разнавіднасць муз. культуры, якая выконвае акрэсленыя жыццёвыя, практычныя, не ўласна маст. функцыі. У стараж. культурах музыка суправаджала грамадз. і культавыя абрады і рытуалы, працоўныя і быт.працэсы. Адзін з яе стараж. відаў — сігнальная музыка (пастухоўскія, паляўнічыя, апавяшчальныя і інш. сігналы). У еўрап.традыц. культуры адбылася дыферэнцыяцыя П.м. на вытв., цырыманіяльную, ваен. і інш. З 19 ст. ў гар. культуры дамінавалі забаўляльныя жанры, звязаныя з масавай муз. культурай (салонная, танцавальная музыка, шлягер, «жорсткі» раманс і інш.). Сучасная П.м. шматлікая і разнастайная; забаўляльная танцавальная музыка, сігнальная музыка (пазыўныя радыё- і тэлестанцый, прывітальныя сігналы нар. свят і міжнар. цырыманіялу, спарт. і інш.), асобныя віды музыкі ў драм. тэатры і кінамузыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСА́ДКІ,
1) рэчывы, якія дабаўляюцца ў малых колькасцях да паліва і тэхн. масла для паляпшэння іх эксплуатацыйных характарыстык.
П. да паліва паляпшаюць працэсы згарання, садзейнічаюць нязменнасці эксплуатацыйных уласцівасцей, аблягчаюць выкарыстанне паліва пры нізкіх т-рах і інш.Найб. пашыраныя П.: антыдэтанатары (напр., тэтраэтылсвінец), антыаксіданты, інгібітары хімічныя. П. да змазачных матэрыялаў паводле прызначэння падзяляюць на вязкасныя (паляпшаюць вязкасна-тэмпературныя ўласцівасці), дэпрэсарныя (зніжаюць т-ру застывання масла на 20—30 °C), антыакісляльныя (засцерагаюць масла ад акіслення пры высокіх т-рах), процікаразійныя, процізносныя, шматфункцыян. і інш. 2) Матэрыялы, якія ўводзяць у вадкі метал з мэтай змянення саставу і ўласцівасцей металу ці шлаку. Адрозніваюць П. шлакаўтваральныя (вапна, плавікавы шпат, баксіт), акісляльныя (акаліна, аксіды металаў), П. для легіравання (ферасплавы, лігатуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁХВА́ЛІ,
электрамагнітнае выпрамяненне, даўжыня хвалі якога ўмоўна большая за 50 мкм. Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўтварэння Р. вывучае радыёфізіка і радыётэхніка.
Існаванне Р. эксперыментальна даказана Г.Герцам (1888). Адрозніваюць Р., узбуджаныя штучнымі крыніцамі (радыёперадатчыкамі), і Р., якія паступаюць ад пазаземных крыніц ні выкліканы маланкай. Р. ад штучных крыніц умоўна падзяляюць па даўжыні хвалі (частаце) на дыяпазоны (гл.Радыёчастоты), з іх дапамогай перадаюць інфармацыю, вызначаюць адлегласці да аб’ектаў і інш. Энергію такіх Р. можна канцэнтраваць у вузкі пучок з дапамогай накіраваных антэн ці радыёхваляводаў. Р. выкарыстоўваюцца ў радыёсувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.Гл. таксама Адбіццё хваляў, Выпрамяненне і прыём радыёхваль, Дыфракцыя хваль, Інтэрферэнцыя хваль, Палярызацыя хваль, Пераламленне хваль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ МУТАГЕНЕ́З,
узнікненне мутацый, якія выклікаюцца іанізавальным выпрамяненнем (ультрафіялетавае, рэнтгенаўскае і гама-выпрамяненне, патокі альфа- і бэта-часціц, пратонаў, нейтронаў і інш.). Мутагенез адбываецца пры парушэнні структуры генаў (разрывы малекулы ДНК, змена нуклеатыднага саставу), храмасом (паяўленне інверсій, дуплікацый, транслакацый), пры разрыве ніткі ахрамацінавага верацяна дзялення (геномныя мутацыі) і інш. Пад уздзеяннем іанізавальнага выпрамянення ў тканках узнікаюць таксама свабодныя радыкалы, якія пашкоджваюць ДНК, АТФ, ферменты і інш., парушаюць клетачныя структуры, у т. л.генет. апарат клетак, ферментатыўныя рэакцыі, фізіял.працэсы, што прыводзіць да саматычных мутацый. Павышэнне ўзроўню іанізавальнага выпрамянення ў навакольным асяроддзі выклікае пачашчэнне мутацый у раслін, жывёл і чалавека. Р.м. выкарыстоўваецца ў селекцыі мікраарганізмаў і раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́Н-І-КАХА́ЛЬ (Ramón y Cajal) Сант’яга (1.5.1852, Петылья-дэ-Арагон, Іспанія — 17.10.1934),
іспанскі гістолаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1909) і Парыжскай АН (1916). Скончыў Сарагоскі ун-т (1873). З 1877 праф. Сарагоскага, з 1884 — Валенсійскага, з 1887 — Барселонскага, у 1892—1922 — Мадрыдскага ун-таў. Арганізатар і кіраўнік лабараторыі біял. даследаванняў Мадрыдскага ун-та. Навук. працы па анатоміі і гісталогіі нерв. сістэмы. Адкрыў адросткі нерв. клетак — дэндрыты і неўрыты (аксоны), выканаў класічныя працы па вывучэнні мікраскапічнай структуры сятчаткі вока, спіннога мозга, мазжачка і інш. аддзелаў галаўнога мозга. Прасачыў працэсы дэгенерацыі і рэгенерацыі нерв. валокнаў, эмбрыянальнага гістагенезу. Стварыў нейронную тэорыю будовы нерв. сістэмы. Нобелеўская прэмія 1906 (разам з К.Гольджы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНАЕ НАЗІРА́ННЕ,
навукова арганізаваны, планамерны збор звестак пра падзеі і працэсысац.-эканам. жыцця грамадства. Адрозніваюць С.н. суцэльнае і выбарачнае. Суцэльнае — назіранне, пры якім абследуюцца ўсе без выключэння аб’екты назірання (перапіс насельніцтва, суб’ектаў гаспадарання, стат. аналіз бягучай справаздачнасці і інш.). Адной з яго форм з’яўляецца аднаразовы ўлік. Напр., стат. органы праз 2—3 гады робяць улік колькасці рабочых па прафесіях, разрадах, узросце і інш., спецыялістаў — па адукацыі і г.д.Выбарачнае — назіранне, пры якім робіцца абследаванне толькі часткі аб’ектаў назірання пры ўмове, што гэта частка адбіраецца аб’ектыўна, незалежна ад волі даследчыка і мае такую колькасць, каб у ёй змаглі выявіцца заканамернасці аб’екта назірання. Гл. таксама Назіранне.
англійскі фізікахімік; адзін са стваральнікаў тэорыі ланцуговых рэакцый. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1929) і яго прэзідэнт (1955—60). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Бейліёл-каледж Оксфардскага ун-та (1924), дзе працаваў з 1921 (з 1937 праф.). З 1964 у Імперскім каледжы навукі і тэхналогіі (Лондан). Навук. працы ў галіне хім. кінетыкі. Выявіў механізм гамагеннага монамалекулярнага раскладання многаатамных малекул, з’явы мяжы ўзгарання вадароду ў сумесі з кіслародам і растлумачыў іх на аснове тэорыі ланцуговых рэакцый. Вывучаў працэсы росту бактэрый у пажыўных асяроддзях, выявіў залежнасць скорасці росту клетак ад наяўнасці ў навакольным асяроддзі вуглякіслага газу, амінакіслот і інш. Нобелеўская прэмія 1956 (з М.М.Сямёнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТАПЛА́ЗМА (ад цыта... + плазма),
абавязковая частка клеткі, якая знаходзіцца паміж плазматычнай мембранай і ядром; высокаўпарадкаваная мнагафазная калоідная сістэма — гіялаплазма з размешчанымі ў ёй арганоідамі. Пранізана мікратрубачкамі, філаментамі і мікрафіламентамі.
У эўкарыётаў сукупнасць філаментаў і мікратрубачак утварае цыташкілет, які складае апорна-рухальную сістэму клеткі; з ім звязаны змена формы клеткі і перамяшчэнне ўнутрыклетачных структур. У Ц. адбываюцца ўсе працэсы клетачнага метабалізму, акрамя сінтэзу нуклеінавых кіслот, які здзяйсняецца ў клетачным ядры. Праз плазматычную мембрану ідзе абмен рэчываў паміж Ц. і навакольным асяроддзем, праз ядзерную — ядзерна-цытаплазматычны абмен. Пад кантролем ядра Ц. здольная да росту і ўзнаўлення, пры частковым выдаленні — поўнасцю рэгенерыруе, у бяз’ядзерных клетках — не здольная існаваць аўтаномна. Гл. таксама Пратаплазма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЧЫН Віктар Мікалаевіч (25.1.1930, г. Гомель — 6.6.1994),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.АН Беларусі (1980; чл.-кар. 1974), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў БПІ (1952). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі (з 1970 дырэктар). З 1983 рэктар БПА. Навук. працы па заканамернасцях пластычнага дэфармавання металаў, аптымальных тэхнал. рэжымах апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстаннем ударных хваль і інш. Даследаваў працэсы вібрацыйнага шліфавання і метады абразіўнай апрацоўкі ў актыўных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Профилирование алмазных шлифовальных кругов. Мн., 1974 (разам з У.Дз.Дарафеевым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎСТАТЫ́ЧНЫЯ ВАГА́ННІўзроўню мора
(ад грэч. eu добра + stasis стаянне на месцы, спакой, становішча),
павольныя (векавыя) змены ўзроўню Сусв. акіяна і звязаных з ім мораў; адна з прычын трансгрэсіі і рэгрэсіі мора. Адбываюцца ў выніку змены яго ёмістасці (запаўненне марскіх катлавін асадкамі, утварэнне новых форм рэльефу дна, аб’ёмістыя вывяржэнні падводных вулканаў і інш.) або колькасці вады ў ім (утварэнне і раставанне мацерыковых ільдоў — гляцыяэўстатызм). Мяркуюць таксама, што на колькасць вады ў акіяне ўплываюць фіз.-хім.працэсы ў глыбокіх нетрах Зямлі. Трансгрэсіі і рэгрэсіі мора адбываюцца і пад уплывам тэктанічных рухаў зямной паверхні, але яны больш лакальныя, і змены ўзроўню Сусв. акіяна пры гэтым уяўныя. Эўстатычныя рухі (эўстазія) былі вылучаны Э.Зюсам у 1888.