ЧА́ЧЫН Віктар Мікалаевіч (25.1.1930, г. Гомель — 6.6.1994),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад. АН Беларусі (1980; чл.-кар. 1974), д-р тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў БПІ (1952). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі (з 1970 дырэктар). З 1983 рэктар БПА. Навук. працы па заканамернасцях пластычнага дэфармавання металаў, аптымальных тэхнал. рэжымах апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстаннем ударных хваль і інш. Даследаваў працэсы вібрацыйнага шліфавання і метады абразіўнай апрацоўкі ў актыўных асяроддзях. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.

Тв.:

Профилирование алмазных шлифовальных кругов. Мн., 1974 (разам з У.​Дз.​Дарафеевым);

Электрогидравлическая обработка машиностроительных материалов. Мн., 1978;

Электрогидроимпульсная обработка материалов в машиностроении. Мн., 1987 (у сааўт.).

В.М.Чачын.

т. 17, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)