Паласка́ць ’прамываць, абмываць; развяваць што-н., хлопаць чым-н. (пераважна пра вецер)’. Агульнаслав.: рус. полоска́ть, укр. полоска́ти, ст.-рус. полоскати, ц.-слав. пласкати ’тс’, польск. płoskuny ’нянасце’, чэш. pláskati ’хлопаць, матляць, махаць’, славац. pľas(k)nuť ’хлопнуць’, славен. plȃskati ’хлопаць, біць, шумець, крычаць’. Прасл. polskati. Этымалогію гл. палакаць. Паралелі з балт. моў: лат. palceмесца для купання; дажджавы паток’, pal̃ts ’дажджавы паток’ (магчыма, з *palcs) (Мейе–Эндзелін, 3, 57, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́з ’засек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчык ’засек у свірне’ (Бяльк.). Укр. пере́різ ’палавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес. перере́з ’тс’; рус. дыял. перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пе́к, прі́пік, пры́пяк, пры́пыкмесца, пляцоўка перад чалеснікамі печы’; ’выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь; прымурак’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Дразд., Нік. Очерки, Сл. ПЗБ, ТС, ПСл, Шушк.). Рус. смал. при́пек ’лава каля печы; прыпек’, укр. припек ’прыпек; ляжанка’. Слова ўзнікла ў выніку зваротнай дэрывацыі ад пры́печ, прыпе́чак з узнаўленнем этымалагічнага зычнага ‑к‑, магчыма, не без уплыву слова прыпёк2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скуйна́ ‘ігліца’, ‘галінкі хвоі’, ‘месца, пакрытае ігліцай’ (гродз., Сл. ПЗБ), ску́віна ‘кастрыца ад ільну’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж скуётнік ‘хваёвыя і яловыя іголкі’ (навагр., Жыв. сл.). З літ. skujà ‘шыпулькі, ігліца’ (Сл. ПЗБ, там жа), з адаптацыяй пры дапамозе суф. ‑н(а), ‑ін(а). Форма скуётнік ад літ. skujótas ‘пакрыты ігліцай’. Літ. і лат. skujà роднаснае слав. хвоя; гл. Фрэнкель, 821; Мюленбах-Эндзелін, 3, 902; Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слу́жба ‘работа, заняткі; месца работы’, ‘богаслужэнне’, ‘выкананне воінскіх абавязкаў’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Шат., Бяльк., Пятк. 2, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. служба ‘выкананне воінскіх абавязкаў; прыгон, прымус; богаслужэнне, выкананне святарскіх абавязкаў’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 67–68). Параўн. укр., рус. слу́жба, стараж.-рус. служьба, польск. służba, серб.-харв. слу́жба, славен. služba, балг. слу́жба, макед. служба. Прасл. *služьba, утворана ад *služiti ‘служыць’ з суф. ‑ьb(a); гл. Слаўскі, SP, 1, 61; Махэк₂, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стальва́га ‘ворчык для параконнай запрэжкі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Ян., Сл. ПЗБ), ‘частка плуга’ (Бір. Дзярж., Юрч. Вытв.), сцельва́га ‘галоўны каромысел запрэжкі параконнага плуга’ (Выг.), стэльва́га, стальва́га ‘тоўстая жэрдка ў перадку воза, да якой мацуецца дышаль’ (Маслен.), ст.-бел. сталвага ‘перакладзіна дышля’. Запазычана праз польск. sztalwaga, sztelwaga, stalwaga ‘ворчык’ з нова-в.-ням. Stellwaage (< Stelle) ‘месца, насад воза’ + Wage, Waage ‘вагі, карамысла, ворчык’, гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 114; ЕСУМ, 5, 407.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысцё ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’, ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Др.-Падб.), трысцё, тра́сце ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (Мат. Гом.), трысте́ ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростье, тростие ‘тс’ (ГСБМ). Параўн. укр. трістя ‘чарот’, ‘балота’, рус. зборн. тре́стье ‘чарот, трыснёг’, ‘пласцінкі ў бёрдзе’, польск. trzciaмесца, зарослае чаротам’, чэш. třtí зборн. ‘трыснёг’, славац. зборн. trstje ‘тс’, ст.-слав. зборн. трьстиѥ ‘тс’. З прасл. *trьstьje, зборн. ад trъstь, гл. тросць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раён

(фр. rayon, ад лац. radius = прамень)

1) частка тэрыторыі, цэласная ў якіх-н. адносінах (напр. жылы р., прамысловы р.);

2) месца, прастора, на якую распаўсюджваецца пэўнае дзеянне (напр. р. затаплення, р. баявых дзеянняў);

3) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі, Расіі і некаторых іншых краінах (напр. Мінскі р., Навагрудскі р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

чарга́

(цюрк. čarga)

1) пэўны парадак у следаванні, руху чаго-н.; месца ў парадку следавання (напр. выклікаць па чарзе, заняць чаргу);

2) адзін з участкаў будоўлі, якая ўводзіцца ў строй па частках;

3) група людзей, якія стаяць адзін за адным для атрымання чаго-н.;

4) рад выстралаў з кулямёта, аўтамата.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кало́нія

(лац. colonia = пасяленне)

1) краіна, якая гвалтоўна захоплена і эксплуатуецца імперыялістычнай дзяржавай;

2) пасяленне перасяленцаў з іншай краіны, вобласці (напр. грэчаская к. на чарнаморскім узбярэжжы);

3) згуртаванне землякоў у чужым горадзе, чужой краіне;

4) месца жыхарства асоб, паселеных разам з пэўнай мэтай (лячэбнай, выхаваўчай, працоўнай);

5) сукупнасць арганізмаў, якія жывуць злучаныя адзін з адным (напр к. каралаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)