Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
je
1.adv
1) калі́-не́будзь;
~ und ~ заўсёды
2) па (перад лічэбн.);
~ drei па тры, па тро́е
2.cj
1):
je…, désto…, je… je… чым…, тым…;
je mehr, désto bésser чым больш, тым лепш
2):
je nachdém у зале́жнасці ад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ве́ха1 ’знакі з лапак елкі, якімі ўзімку даказваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Да вяха́1 (гл.).
Ве́ха2 ’цыкута’ (лоеў., Мат. Гом.). Да вяха́2 (гл.).
Ве́ха3 ’вехаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да вяха́3 (гл.).
Ве́ха4 ’пладаносная частка сцябла проса’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяха́4 (гл.).
Ве́ха5 ’камета’ (Мат.), укр.віха́ ’тс’, бук.ві́ха (уст., рэдк.) ’прадвесце’, рус.сіб.веха́ ’вестка, навіна, паведамленне’. Да вяха́1 ’знак з саломы, галінак, жэрдкі, які папярэджвае аб чым-небудзь’. Тут адбыўся семантычны перанос: ’папераджальны, паведамляльны знак’ → ’прадвесце чаго-небудзь, напр., вайны’. Гэтаму дапамагае і знешняя форма: вяха часам выглядае, як мятла, бо замест саломы на шост надзяваюць дзяркач; параўн. укр.мітла́ ’камета’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вінава́т(ы) ’чалавек, які зрабіў злачынства’; ’які мае доўг’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Бяльк., Шат.). Укр.виноват, виноватий ’вінаваты’; ’мае доўг’, рус.паўн.-зах.винова́тый ’вінаваты, павінен’, сіб. ’грэшны’, ст.-рус.виноватый ’які з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-небудзь (з XVII ст.); ’вінаваты ў чым-небудзь (з XV ст.), ст.-польск.winowat, winowaty ’павінны, абавязаны’, в.-луж.winowaty ’вінаваты, абавязаны’, чэш.уст.vinovatý ’вінаваты’, славац.vinovatý ’вінаваты ў нечым’; ’які прызнаецца ў віне, правіннасці’, макед.виноват (народна-паэт.) у выражэнні вино виновато, балг.виноват ’вінаваты, грэшны’, ст.-слав.виноватъ ’вінаваты’. Прасл.vinovatъ. Вытворнае ад віна́1 (гл.) і суф. ‑ават‑ы. Сюды ж прысл. вінавата, абстрактны назоўнік вінаватасць (КТС) і ст.-бел.виноватество ’вінаватасць’, якую Карскі (Труды, 204) лічыць паланізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Настрапалі́ць ’падвучыць, падбухторыць’ (навагр., Жыв. сл.; слонім., Нар. лекс.; стаўбц., З нар. сл., Яўс., Юрч.), ’настроіць супраць каго-небудзь’ (навагр., Нар. словатв.), рус.настропали́ть ’навучыць’, ’настроіць супраць каго-небудзь’, ’наладзіць, падрыхтаваць’, настропи́ть ’падгаварыць, падбухторыць’. Няясна; магчыма, роднаснае да рус.стропота ’крывізна; ілжывасць’, строптивый (< ц.-слав.), якое Фасмер (3, 782) звязвае чаргаваннем галосных са струп. Звяртае на сябе ўвагу фармальнае падабенства з балг.стропо́ля ’зваліць, разбурыць’, якое можа быць цалкам выпадковым (параўн. тропо́ля ’стукаць’); аднак параўн. уз‑бу́рыць ’падбухторыць, падбіць’. З улікам рус.настропи́ть не выключана сувязь са строп ’вільчык’, стропкі ’стромы, круты’, рус.стропи́ла ’кроквы’, зыходнае значэнне пры гэтым было б ’натапырыць, наставіць’, адкуль ’настроіць супраць’, нарашчэнне ‑ал‑ (‑ол‑) мела б узмацняльны характар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́раст ’нераст’ (Касп.; полац., З нар. сл.; мядз., Сл. ЦРБ; брасл., Сл. ПЗБ), ’ікра (рыб, жаб)’ (брасл., Сл. ПЗБ), рус.норост, норос, порость ’нераст; ікра рыб ці жаб’. Звязваюць з рус.норохтиться ’збірацца што-небудзь зрабіць, хацець, мець намер; храбрыцца, збіраючыся на якую-небудзь справу; спяшацца’, якое дакладна адпавядае літ.narstytis праставаць’, сюды ж польск.narościć ’апладняць (пра курэй)’, серб.-харв.naraščat se ’спарвацца (пра курэй)’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*norstь (гл. нораў), якое можна супаставіць з літ.norėti ’хацець, прагнуць’ і з прасл.*погиъ (гл. нораў). Звязана чаргаваннем з *nerstь, гл. нераст (Фасмер, 3, 84). Параўн. таксама: Атрэмбскі, WSl, 10, 273–274; Варбат, ОЛА, 1975, 134–136; Шаўр, Slavia, 49, 208–214; SP, 25, 33–37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыва́л ’прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу’ (ТСБМ): лежа́ць у прывал ’доўга вылежвацца’ (ТС), прыва́лка ’месца для прыпынку ў дарозе, прывал’ (Нас.), прыва́л, прыва́лак ’пагорак; высокі бераг’ (мядз., Нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ), прыва́лак ’нізкае месца ў канцы загона’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), прыва́лак, пры́валок, пры́ве́лок ’прымурак — выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь’ (Буз., ТС), ’прымастка, палаці каля печы’ (Сцяшк., Сл. рэг. лекс.), ’дошка, прыбітая ля печы’ (Жд.), прывале́нь ’прымак’ (гарад., Нар. лекс.). Да прывалі́ць ’прыперці, прыхіліць; прыкрыць, прыціснуць зверху, прыстаць, прычаліць (пра судна); прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці; з’явіцца, прыйсці (пра што-небудзь нечаканае або ў вялікай колькасці)’ (ТСБМ), да прасл.*privaliti, якое ад *valiti, гл. валі́ць.