рэ́ч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́ч рэ́чы
Р. рэ́чы рэ́чаў
Д. рэ́чы рэ́чам
В. рэ́ч рэ́чы
Т. рэ́ччу рэ́чамі
М. рэ́чы рэ́чах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Асобны прадмет, выраб.

Антыкварная р.

2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.

Чамадан з рэчамі.

Цёплыя рэчы.

3. Пра творы навукі, мастацтва.

Ён напісаў цудоўную р.

Слабая р.

4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.

Складаная р. жыццё.

Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне). Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).

|| прым. рэ́чавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Р. мяшок.

Р. доказ.

Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі). Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач.; набывальніцтва, рэчавізм).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэч ж., в разн. знач. вещь; (домашнего обихода — ещё) предме́т м.;

рэ́чы дама́шняга ўжы́тку — предме́ты дома́шнего обихо́да;

чамада́н з рэ́чамі — чемода́н с веща́ми;

цёплыя рэ́чы — тёплые ве́щи;

ён напіса́ў цудо́ўную р. — он написа́л чуде́сную вещь;

раска́зваюць ціка́выя рэ́чы — расска́зывают интере́сные ве́щи;

вось гэ́та р.! — вот э́то вещь!;

○ р. у сабе́ — филос. вещь в себе́;

◊ зразуме́лая р.! — я́сное де́ло!;

дзі́ўная р. — удиви́тельно, стра́нно, стра́нное де́ло;

вядо́мая р. — в знач. вводн. сл. изве́стное де́ло;

і́ншая р. — друго́е де́ло;

звыча́йная р. — в поря́дке веще́й;

глядзе́ць на рэ́чы про́ста — смотре́ть на ве́щи про́сто;

называ́ць рэ́чы сваі́мі імёнамі — называ́ть ве́щи свои́ми имена́ми;

ні да пе́чы ні да рэ́чы — ни к селу́ ни к го́роду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэч, ‑ы, ж.

1. Усякі неадушаўлёны прадмет. Антось падбег да акна, спінай засланіў разбітую шыбу і азірнуўся, шукаючы вачыма рэч, якая магла б заткнуць адтуліну. Мележ. Палагея бегала вакол вогнішча, збірала розныя непатрэбныя рэчы і галасіла. Шамякін. Рукі страцілі меру націску і, беручы далікатную рэч, баішся, каб не раздушыць. Крапіва.

2. мн. (рэ́чы, ‑чаў). Скарб, пажыткі, прадметы асабістага карыстання. Забрала Аленка свае пакуначкі, кніжкі і ўсе патрэбныя рэчы. Колас. Тут жа, ля пад’езда, стаяць, відаць, наспех скінутыя рэчы — шафа, ложкі, канапка, крэслы. Дадзіёмаў.

3. Твор літаратуры, мастацтва, навукі і пад. [Купала:] Прызнаюся табе, напісаў новую рэч — драму на вельмі горкую і блізкую мне тэму. Вітка.

4. Факт, з’ява рэчаіснасці, справа. Собіч гаварыў такія рэчы, якіх мы проста не маглі зразумець. Скрыган. [Хлопец] яшчэ толькі вучыўся на слесара, — пра гонар рабочага, пра планы, пра іншыя высокія рэчы мала дбаў. Лось.

5. у знач. вык. Нешта, штосьці, нейкая з’ява, абставіны. Сапраўды, конь такая рэч, што цяперашнім светам вельмі трэба даражыць. Нікановіч. — Але жыццё — дужа складаная рэч. Новікаў. // Штосьці значнае, важнае, каштоўнае. — Во, гэта — рэч! Тысяч пяцьдзесят будзе. Маўр. Дываны? Гэта — рэч. Усходняй казкай вее. Панчанка.

6. мн. (рэ́чы, ‑аў). У філасофіі — аб’ектыўны свет (прадметы, з’явы), які існуе па-за свядомасцю людзей і дзейнічае на гэтую свядомасць.

•••

Вядомая рэч (у знач. пабочн.) — вядома, безумоўна.

Глядзець на рэчы як гл. глядзець.

Дзіўная рэч! — вокліч, які паказвае на моцнае здзіўленне.

Іншая рэч — нешта іншае.

Называць рэчы сваімі імёнамі гл. называць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэч (філас.) 10/464

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РЭЧ у праве,

прадмет знешняга (матэрыяльнага) свету, які знаходзіцца ў натуральным стане ў прыродзе або створаны працай чалавека і з’яўляецца асн. аб’ектам у маёмасных праваадносінах. У цывільным праве Р. прызнаюцца таксама грошы і каштоўныя паперы. Р. падзяляюцца на вызначаныя родавымі прыкметамі і індывідуальна-вызначаныя, падзельныя і непадзельныя, выкарыстоўваемыя і невыкарыстоўваемыя. Адрозніваюцца таксама галоўная Р. і яе прыналежнасць (Р., якая служыць гал. Р. і звязана з апошняй агульным гасп. прызначэннем). Кожны з пазначаных падзелаў мае пэўныя юрыд. вынікі (гл. Рэчавае права).

т. 14, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭЧ у філасофіі,

частка матэрыяльнага свету, адносна ўстойлівая і адасобленая ад інш. частак, якая характарызуецца пэўнымі якасцямі, унутр. і знешнімі адносінамі. Да Р. адносіцца шматлікая колькасць разнастайных прадметаў, з’яў прыроды і грамадства. Кожная Р. узаемадзейнічае з інш. Р., якасна і колькасна змяняецца, уключаецца ў пэўныя працэсы развіцця матэрыяльных сістэм. У якасці сіноніма Р. часта выкарыстоўваюць паняцце «прадмет», аднак ім вызначаецца і фрагмент матэрыяльнай рэчаіснасці, і аб’ект пазнання, у якасці якога можа выступаць абстрактнае паняцце. І.​Кант увёў паняцце незалежнай ад свядомасці «Р. ў сабе», якая ўздзейнічае на органы пачуццяў, але не атрымлівае адэкватнага адлюстравання і таму недаступная пазнанню. Навука даказвае пазнавальнасць Р. Паняцце «Р.» цесна звязана з паняццем «ідэя». Р. аб’ектыўная і існуе незалежна ад ідэі. Ідэя з’яўляецца адлюстраваннем Р., правільным ці скажоным. Існуе і адваротная залежнасць. Адрозніваюць натуральныя і штучныя Р. (створаныя чалавекам шляхам змянення прыроднага матэрыялу). Штучная Р. з’яўляецца вынікам пераўтварэння ідэальнага ў матэрыяльнае, рэчаіснае. Паняцце «Р.» выкарыстоўваецца таксама ў сац.-эканам. тэорыях для вызначэння «арэчаўлення» адносін паміж людзьмі ва ўмовах развіцця таварнай вытв-сці і рынку.

В.​Дз.​Марозаў.

т. 14, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэч ж.

1. Sache f -, -n, Ding n -(e)s, -e (разм. -er); Gegenstand m -(e)s, -stände;

2. (месца багажу) Gepäckstück n -(e)s, -e;

3. (мастацкі твор) Werk n -(e)s, -e, Arbeit f -, -en;

фа́йная рэч разм. ein gutes Stück (пра п’есу); ein gutes Bild (пра карціну); ein gutes Buch (пра кнігу)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Рэч 1 ’рэч, прадмет, справа’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Нас., ТС, Шат.), рэ́чы ’пажыткі’ (Сл. ПЗБ). З польск. rzecz ’тс’ < лац. rēs ’тс’ (Брукнер, 475).

Рэч 2 ’мова, маўленне; гаворка’ (ТС, Шат.), рэ́чʼе ’тс’ (ТС). Укр. річ, рус. речь, польск. rzecz, палаб. rec, в.-луж. rěč, чэш. řeč, славац. reč, славен. rẹ̑č, серб. і харв. ре̑ч ’слова’, балг. реч ’мова; прамова’, ст.-слав. рѣчь. Прасл. *rěčь (< *rēk‑ĭs) < *rek‑ti ’казаць’. І.‑е. корань *rēk‑. Роднасныя тахар. A rake, тахар. B reki ’слова’ (Чарных, 2, 115; Сной, 528; Бязлай, 3, 163). Гл. яшчэ рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэч, штука, прадмет; штуковіна (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)