Скарамя́га, скарамя́ка ‘скаромнік, той, хто ў пост есць скаромнае’ (Нас., Шат.), skaramiáka ‘хто крадзе скаромнае’ (Варл.). Да ско́рам (гл.) з экспр. суф. ‑яг(а), ‑як(а), якія ўтвараюць назвы асоб агульнага роду, аб якіх гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130, 132.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супара́т ’упарты’ (Нас., Бяльк., Мат. Маг., Юрч.), ’упарты, непаслухмяны’, ’супраціўнік, вораг, бунтаўнік’ (Гарэц.), ’супернік’ (Беларусіка, 19, 224), супара́тка ’ўпартая жанчына’, супара́тываць ’упарціцца; барухацца, супраціўляцца’ (Нас., Юрч.). Дэрыват ад супар (гл.) з суф. ‑ат, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяўбі́т ’сейбіт; сявец’ (Ласт., Касп., Барад., Нік. Очерки, Сержп. Прымхі, Стан., Мат. Гом.), сяўбі́т, се́ўбіт ’тс’ (Мат. Маг.). Вытворныя ад сяўба з непрадуктыўным суф. ‑іт (Сцяцко, Афікс. наз., 44), параўн. сейбіт, гл. З іншай суфіксацыяй сяўба́к, сяўбе́ц, сяўбі́к ’тс’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпі́на ’застаронак’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ). Улічыўшы балтыйскае паходжанне зыходных торп, тарпа (гл.), магчыма дапусціць узнікненне назвы з суф. ‑ін‑а, параўн. тапі́на ’багна’, закла́дзіна ’падваротня’ і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 42), пад уплывам літ. tarpìnė ’застаронак’ (Сл. ПЗБ, 5, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трусе́я ‘баязліўка’ (Мат. Гом.). Да трусіць1 ‘баяцца’, трус1 ‘баязлівец’ з рэдкім суф. *‑ěja для абазначэння «жаночых прафесій» (Таўлава, Metods of Etymological Practice, 50) або асоб жаночага полу, “паводле ўласцівага ім дзеяння”, з экспрэсіяй зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахта́н ’верхняя адзежына (пінжак, паліто і г. д.), звычайна старая’ (слова ўжываецца з адценнем пагардлівасці) (міёр., М. Н. Крыўко, вусн. паведамл.). У выніку метатэзы з халтин ’тс’ (гл.), якое з польск. chałat ’балахон, паношанае адзенне’+ суф. ‑ан (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысман ’той, у каго лысіна’ (брэсц., Нар. лекс.; Сцяшк. Сл.), н.- і в.-луж. łysman ’бык з белай лысінай’, зах.-в.-луж. hłupy łósman ’дурны’. Да лы́сы (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 116), Карткі (2–3, 69). Гл. таксама лы́зіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляжа́ткі ’планкі ў драбінах воза’ (шчуч., Сцяшк. Сл.; гродз., Сл. ПЗБ). Рус. смал. лежа́тка ’палеглае жыта’, калін. лежато́к ’ляжанка’, ст.-рус. лежатка ’бочка-ляжанка ў адрозненне ад стойкі і чана’. Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑атк‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́вень ’моцны, праліўны, вялікі дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́вянь, лі́вань (Сл. паўн.-зах.), лі́вэнь (бяроз., КЭС), ліўнь ’тс’ (Яруш.), укр. ли́вень, рус. ли́вен, ли́вень ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́кша — жартаўлівы зварот да дзіцяці (Працы, 6), рус. смал. верекса ’міфалагічная істота, якая выклікае ў дзіцяці хваробу, ад чаго дзіця плача, капрызіць’. Звязана з літ. ver̃kti, verkšlénti ’плакаць’, verksnỹs, verkšnà ’плакса’. Аб бел. суф. ‑ш‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 75–76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)