ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Першыя звесткі пра падзеі на Беларусі змешчаны ў стараж.-рус. летапісах. У 15—17 ст. вялося бел. летапісанне. Асобныя падзеі на Беларусі адлюстраваны ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні (16 ст.), «Апісанні Крычаўскага графства або былога староства» А.Меера (18 ст.) і інш. крыніцах. У 19 — пач. 20 ст. зборам і публікацыяй гіст. крыніц і краязнаўчай працай займаліся Віленская археаграфічная камісія (1864—1915), губернскія вучоныя архіўныя камісіі, Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт, Віцебскі царкоўна-археалагічны музей, Т-ва вывучэння Магілёўскай губерні і інш. Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага ін-та з 1911 рыхтавала археолагаў, архівістаў і нумізматаў. Буржуазныя гісторыкі, якія не прызнавалі існавання бел. народа, гісторыю Беларусі разглядалі ў сувязі з гісторыяй ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Яны сканцэнтроўвалі ўвагу на паліт. гісторыі зямель, што былі ў складзе ВКЛ; паліт. гісторыю паказвалі як барацьбу каталіцтва з праваслаўем; даследавалі гісторыю права і дзярж. устаноў, сістэму феад. землеўладання, розныя катэгорыі сялян і інш. саслоўяў. Іх працы насычаны значным фактычным матэрыялам. У пач. 20 ст. прадстаўнікі бел. нац. кірунку (М.В.Доўнар-Запольскі, В.Ю.Ластоўскі і інш.) лічылі 15—16 ст. часам росквіту бел. дзяржаўнасці, разглядалі 16 ст. як «залаты век» у гісторыі Беларусі, лічылі бел. народ сацыяльна аднародным грамадствам, якое пасля Люблінскай уніі 1569 апынулася пад прыгнётам польскіх, а з канца 18 ст. рас. феадалаў.
Пасля ўтварэння БССР даследаванні па гісторыі Беларусі разгарнуліся ў БДУ. У 1920-я г. праблемамі гісторыі Беларусі займаўся Ін-т бел. культуры. У 1931 на базе Аддзела гісторыі АН БССР створаны Ін-т гісторыі. У 1921 пачала працаваць Камісія для збору і вывучэння матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і рэв. руху на Беларусі (Гістпарт), якая ў 1929 пераўтворана ў Ін-т гісторыі партыі і Кастр. рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, з 1947 Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ (да 1990).
Гісторыю перыяду феадалізму вывучалі У.М.Ігнатоўскі і У.І.Пічэта («Гісторыя Беларусі», 1924), якія ў трактоўцы гіст. працэсу заставаліся на пазіцыях рас. дзярж. школы. В.К.Шчарбакоў («Нарыс гісторыі Беларусі», ч. 1, 1934) разглядаў гісторыю Беларусі ўжо як працэс развіцця грамадска-эканам. фармацый. Даследаваліся аграрная гісторыя эпохі феадалізму (А.В.Бурдзейка, Т.І.Забела, К.І.Кернажыцкі, У.І.Пічэта, А.М.Ясінскі), антыфеад. барацьба сялян (І.Ф.Лочмель, В.К.Шчарбакоў і інш.), культурны рух (А.А.Савіч і інш.), феад. горад (Дз.І.Даўгяла, В.Д.Дружчыц і інш.), паходжанне бел. народа (У.І.Пічэта, А.М.Ясінскі). Гісторыю Беларусі ў эпоху капіталізму (эканоміка, сялянскі і рабочы рух) даследавалі І.А.Віткоўскі, М.В.Доўнар-Запольскі, Д.А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі, М.В.Мялешка, У.І.Пічэта і інш.
У пасляваенны перыяд найбольшая ўвага звярталася на распрацоўку сац.-эканам. праблем і вывучэнне класавай барацьбы ў дакастр. перыяд, асвятленне рэв. падзей 20 ст., асабліва Кастр. рэвалюцыі 1917, утварэнне БССР і сацыяліст. будаўніцтва. Выйшлі абагульняльныя працы «Гісторыя Беларускай ССР» у 2 тамах (1954—58; 2-е выд. 1961) і 5-томная «Гісторыя Беларускай ССР» (1972—75). Больш шырокае кола пытанняў ахапіла распрацоўка гісторыі Беларусі феад. эпохі: вывучаліся вызваленчая барацьба бел. народа ў 17 ст. (Л.С.Абэцэдарскі, А.П.Ігнаценка і інш.), змаганне супраць іншаземных захопнікаў (Я.І.Карнейчык і інш.), сельская гаспадарка (П.Р.Казлоўскі, В.І.Мялешка, В.У.Чапко і інш.), феад. горад (А.П.Грыцкевіч, З.Ю.Капыскі, Я.М.Жарпачоў і інш.), гісторыя каталіцкай царквы (Я.Н.Мараш), прамысловасць (М.Ф.Болбас), аграрны рух, культура і інш. Уклад у вывучэнне гісторыі Беларусі феад. перыяду зрабілі і вучоныя Расіі (А.М.Мальцаў, М.М.Улашчык), Украіны (Дз.Л.Пахілевіч), Польшчы (С.Александровіч, Е.Ахманскі і інш.). Пашырыліся даследаванні гісторыі Беларусі эпохі капіталізму, галоўная ўвага ў якіх аддавалася вывучэнню развіцця капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы і рэв. выступленняў сялян у сувязі з рэформай 1861, падзеямі 1905—07. Даследаваліся аграрнае пытанне (А.І.Кажушкоў, Л.П.Ліпінскі, М.Б.Фрыдман), паўстанне 1863—64 (Г.В.Кісялёў, С.М.Самбук, А.Ф.Смірноў і інш.), развіццё прамысловасці і рост рабочага класа (З.Е.Абезгаўз, В.П.Панюціч, У.І.Ціток і інш.), рабочы і сялянскі рух, рэв. падзеі 1905—07 і Лют. рэвалюцыі 1917 (А.І.Воранава, Е.П.Лук’янаў, Ц.Е.Саладкоў, К.І.Шабуня, В.В.Шаціла і інш.), народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух (М.В.Біч, У.І.Салашэнка і інш.), пытанні культуры (Г.Я.Галенчанка).
Шмат увагі аддавалі бел. вучоныя даследаванню гісторыі ўстанаўлення сав. улады і пабудовы сацыялізму ў БССР («Перамога Савецкай улады на Беларусі», 1967, і інш.). Вывучаліся рэвалюцыі 1917, грамадзянская вайна і ваен. інтэрвенцыі на Беларусі, утварэнне БССР і першыя сацыяліст. пераўтварэнні (І.М.Ігнаценка, Н.В.Каменская, У.Р.Івашын, В.Р.Гняўко, А.Ф.Хацкевіч, В.А.Круталевіч, І.Я.Марчанка, П.Ц.Петрыкаў, П.А.Селіванаў, М.С.Сташкевіч, А.Г.Хахлоў і інш.), аднаўленне нар. гаспадаркі ў 1921—25 (М.Е.Завалееў, А.І.Сідарэнка і інш.), індустрыялізацыя і рэканструкцыя нар. гаспадаркі (М.І.
Злотнік, А.А.Філімонаў і інш.), калектывізацыя сельскай гаспадаркі (К.К.Герман, М.Я.Стральцоў і інш.), жыццё і барацьба працоўных Зах. Беларусі (Ц.С.Гарбуноў, А.М.Мацко, У.А.Палуян, А.А.Сарокін і інш.). Актыўна даследавалася гісторыя бел. народа ў перыяд Вял. Айч. вайны 1941—45, яго барацьба супраць ням.-фаш. акупантаў, партызанскі рух (А.І.Залескі, П.П.Ліпіла, В.П.Раманоўскі, Э.Ф.Языковіч і інш.). Гэтыя пытанні асвятляліся таксама ў мемуарнай літаратуры (В.І.Казлоў, Р.Н.Мачульскі, У.Е.Лабанок, П.З.Калінін, С.А.Ваўпшасаў, С.Г.Жунін, І.Дз.Вятроў і інш.) і зборніках дакументаў. Вывучалася гісторыя бел. гарадоў, гісторыя пасляваеннага будаўніцтва (І.Я.Марчанка, Р.Д.Мацюшэнка і інш.), перыядычнага друку (С.В.Марцэлеў, Р.В.Булацкі), сувязі БССР з інш. савецкімі рэспублікамі, дзейнасць БССР на міжнар. арэне (С.Д.Вайтовіч) і інш.
З пач. 1990-х г. кола праблем у даследаваннях гісторыі Беларусі пашырылася. Выдадзены шэраг абагульняльных прац, у т. л. «Нарысы гісторыі Беларусі» ў 2 частках (1994—95). Вырасла ўвага гісторыкаў да паліт. гісторыі Беларусі ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай, да вытокаў бел. дзяржаўнасці, войнаў ВКЛ з Расійскай дзяржавай у 15—18 ст., падзелаў Рэчы Паспалітай (Я.К.Анішчанка, В.І.Мялешка, Г.М.Сагановіч і інш.), канфесіянальнай гісторыі (Т.Б.Блінова, С.В.Марозава, В.В.Яноўская і інш.), грамадска-паліт. жыцця ў 19 — пач. 20 ст. і ўтварэння бел. дзяржаўнасці ў 20 ст. (В.А.Круталевіч, Я.І.Бараноўскі, У.Ф.Ладысеў, Р.П.Платонаў і інш.), гісторыі паліт. партый (П.І.Брыгадзін, М.С.Сташкевіч і інш.), праблем развіцця культуры бел. народа (С.Я.Куль-Сяльверстава, Г.У.Карзенка, У.М.Міхнюк, У.І.Навіцкі і інш.). Гісторыкі працуюць над рэалізацыяй праграмы «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі», вядзецца распрацоўка раней закрытых тэм, звязаных са станаўленнем і развіццём бел. нац. руху, абвяшчэннем БНР, паліт. рэпрэсіямі, гісторыяй бел. эміграцыі і інш.
Літ.:
История Белорусской ССР. Мн., 1977;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн., 1994—95;
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1—3 Мн., 2000—04;
Загорульский Э.М. История Беларуси в коротком изложении. Мн., 2002;
Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001;
История рабочего класса Белорусской ССР. Т. 1—4. Мн., 1984—87;
Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 1—2. Мн., 1997—2003;
Канфесіі на Беларусі: (Канец XVIII—XX ст.). Мн., 1998;
Гісторыя Мінска. Мн., 1967;
Карнейчык Я.І. Беларуская нацыя: Гіст. нарыс. Мн., 1969;
Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Нов. концепция. Мн., 1991;
Лыч Л.М., Навіцкі У.І. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996;
Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990;
Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Мн., 1998;
Насевіч В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: падзеі і асобы. Мн., 1993;
Копысский З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. Мн., 1975;
Абецедарский Л.С. Белоруссия и Россия: Очерки рус.-бел. связей второй половины XVI—XVII вв. Мн., 1978;
Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795). Мн., 1971;
Марозава С.В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1893). Гродна, 2001;
Блинова Т.Б. Иезуиты в Беларуси: Роль иезуитов в организации образования и просвещения. Гродно, 2002;
Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989;
Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII—XVIII в). Мн., 1975;
Дзмітрачкоў П.Ф., Маразевіч В.Л. Беларусь у другой палове XVII—XVIII ст. Магілёў, 2000;
Козловский П.Г. Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII — первой половине XIX в. Мн., 1982;
Куль-Сяльверстава С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фарміраванне культуры Новага часу на бел. землях (другая палова XVIII ст. — 1820-я гг.). Мн., 2000;
Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II. Мн., 1998;
Швед В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: Грамад.-паліт. жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.). Гродна, 2001;
Люты А.М. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XIX стагоддзя. Мн., 2004;
Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине XIX в.: (Экон. развитие). Мн., 1981;
Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. Мн., 1958;
Смирнов А.Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. Мн., 1963;
Кісялёў Г.В. Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. Мн., 1994;
Яноўская В.В. Хрысціянская царква ў Беларусі, 1863—1914 гг. Мн., 2002;
Кожушков А.И. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1963;
Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине XIX в. Мн., 1980;
Панютич В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Беларуси, 1861—1914 гг. Мн., 1996;
Козляков В.Е. Национальный вопрос и неонароднические партии: Нач. XX в. — конец 20-х гг. Мн., 2001;
Абезгауз З.Е. Рабочий класс Белоруссии в начале XX в (1900—1913 гг.). Мн., 1977;
Липинский Л.П., Лукьянов Е.П. Крестьянское и солдатское движение в Белоруссии (1900—1907 гг.). Мн., 1968;
Забаўскі М.М. Расійская дзяржаўная Дума ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1906—1907 гг.). Мн., 1999;
Липинский Л.П. Классовая борьба в белорусской деревне, 1907—1914. Мн., 1981;
Рудовіч С.С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г. Мн., 2000;
Сяменчык М.Я. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (сакавік 1917 — сакавік 1918 гг.). Ч. 1—2. Мн., 2001;
Ігнаценка І.М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі Мн., 1995;
Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). Мн., 1999;
Круталевич В.А. История Беларуси: Становление нац. державности (1917—1922 гг.). Мн., 1999;
Касцюк М.П. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мн., 2000;
Селиванов П.А. Военная деятельность Советов Белоруссии, 1917—1920 гг. Мн., 1980;
Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917—1925 гг.). Мн., 1985;
Завалеев Н.Е. Рабочий класс Белоруссии в борьбе за социализм, 1917—1932 гг. Мн., 1967;
Марченко И.Е. Аграрные преобразования в Белоруссии в 1917—1918 гг. Мн., 1959;
Сарокін А.М. На ростанях айчыннай гісторыі: Бел. вёска: ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917—1990-я гг.). Мн., 1999;
Хохлов А.Г. Коммунистические части особого назначения в Белоруссии. Мн., 1974;
Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927—1939 гг.). Мн., 1978;
Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 1—3. Мн., 1983—85;
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне: Энцыкл. Мн., 1990;
Хацкевич А.Ф., Крючек Р.Р. Становление партизанского движения в Белоруссии и дружба народов СССР. Мн., 1980;
Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии (1941—1944). Мн., 1985;
Олехнович Г.И. Экономика Белоруссии в условиях Великой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1982;
Якубовский Н.А. Помощь советского тыла партизанам: (Материально-технич. обеспечение). Мн., 1973;
Кузьменко В.И. Интеллигенция Беларуси в период немецко-фашистской оккупации, 1941—1944 гг. Мн., 2001;
Каваленя А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі, 1941—1944: Вытокі. Структура Дзейнасць. Мн., 1999;
Белязо А.П. Беларуская вёска ў пасляваенныя гады (1945—1950). Мн., 1974;
Корзенко Г.В. Научная интеллигенция Беларуси в 1944—1990 гг.: (подготовка, рост, структура). Мн., 1995;
Войтович С.Д. БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945—1987). Мн., 1989.
В.Ф.Касовіч.
т. 18, кн. 2, с. 468