organic [ɔ:ˈgænɪk] adj. аргані́чны (у розных знач.);
organic vegetables натура́льная гаро́дніна (якую вырошчвалі без хімікатаў);
or ganic farming аргані́чнае земляро́бства (з прымяненнем арганічных угнаенняў);
organic matter аргані́чнае рэ́чыва, рэ́чыва аргані́чнага пахо́джання;
organic diseases аргані́чныя захво́рванні;
an organic whole адзі́нае цэ́лае
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
better4 [ˈbetə] adv. (выш. ст. ад well) лепш, ле́пей;
had better лепш бы, ва́рта б
♦
be better off быць больш замо́жным;
be better off (doing smth.) : She’d be better off without him. Ёй было б лепш без яго.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
bleak [bli:k] adj.
1. змро́чны, хму́рны; безнадзе́йны;
a bleak smile су́мная ўсме́шка;
bleak prospects безнадзе́йныя перспекты́вы
2. хало́дны, сцюдзёны;
a bleak winter’s day сцюдзёны зі́мні дзень
3. го́лы; пусты́ (без раслін); адкры́ты для ве́тру;
a bleak hillside го́лы схіл гары́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
валюнтары́зм
(ням. Voluntarismus, ад лац. voluntarius = валявы)
1) напрамак у філасофіі, які аб’яўляе волю вышэйшым прынцыпам быцця, першаасновай усяго іншага;
2) суб’ектывісцкія, самавольныя рашэнні без уліку аб’ектыўных умоў грамадскага жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
адме́рзнуць, ‑не; пр. адмёрз, ‑мерзла; зак.
Загінуць ад марозу; вымерзнуць. Агуркі адмерзлі. // Разм. Страціць гібкасць, адчувальнасць на холадзе; прымерзнуць; моцна азябнуць (пра часткі цела). Пальцы адмерзлі. □ Але здаровая ступня ўжо, мабыць, адмерзла — значыць, .. [Сотнікаў] зусім аставаўся без ног. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аба..., прыстаўка (гл. а... 1).
Ужываецца замест «а... 1» і «аб...»: 1) перад збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазваць, абазначыць; 2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́мужам, прысл.; за кім і без дап.
У шлюбе, у стане замужняй (пра жанчыну). Сястра замужам за афіцэрам. □ — А ты, Насця, садзіся да свайго Януся, не саромейся, не першы год замужам! Ваданосаў.
•••
Ні дома, ні замужам гл. дома.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.
2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязве́траны, ‑ая, ‑ае.
Без ветру; ціхі, спакойны. Улетку, у бязветраны час, хвоя гамоніць уначы і стаіць нерухома ў гарачы дзень. Шамякін. Найлепшы клёў язей назіраецца ў ціхія, ясныя, бязветраныя дзянькі, асабліва раніцай і вечарам. Матрунёнак. // Зацішны. Бязветранае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяссо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які праводзіцца без сну. Ніна Андрэеўна глядзела на.. [мужаў] засмучаны абветраны твар, на чырвоныя ад бяссонных начэй вочы. Якімовіч. // Які не спіць, не хоча спаць. — Няма на цябе ўгамону, бяссонны, — няласкава сустракае.. [свякруха] таго, хто ўвайшоў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)