Невялікая, несамавітая, бедная хата. Праз некаторы час замест старой Барысевічавай халупы.. [Тодар] паставіў новую хату, перасыпаў хлявы, гумно і пабудаваў свіран.Чарнышэвіч.[Стары:] — У людзей хаты як хаты, а ў яго [Атрохі] халупа: адну сцяну туды павяло, другую — туды.Ракітны.
[Польск. chałupa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Прыводзіць адкуль‑н. цытату. Ні адзін артыкул, ні адно даследаванне, прысвечаныя Купалу, не абыходзяцца без таго, каб іх аўтары не цытавалі пісьма Горкага.Бярозкін.[Люда:] — Некаторы час ён [Тульба] дужа любіў цытаваць старажытных грэкаў.Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыта́бельнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць чытабельнага. Старабеларуская пісьменнасць па меры свайго развіцця ўвесь час стыхійна вызвалялася ад лішніх надрадковых знакаў, пакідаючы толькі тыя з іх, якія былі неабходны для лепшай перадачы гукавых асаблівасцей беларускай мовы і для.. найбольшай чытабельнасці.Булыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыне́ль, ‑няля, м.
Форменнае паліто спецыяльнага пакрою, са складкай на спіне і хлясцікам. У гэты час да стала падышоў малады рослы ў вайсковым шынялі хлапец.Сташэўскі.Тады, калі Віктар апранаў новы шынель, гімнасцёрку, ватнікі, яму стала шкада запаснога палка.Навуменка.
[Ад фр. chenille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕЎПАТО́РЫЯ,
горад на Украіне, у Рэспубліцы Крым, на беразе мелкаводнага заліва Чорнага м. 110,5 тыс.ж. (1991). Порт, чыг. станцыя. З-ды: рамонтна-мех., вінаробны, малочны, рыбны. Краязнаўчы музей, тэатр.Арх. помнікі: мячэць Джума-Джамі (1552), тур. лазня (16 ст.), 2 караімскія храмы (18 ст.).
У 6—5 ст. да н.э. на месцы сучаснай Е. грэкі заснавалі калонію Керкінітыда (згадваецца ў Герадота). У 3 ст. да н.э. належала Херсанесу Таўрычаскаму. У 2 ст. да н.э. на месцы б. калоніі размяшчаўся рым, ваен. лагер, названы Е. ў гонар Мітрыдата VI Еўпатара. У 4 ст.н.э. горад заняпаў. У 15 ст. рэзідэнцыя крымскіх ханаў, у 16—17 ст. на месцы Е. тур. крэпасць і горад Гезлёў, адзін з пунктаў гандлю рабамі ў Крыме. З 1783 у складзе Расіі, у 1784 перайменавана ў Е. У часрус.-тур. вайны 1853—54 захоплена па чарзе франц., англ. і тур. войскамі. Месца ваен. дзеянняў у часграмадз. вайны (1918—22). У 2-ю сусв. вайну акупіравана ням.-фаш. войскамі (1941—44).
Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Развіваецца з канца 19 ст., у сав.час ператварыўся ў дзіцячы курорт. Субтрапічны клімат, пляжы, працяглы купальны сезон і інш. фактары спрыяюць эфектыўнаму аздараўленню і лячэнню дзяцей, хворых на рэўматызм, з парушэннямі функцый органаў дыхання (нетуберкулёзнага паходжання), руху і апоры (у т. л. касцёва-сустаўнага туберкулёзу, скаліёзу), нырак, нерв. сістэмы (інфекц. этыялогіі) і інш. У лячэнні выкарыстоўваюць аэра-, гелія- і таласатэрапію, азёрныя і ліманныя гразі, рапу, мінер. і тэрмальныя воды. Дзесяткі санаторыяў, пансіянатаў і баз адпачынку, у т. л. для дарослых.