Вы́пуст ’зямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (у актах XVI–XVII стст.)’ (Яшк.); ’месца пасеву, якое вытравіла, вытаптала жывёла (Нас.)’, ’выган’ (Бел. арх., 1, 33, 41, 75). Укр.ви́пуст ’месца каля вёскі, куды выпускаюць жывёлу’, польск.дыял.wypust ’выган’, чэш.výpust ’месца, аддаленае ад чалавечага жылля’. Відавочна, аддзеяслоўныя ўтварэнні ад двух розных дзеясловаў: вы́пусціць (у значэнні ’выган’) і вы́пусташыць (гл. пустошыць) (у апошніх значэннях) з усячэннем у другім выпадку экспрэсіўнага суфікса. Параўн. таксама рус.вы́пустовать (пск., смал.) ’спустошыць, патравіць жывёлай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зру́чны. Рус.сру́чныи ’зручны, спрытны’ (Даль), укр.зру́чний ’зручны’, польск.zręczny ’спрытны, зграбны’, чэш.zručný ’спрытны, зручны’, славац.zručný ’спрытны’, в.-луж.zručny ’тс’, балг.сръчен ’спрытны’. Ст.-рус. (XI ст.) сърѫчание ’ўзнагарода, дар’. Прасл.sъ‑rǫč‑ьn‑. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 7, 150), прыметнік утворан са спалучэння з рукі. Паколькі слова прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў, у гэтым выпадку зыходны выраз sъ(n) rǫky павінен быць аднесен да прасл. перыяду. Аб корані гл. рука.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кальсо́ны ’споднія мужчынскія штаны’ (БРС, ТСБМ; клец., іўеў., КЭС; Сцяц., Сцяшк.). Як паказвае геаграфія, слова ў гаворкі магло трапіць зпольск. мовы; польск.kalesony (фіксуецца і ў Віленскім слоўніку) узыходзіць да франц.caleçon ’споднікі’ і ў сваю чаргу перадае італ.calzoni ’споднія штаны’ (ад calza ’панчоха’, лац.calceus, якое да calx ’пятка’). У франц. мове зафіксавана і calçon (з 1680 г.), аднак, відаць, кальсоны да яе не ўзыходзіць. Бел. фармальна ідэнтычнае зрус.кальсоны, ва ўсякім выпадку ў слоўніку літаратурнай мовы, можа быць і русізмам, для якога мяркуюць польскае пасрэдніцтва, параўн. Шанскі, 2, К, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыу́мф ‘урачыстая сустрэча палкаводца і яго войска ў Старажытным Рыме ў сувязі з дасягнутай перамогай’, ‘бліскучы поспех, выдатная перамога’ (ТСБМ), ‘урачыстасць’ (Некр. і Байк.); ст.-бел.трыумфъ, триумфъ ‘урачыстасць звыпадку перамогі’ (1580 г.), мн. л. трыумпы (Золтан, Athila). Запазычана са ст.-польск.tryumf ‘тс’ або непасрэдна злац.triumphus ‘трыумф’, ‘урачысты ўезд’ < вокліч triumpe! (які выкрыкваўся ў дзень свята ўрадлівасці) < ст.-грэч.νρίαμβος ‘гімн у гонар Вакха’, ‘які трыумфуе, святкуе’ < τρί‑ομφος ‘трайны крок’ (Вальдэ, 1906, 637–638; Фасмер, 4, 103; ЕСУМ, 5, 646; Булыка, Лекс. запазыч., 66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці звыпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр.ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус.ликовать, ст.-рус.ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав.ликъ ’хор, натоўп’, балг.лик ’хор’. Да прасл.likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана згоц.laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл.leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ.láigyti ’насіцца’, ст.-інд.rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс.ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч.λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазу́тчык ’разведчык у тыле ворага, шпіён’ (ТСБМ), ст.-рус.лазут(ь)никъ, лазутьчикъ, рус.лазутчик ’тс’, лазу́та ’проська, жабрак’, якія Фасмер (2, 450) узводзіць да старога дзеепрыметніка lazǫtъ. Аднак славен.lazútati ’поўзаць, лазіць’, lazútelj ’бадзяга’ уносяць дадатковыя цяжкасці пры тлумачэнні асновы лазут‑. Бел. лексема запазычана зрус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 74). Параўн. таксама ст.-бел.лазукъ, лазука ’разведчык’ (XVI ст.), лазуцтво, лазучство ’бадзянне’, якія можна вывесці злазити > лазіць (гл.). Ад лазук(а) паходзіць лазучыць ’віжаваць, шпіёніць, выведваць’ (Нас.), у процілеглым выпадку (< lazǫt‑) было б лазуціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асі́лак ’міфалагічная істота, волат; чалавек вялікай фізічнай сілы’. Рус.сіб.осилок ’сілач’, польск.osiłek ’тс’ (паводле Карловіча «з Літвы»). Пра міфалагічных асілкаў гл. Л. Бараг, Беларуская казка, Мн., 1969, 71–91. Можна лічыць слушным аднясенне слова асілак да ўласнабеларускай лексікі (Курс суч., 147). Этымалагічна няясна. Сувязь з дзеясловам асіліць (параўн. ст.-польск.usilca ’гвалціцель, грабіцель’) няпэўная насуперак «відавочнасці» па прычыне няяснасці ў гэтым выпадку словаўтваральнага тыпу (словы на ‑акз‑ъкъ ці ‑окъ, якія ўтвораны ад дзеясловаў, не абазначаюць звычайна жывыя істоты, хаця параўн. некаторыя агентыўныя словы ст.-рус.съвѣдъкъ, рус.подпи́лок, напилок; ездо́к, едо́к, седо́к маюць іншы націск, а парабак, падробак — іншае словаўтварэнне). Іванаў–Тапароў (Бел. лекс., 59) звязваюць асілакзасла ’камень’ і ўсёй індаеўрапейскай групай слоў тыпу ст.-ісл.hamarr ’молат’, ст.-іранск.asman ’неба’, ст.-інд.aśman ’камень’, што патрабуе ўдакладненняў. Мартынаў–Міхневіч («Маладосць», 1970, 7, 149) высоўваюць гіпотэзу пра сувязь слова асілакзбалг.осил ’асцюк’, гоцк.ahs ’колас’, лічачы такое семантычнае развіццё паралельным бел.волат і валотка, ням.Riese ’волат’ і Reis ’парастак’, што выклікае пярэчанні, бо ў гэтым выпадку недастаткова тлумачыцца частка ‑іл‑, а памяншальная семантыка ‑ъкъ ці ‑окъ таксама патрабуе тлумачэнняў у сувязі з семантыкай ’волат’. Застаецца няясным пры гэтым, як тлумачыць выпадзенне элемента ‑t‑ (параўн. ‑ц‑ у асцюк).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРША́ЎСКІ ДАГАВО́Р 1955аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай (ГДР), Польшчай, Румыніяй, Чэхаславакіяй і СССР,
падпісаны 14.5.1955 у Варшаве на нарадзе кіраўнікоў урадаў еўрап.сацыяліст. краін. Набыў сілу 5.6.1955. Тэрмін дзеяння — 20 гадоў, у 1975 працягнуты на 10 гадоў, у 1985 на 20 гадоў. Аформіў ва ўмовах «халоднай вайны» ў процівагу Арганізацыі паўночнаатлантычнага дагавору (НАТО) пасля ўступлення туды ФРГ (9.5.1955) Арг-цыю Варшаўскага дагавора (АВД) — ваен.-паліт. саюз сацыяліст. дзяржаў Еўропы на чале зСССР. Дагавор абавязваў бакі да кансультацый па ўсіх важных пытаннях міжнар. палітыкі, да ўзаемнай ваен. дапамогі ў выпадкуўзбр. нападу ў Еўропе на адну ці некалькі дзяржаў-удзельніц, да падпарадкавання ўзбр. сіл агульнаму камандаванню і інш. Вышэйшы паліт. кіраўнічы орган — Паліт. кансультатыўны к-т (ПКК) прадстаўнікоў урадаў, у 1976 створаны дапаможныя органы з рэзідэнцыяй у Маскве — Аб’яднаны сакратарыят і К-т міністраў замежных спраў (распрацоўваў рэкамендацыі па знешнепаліт. пытаннях). Ваен. кіраўніцтва ажыццяўляла Аб’яднанае камандаванне ўзбр. сіл з рэзідэнцыяй у Маскве; камандуючыя — І.С.Конеў (1955—60), А.А.Грэчка (1960—67), І.І.Якубоўскі (1967—76), В.Г.Кулікоў (1977—91). У 1969 створаны таксама Ваен. савет і К-т міністраў абароны. СССР заключыў дагаворы аб размяшчэнні сваіх войск з Польшчай (1956), ГДР (1957), Румыніяй (1957), Венгрыяй (1957) і Чэхаславакіяй (1968). Войскі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора ўводзіліся з мэтай прадухілення змены дзярж. ладу ў Венгрыі (1956), Чэхаславакіі (1968, у адпаведнасці зт.зв. «дактрынай Брэжнева»). У 1968 з Варшаўскага дагавору афіцыйна выйшла Албанія (фактычна з 1962), пасля аб’яднання Германіі (1990) — ГДР. У 1987 прынята абарончая ваен. дактрына. Пасля паліт. змен 1989—90 у Цэнтр., Усх. і Паўд.-Усх. Еўропе ў лют. 1990 скасаваны ваен. органы АВД. 1.7.1991 у Празе прадстаўнікі Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, СССР і Чэхаславакіі падпісалі пратакол аб спыненні дзейнасці Варшаўскага дагавора 1955.
Літ.:
Варшавский Договор и НАТО: соотношение стл в Европе. М., 1989;
Варшавский Договор: история и современность. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛО́,
1) у беларусаў самалоўнае прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на зацягванні пятлі вакол лапы, шыі або тулава дзічыны. Выкарыстоўвалася з глыбокай старажытнасці для лоўлі баравых і балотных птушак, дробных і буйных звяроў. У залежнасці ад аб’екта, месца і часу палявання бытавалі ў некалькіх разнавіднасцях (кожнае мела сваё канкрэтнае прызначэнне і назву). Курапатак зімою, калі вял. маразы гналі іх да чалавечага жылля, лавілі на загуменні колам (ляшчынавы абруч, зацягнуты сеткай з тонкага моцнага шнура, да якой прывязвалі некалькі дзесяткаў петляў з конскага воласу). Пружкамі (невялічкае С. з петлямі на шнурку), прывязанымі пад гронкамі рабіны, сілілі рабчыкаў. Для лоўлі дупеляў ужывалі понажы — шматметровыя моцныя шнуры з мноствам валасяных петляў, прывязаных на адлегласці 15—20 см адна ад адной. Понажы падвешвалі на калках у 25—30 см ад зямлі і аблытвалі імі амаль усё такавішча. Шырока распаўсюджаны былі адзінарныя петлі з валасоў, шнуркоў і дроту. Імі лавілі птушак і звяроў. Устанаўлівалі петлі на звярыных пераходах, каля нор і на такавішчах двума спосабамі — «на зашморг» і «на падрыў». У першым выпадку звер сам зацягваў на сабе пятлю, якую прывязвалі да ўбітага ў зямлю калка або да галіны куста ці дрэва. Калі пятлю ставілі «на падрыў», яе прывязвалі да сагнутай і зашчэмленай вершаліны маладога дрэўца. Калі звер трапляў у пятлю, то выслабаняў вершаліну з-пад сучка, яна распрамлялася і падымала здабычу над зямлёю. На Палессі так лавілі вясною качараў, прывабліваючы іх манькутай (падсаднай качкай на драўляным крузе) або чучалам. У наш час лоўля ўсімі відамі С. забаронена і аднесена да браканьерства.
2) Пятля, традыц. рыбалоўная прылада, якой лавілі пераважна невялікіх шчупакоў, што ў летнюю спякоту стаяць каля паверхні вады. Да канца тонкай палкі прымацоўвалі лёску (з конскага воласу), завязаную пятлёй, апускалі яе ў ваду, падводзілі пад шчэлепы шчупака і, зацягнуўшы яе рэзкім рухам, выкідвалі рыбіну на бераг ці ў лодку. Лавілі С. звычайна дзеці і падлеткі. Вядома па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дапамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. дапамагаць — дапамагчы; садзейнічанне, падтрымка ў чым‑н. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу.Якімовіч.З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць.Шамякін.// Матэрыяльная падтрымка. Грашовая дапамога.// Садзейнічанне ў лячэнні, у палягчэнні пакут. Медыцынская дапамога.
•••
Выхадная дапамога — грашовая сума, што па савецкаму заканадаўству выплачваецца аднаразова рабочаму ці служачаму, якога звальняюць.
Карэта хуткай дапамогігл. карэта.
Першая дапамога — дапамога, якая аказваецца хвораму ці пацярпеўшаму ад якога‑н. няшчаснага выпадку да прыходу доктара.
Хуткая дапамога — а) медыка-санітарная арганізацыя, якая аказвае першую медыцынскую дапамогу ў неабходных выпадках, а таксама перавозіць хворых у лячэбныя ўстановы; б) аўтамабіль, на якім ажыццяўляецца такая перавозка.
Падаць (працягнуць) руку дапамогікамугл. падаць.
Пры дапамозечаго — выкарыстаўшы што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)