тыч (Бяльк.), све́таш, свя́таш, све́туш, світа́ч (Сл. ПЗБ). Укр. сві́та́ч ‘маленькі жалезны падсвечнік пры іконе, жалезная рашотка для лучыны ў палескай курной хаце’, све́тич, сві́тич ‘каганец, ліхтар’, рус. кніж. све́точ ‘вялікая свечка, ліхтар’ да паловы XIX ст., потым толькі ў пераносным значэнні ‘свяцільнік, зніч’ у высокім рытарычным стылі, гл. Вінаградаў, Этимология–1963, 87 і наст.; дыял. (зах.) светыч ‘прыстасаванне для асвятлення’, ст.-рус. свѣтычь ‘каганец, свяцільня’. Да асновы свет‑ (гл. свет, святло). Суфіксацыя выклікае цяжкасці. Для рускага слова Вінаградаў (там жа) першаснай лічыць форму светыч, а форма светоч магла ўзнікнуць па фанетычных прычынах у акаючых гаворках, а таксама пад уплывам марфалагічных змяненняў з-за ізаляванасці суф. ‑ыч‑, яго архаічнага і дыялектнага характару. Аднак Слаўскі (SP, 1, 103) выводзіць з пашыранага фармантам ‑jь суф. ‑okъ праславянскі суф. ‑očь, прадстаўлены ў польск. дыял. żarłoczабжора’, widocz ‘прывід; уяўленне’ і інш., што не выключае яго рэалізацыі ў светач. Вярхоў (Бел. мова, 80 і наст.) дапускае магчымасць запазычання слова з рускай мовы, але падкрэслівае, што поўнасцю гэта можна сцвярджаць толькі для пераносных значэнняў беларускага слова, якія з’явіліся пад уплывам рускай мовы. Не выключана і адваротнае запазычанне ў рускую мову зыходнага светач, улічыўшы шырокае распаўсюджанне слова ў народнай мове, формы з канцавым націскам на суф. а́ч і дзеяслоў све́таць ‘свяціць’ (іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труба́1 ‘доўгі, пусты ў сярэдзіне, прадмет круглага сячэння’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сцяшк.), у тым ліку назвы канкрэтных прадметаў такой формы: ‘драўляны або духавы медны інструмент з раструбам на канцы’ (ТСБМ, Варл., Ян., Касп., ТС, Вруб., Пятк. 2, Сержп. Прымхі; ашм., Стан.), ‘цэментаваны абруч у калодзежы’ (Сцяц.; смарг., Сл. ПЗБ), ‘сувой палатна або скрутак іншых матэрыялаў’ (мсцісл., дзятл., Жыв. сл., Брасл. сл., Варл.; талач., клец., ЖНС; ваўк., маг., чэрык., ЛА, 4; шальч., Сл. ПЗБ), пераносна таксама ‘абжора’ (Нас., ТС; клец. Бел. дыял. 3, Сцяц.), ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), памянш. тру́бка, трубачка; акрамя назваў розных прыбораў і прыстасаванняў цыліндрычнай формы таксама ‘люлька’ (Бяльк.), ‘горла (дыхальнае)’ (Бяльк., Мат. Гом.), ‘калодка ў коле’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Ласт., Касп., Мат. Гом.; лаг., мёрск., в.-дзв., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ‘вузкая рыбацкая лодачка’ (Касп.), ‘кулёк’ (ТС), ‘месца ў сцябле, адкуль выплывае колас’ (петрык., Шатал.), ‘ражок паляўнічага; лігаўка’ (Касп., Мат., Бес.; краснап., Яшк.), ‘цвёрдая частка пяра’ (брагін., Шатал.; ст.-дар., рэч., калінк., ЛА, 1), ‘жалезны шпень з адтулінай (у калаўроце)’ (в.-дзв., Шатал.), тру́бкі ‘адросткі пер’яў пасля лінькі’ (ст.-дар., ЛА, 1), ст.-бел. труба ‘доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет круглага сячэння’, ‘музычны інструмент’, перан. ‘выразнік ідэй’ (ГСБМ), ‘адзінка колькасці тканіны’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. тру́ба, труба́ ‘доўгі пусты прадмет’, ‘капец, загібель’, ‘комін’, тру́бка ‘назва розных прадметаў, прыстасаванняў у форме трубы’, ‘сцябло злакаў’, рус. труба́ ‘дудка, кішка, вузкі рукаў з цвёрдага матэрыялу, пусты ў сярэдзіне, адкрыты з канцоў’, ‘комін’, ‘рэчышча’, ‘паветраная труба’, ‘зруб калодзежа’, рус. астрах. ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’, ‘скрутак палатна’, ‘натоўп людзей’, польск. trąba ‘від духавога інструмента’, ‘віхравы рух паветра’, ‘хобат (слана)’, ‘комін’, ‘адмысловы скрутак ільну ці пачасся, прыгатаваны для прадзення’, каш. trǫba ‘тс’, ‘калодка ў коле’, н.-луж. tšuba ‘комін’, tšubka ‘дудка’, в.-луж. truba ‘скрутак, рулон’, ‘комін’, ‘труба (музычная)’, trubka ‘люлька’, ‘трубачка’, чэш. trouba ‘духоўка, печ’, ‘вадаправодная труба’, ‘ражок пастуха’, славац. trúba ‘музычны інструмент’, ‘ражок, дудка’, ‘духоўка’, славен. tróba ‘труба’, ‘муфта’, ‘духавы інструмент’, ‘смерч’, серб. тру́ба ‘горн’, ‘клаксон’, ‘скрутак (палатна)’, харв. trúba, trûblja ‘тс’, ‘дудка’, макед. траба ‘скрутак матэрыі’, дыял. трамба ‘духавы інструмент’, тромба ‘сувой’, балг. тръба́ ‘труба’, ‘рулон матэрыі’, ст.-слав. трѫба ‘духавы музычны інструмент, ражок’. Прасл. *trǫba з першасным значэннем ‘духавы музычны інструмент’ запазычана, відаць, са ст.-в.-ням. trumba ‘труба’, trumpa ‘барабан’, ‘духавая труба’ альбо з раманскіх моў, параўн. с.-лац. trumba ‘тс’ (Фасмер, 4, 109; Борысь, 641; Сной₂, 785). Менш верагодным з’яўляецца гукапераймальнае ўтварэнне ў славянскіх мовах незалежна ад германскіх моў (Младэнаў, 642; Мацэнаўэр, Cizí sl., 85; Скок, 3, 513). Значэнні: ‘комін’, ‘скрутак’, ‘паветраны вір’ — другасныя (Борысь, 641). Спецыфічнае значэнне захавалася ў венг. toromba ‘пук саломы’ (1463 г.) < слав. *trǫba (Хелімскі, Слав. языкозн. X, 349), што адпавядае гродз. haroch u̯jecścia u̯ try truby (Федар. 5, 701), гл. трубой. Паўднёваславянскія словы, аднак, маглі быць запазычаны з італ. tromba (Махэк₂, 653). Сюды ж трубаку́р ‘заўзяты курэц’ (Некр.), труба́ч ‘выканаўца ігры на трубе’ (Некр. і Байк.): ст.-бел. певци и трубачи близу его (Сл. Скар.), трубачы́сты ‘камінар’ (Сцяшк.), трубі́ла, трубі́ло ‘надакучлівы чалавек’ (Нас., Янк. 3.), ‘чалавек з гучным голасам’ (Юрч. Вытв.), ‘абжора’ (Нас., Юрч. Вытв.), трубі́на неадабр. ‘нягодны чалавек’ (віл., Сл. ПЗБ), тру́бі́на ‘скрутак’ (Рэг. сл. Віц.), трубкава́нне ‘ўтварэнне сцябла ў злакавых’ (ТСБМ), трубча́сты, трубкава́ты ‘які мае форму трубак’ (ТСБМ), трубі́ць ‘дзьмуць у трубу, прымушаючы яе гучаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сержп. Прык., Яўс., Янк. 2, 3; ТС; паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘сігналіць, гукамі падаваць сігнал’ (ТСБМ, Сцяц., ТС, Скарбы), экспр. ‘плакаць’ (Яўс., Янк. 2, Янк. 3., Кольб.), ‘голасна размаўляць’, ‘кракаць (пра качак)’ (пух., Сл. ПЗБ), трубі́ті ‘квакаць (аб жабах)’ (ДАБМ, камент., 895), ‘прагна і шмат есці’ (ТСБМ, Нас., Сцяц., Мат. Маг., Яўс., ТС, Янк. 2, Федар. 7; слонім., мёрск., Нар. лекс.), ‘піць, ссаць’ (ТС), ‘гаварыць не слухаючы’, ‘весці пустыя размовы’ (Нас., Бяльк.), ‘разносіць па людзях чуткі’ (ТСБМ, Янк. 2), трубле́ньне ‘дудзенне ў трубу’ (Юрч. Вытв.), трубы́ты ‘жэрці’ (пін., Жыв. сл.).

Труба́2 ‘хвост лісы (паляўнічы жаргон)’ (ТСБМ, Сцяшк.), рус. труба́ ‘тс’. У выніку пераносу значэння паводле падабенства. Параўн. выраз разм. трымаць хвост трубой ‘быць актыўным, быць у добрым настроі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)