англійскі фізікахімік; адзін са стваральнікаў тэорыі ланцуговых рэакцый. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1929) і яго прэзідэнт (1955—60). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Бейліёл-каледж Оксфардскага ун-та (1924), дзе працаваў з 1921 (з 1937 праф.). З 1964 у Імперскім каледжы навукі і тэхналогіі (Лондан). Навук. працы ў галіне хім. кінетыкі. Выявіў механізм гамагеннага монамалекулярнага раскладання многаатамных малекул, з’явы мяжы ўзгарання вадароду ў сумесі з кіслародам і растлумачыў іх на аснове тэорыі ланцуговых рэакцый. Вывучаў працэсы росту бактэрый у пажыўных асяроддзях, выявіў залежнасць скорасці росту клетак ад наяўнасці ў навакольным асяроддзі вуглякіслага газу, амінакіслот і інш. Нобелеўская прэмія 1956 (з М.М.Сямёнавым).