мінерал падкласа ортасілікатаў, сілікат алюмінію Al2[SiO4]O. Прымесі жалеза (да 1%), хрому (1,8%), тытану (0,04%), вальфраму. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя слупкаватыя, радзей таблітчастыя, снопападобныя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер ад белага да блакітнага і густога сіне-зялёнага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—7. Шчыльн. 3,5—3,7 г/см³. Утвараецца пры метамарфізме асадкавых парод, багатых гліназёмам, у зоне высокіх ціскаў, а таксама ў гранітных пегматытах. Сыравіна для вытв-сці вогне- і кіслотатрывалых матэрыялаў, алюмініевая руда. Радовішчы ў ЗША, Індыі (найбуйнейшыя), Бразіліі, Іспаніі, Аўстраліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАЯ́РАЎСКАЯ СО́ПКА,
гарадзішча, рэшткі крэпасці 11—13 ст. на Пд ад г. Усурыйск Прыморскага краю (Расія), былы адм. і ваен. цэнтр чжурчжэньскай дзяржавы Цзінь у Прымор’і. Мела выгляд трохвугольніка і складаную сістэму абароны: знешнія і ўнутр. валы, форты і інш. У ходзе раскопак (з 1953) адкрыты грамадскія пабудовы з лёгкімі сценамі і чарапічнымі дахамі, глінабітныя жытлы з лёгкім дахам. У грамадскіх пабудовах выяўлены арх. ўпрыгожанні, арнаментаваная дахоўка, жал. замкі, запоры, кручкі, парадныя сферычныя пасудзіны, у жытлах — бытавая кераміка, прадметы ўзбраення з жалеза (наканечнікі стрэл і коп’яў, нажы, панцыры), кіт. манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАМА,
роднаснае мардвестараж. фіна-угорскае племя, што жыло ў 1-м тыс. да н.э. — 12 ст.н.э. на берагах р. Ака, у межах сучаснага Мурамскага р-на Уладзімірскай вобл. Расіі. Асн. заняткі — жывёлагадоўля, земляробства, пушное паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, металургія жалеза, медналіцейнае і ювелірнае рамёствы. Вяла гандаль са славянамі, волжскімі булгарамі, народамі Прыуралля і Сярэдняй Азіі. Грамадскі лад М. — патрыярхальна-родавы. У 10—11 ст. М. плаціла даніну князям Кіеўскай Русі (згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў»), у 12 ст. асімілявана слав. насельніцтвам і пазней увайшла ў склад рускай народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАКСЕ́НЫ (ад піра... +грэч. xenos чужы),
група пародаўтваральных мінералаў падкласа стужачных сілікатаў. Агульная формула R2[Si2O6], дзе R — пераважна магній, жалеза, радый, кальцый, алюміній, натрый, літый і інш. Крышталізуюцца ў манакліннай (клінапіраксены) і рамбічнай (ортапіраксены) сінганіях. Адрозніваюць П. шчолачназямельныя (дыяпсід-гедэнбергіт, аўгіт) і шчолачныя (эгірын, жадэіт, спадумен). Крышталі кароткапрызматычныя, таблітчастыя, зярністыя масы, украпанікі. Колер белы, шэры, жоўты, аліўкава-зялёны, бураваты да чорнага. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,1—3,6 г/см³. Уваходзяць у састаў многіх магматычных і метамарфічных горных парод, некат. пароды цалкам складзены з П. (напр., піраксеніт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́Н (позналац. rubinus ад лац. ruber чырвоны),
мінерал, празрыстая чырвоная разнавіднасць карунду; каштоўны камень. Афарбоўка абумоўлена прымессю хрому (Cr3+); адценні (пурпурныя, бураватыя і фіялетавыя) звязаны з прымесямі жалеза (Fe3+) і ванадыю (V3+). Характэрна кармінава-чырвоная флюарэсцэнцыя ў сонечным і ультрафіялетавым святле. Паходжанне метасаматычнае. Прамысл. радовішчы: элювіяльна-дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы. Найбуйнейшыя радовішчы Р. ў М’янме, Афганістане, Індыі і інш. Прыродныя Р. выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні 1 парадку. Р., што сінтэзуюцца ў прамысл. маштабах, выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, ювелірнай і гадзіннікавай справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́Г (ад санскр. сварга — неба),
вобраз стараж. міфалогіі ўсх. славян, божаства Неба, нябеснага агню, бацька Сварожыча і Дажбога. Паводле стараж. міфа, злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза (у час яго ўладарства нібыта з неба на зямлю ўпалі клешчы і людзі пачалі каваць зброю). Яму прыпісваецца ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ). Паступова С. страціў значэнне гал. божаства, ім стаў Дажбог, потым Пярун. З пашырэннем хрысціянства рысы С. як апекуна шлюбу нададзены Кузьме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕРГІ́ЗМ, сінергія (ад грэч. synergeia супрацоўніцтва, садружнасць),
камбінаванае ўздзеянне 2 або некалькіх рэчываў на арганізм (сістэму), агульны эфект якога большы за сумарны эфект уздзеяння кожнага з кампанентаў паасобку.
Рэчывы, што праяўляюць С., наз. сінергістамі, напр., лек. рэчывы — адрэналін і атрапін, якія выклікаюць расшырэнне зрэнак, праяўляльныя рэчывы ў фатаграфіі — метол і гідрахінон. У некат. выпадках С. назіраецца пры дзеянні сумесі актыўнага рэчыва з практычна неактыўным, напр., неактыўная аскарбінавая кіслата ўзмацняе антыакісляльнае дзеянне многіх фармацэўтычных антыаксідантаў, у хіміі яе сумесь з аксідам жалеза Fe2O3 выкарыстоўваюць для стабілізацыі палімераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛЯ,
прылада для здзірання кары з бярвення і грубага іх стругання. Вядома з эпохі палеаліту. У каменным і бронзавым вяках — крамянёвая пласцінка з выгнутым дугападобным рабочым краем. У жал. веку выраблялася з жалеза. Двухручныя жал. С. класічнай формы (пласціна-дуга з вострым краем і тронкамі для драўляных ручак на канцах) шырока выкарыстоўваліся ў 10—13 ст. Іх канструкцыя заставалася практычна нязменнай на працягу ўсяго сярэдневякоўя і дажыла да нашых дзён. На Беларусі стараж. С. вядомы па археал. і этнагр. матэрыялах, знойдзеных у Верхнядзвінску, Віцебску, Гродне, Чачэрску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жаля́зка1 (ТСБМ), жале́зка (Нас.) ’лязо (нажа, гэбля і г. д.)’. Рус.алан., валаг.желе́зка ’частка гэбля’, абл.желе́зко ’жалезны наканечнік, лязо, вастрыё’. Форма з ‑я‑ з польск.żelazko ’жалезныя часткі розных прадметаў’ (Сцяц. Словаўтв., 123). Форма, зафіксаваная Насовічам, — руска-беларускае ўтварэнне ад назоўніка жалеза з памянш. суфіксам ‑к‑а. Параўн. чэш.želízko, славац.želiezko, славен.želę́zo ’лязо, наканечнік'
Жаля́зка2 (ТСБМ), жале́зка (Нас.), зале́зка (Байк. і Некр.), зяле́зка (Гарэц.) ’прас’. З польск.żelazko ’тс’, безумоўна, форма жаля́зка (Сцяц. Словаўтв., 123). Форму желѣзко, якую дае Насовіч (154), магчыма тлумачыць як трансфармаваны на ўсх.-слав. лад паланізм або як незалежнае ўсх.-слав. утварэнне (у адрозненне ад жаля́зка1 не зафіксавана адпаведнае рус. слова, што зніжае верагоднасць уласна ўсх.-слав. утварэння). Слова пашырана, апрача польск., у н.-луж.zelezko ’прас’, а ў в.-луж.želežko ’жалезны стрыжань — укладыш у прас’. Славен.želę́zo, палаб.zilʼozü маюць значэнне ’прас’. Усе гэтыя мовы мелі сувязь з ням., а паколькі ў герм. мовах слова са значэннем ’жалеза’ выкарыстоўвалася і ў значэнні ’прас’, магчыма, што польск. трэба лічыць калькай, хаця не выключана і ўтварэнне (пераасэнсаванне) на слав. глебе.