1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што‑н. Браць заказ. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак.Якімовіч.[Змітрака] здзівіла, што афіцыянтка, не атрымаўшы заказу, прынесла ўсё сама.Ваданосаў.
2. Заказаная рэч. Разнесці гатовыя заказы.
•••
Як на заказ; як па заказу — пра тое, што адпавядае якому‑н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным, выдатным. Дні пагодныя, як на заказ.Мележ.— Надвор’е, як па заказу, — сустрэў Мальвіну Леванок.Стаховіч.
зака́з2, ‑у, м.
Уст. Забарона.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Папрасіць прыйсці, прыехаць, з’явіцца куды‑н. Запрасіць сяброў у госці. □ [Пан] запрасіў мельніка да сябе ў маёнтак і запрапанаваў яму службу палясоўшчык.Бядуля.
2. Прапанаваць каму‑н. зрабіць што‑н. Капітан Рыбін ветліва запрасіў усіх сесці.Пестрак.
3. і без дап. Назваць занадта высокую цану за рэч, якая такой цаны не варта. Запрасіць за тавар вельмі дорага.
запрасі́ць2, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак.
Разм. Пачаць прасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лама́чына, ‑ы, ж.
1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі.Галавач.// Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі.Чорны.
2.Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.//перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабхо́днасць, ‑і, ж.
1. Патрэба ў кім‑, чым‑н. Прадметы першай неабходнасці. □ Разам з Ваўчком яны і прайшлі ўсю вайну, то адыходзячы з атрадам, калі ў гэтым была неабходнасць, ад Лашыцкага паёна, то вяртаючыся сюды зноў.Хадкевіч.// Што‑н. абавязковае, непазбежнае. Разважаць, фантазіраваць было для [Майбарады] першай жыццёвай неабходнасцю, і, калі не было субяседніка, ён гутарыў і нават спрачаўся з самім сабою.Шамякін.
2. Філасофская катэгорыя — з’ява, рэч у іх усеагульнай заканамернай сувязі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уту́льнасць, ‑і, ж.
1. Выгода, упарадкаванасць жылля, быту. Паны, паненкі і панічы яшчэ спяць: ажылі толькі слугі, рыхтуючы для іх дастатак і ўтульнасць новага дня.Брыль.У пакоі цішыня. І утульнасць. Такая ўтульнасць, калі кожная рэч тут мае сваю сурвэтку, зробленую рукой самой гаспадыні, калі .. на сценах вісяць аплікацыі і вышыўкі.Скрыган.Прасторны пакой з прыбранымі пасцелямі сваёй утульнасцю і цяплом прыняў папаўненне.Алешка.
2. Уласцівасць утульнага. Уздоўж мяжы ішоў дазорны, Успамінаў утульнасць хат.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вымо́ва ’заўвага, якая з’яўляецца пакараннем за правіннасць’ (БРС, КЭС, лаг.); ’вымаўленне’ (Нас., Касп.); ’умоўленая рэч звыш платы’ (Нас.). Крукоўскі (Уплыў, 119) лічыць слова калькай рус.вы́говор, але хутчэй гэта запазычанне з польск.wymowa ’вымаўленне’, якое пад уплывам рус. слова пашырыла свае значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́гадзь ’непагадзь’ (Янк. 3., рэч., Нар. сл., Некр., Пятк. 2, Яўс.), ’працяглае даждлівае ці снежнае надвор’е’ (Янк. 2), не́годзь ’тс’ (ТС, петрык., Шатал.), сюды ж негадзі́на ’непагадзь; час суровых выпрабаванняў’ (Сцяц.). Гл. нягода; параўн. таксама Фалоўскі, ZNUJ, Pr. jęz., 74, 1983, 60.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́нтаць ’разглядаць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, значэнне лексемы запісана не зусім дакладна ці недастаткова. З прыведзенага прыкладу можна было б вывесці ’разглядаць рэч, перабіраючы яе рукамі’. У такім выпадку ментаць можна было б генетычна вывесці з польск.miąć ’мяць’, miętolić, miętosić.