БАЙРА́ЧНЫ (Мікалай Іванавіч) (н. 22.12.1950, г. Баку),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, графік. Скончыў Бел.дзярж.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў галіне керамікі, кніжнай графікі, мультыплікацыі. Яго работы вызначаюцца бел.нац. каларытам, тонкім разуменнем матэрыялу, багаццем пластычных вобразаў. Асн. творы: дэкар. скульптуры «Гарачы вецер» (1982), «Сентыментальная гісторыя» (1985), «Пераможца» (1992), «У самы поўдзень», «Пакуль зямля яшчэ круціцца» (1993), «Куды ідзеш?» (1994); цыклы скульптур «Тэатр» для Малой залы Рус.драм. тэатра (1990, Мінск), «Падарожжа ў краіну фантазій» (1994, Полацк). Мастак мультфільмаў «Хто» (1986), «Мая мама Чараўніца» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́ (Bali),
востраў у Малайскім архіпелагу, самы заходні з Малых Зондскіх а-воў, тэр. Інданезіі. Абмываецца на Пн морам Балі і на Пд Індыйскім ак.Пл. 5,6 тыс.км². Рэльеф гарысты, выш. да 3142 м (вулкан Агунг). Берагі стромкія, парэзаны слаба. Клімат субэкватарыяльны. Схілы гор пад трапічнымі лясамі (пальмы, цікавае дрэва). На прыбярэжных раўнінах вырошчваюць рыс, каву, какаву. Асн. гарады: Дэнпасар, Сінгараджа. Стараж. цэнтр інданезійскай і індуісцкай культуры («востраў тысячы храмаў», арх. помнікі «Каралеўскія магілы», 11 ст., і «Слановая пячора», каля 13 ст.), нар. мастацтва (разьба па дрэве і косці, маскі, дэкар. тканіны і інш.) і турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ,
мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца не формамі слоў (як у сінтэтычных мовах), а гал. чынам службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш. Да аналітычных моў належаць англ., франц., новаперс., балг. і інш. мовы. Аналітычныя спосабы часткова выкарыстоўваюцца і сінтэтычнымі мовамі, у т. л. і бел., напр. пры ўтварэнні складаных формаў ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў («самы цікавы», «больш прыгодны», «надзвычай вясёлы», «найбольш поўна»), будучага і прошлага часу дзеясловаў («буду пісаць», «пайшоў быў»), загаднага ладу («давай спяваць», «няхай квітнее»), складаных тыпаў выказніка («працаваць аграномам», «станавіцца мацнейшым»). Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́РДЖТАЎН (Georgetown),
горад, сталіца Гаяны. Размешчаны пры ўпадзенні р. Дэмерара ў Атлантычны ак. Каля 250 тыс.ж. з прыгарадамі (1994). Марскі порт. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цукр., мукамольная, тытунёвая, маргарынавая, піваварная, дрэваапрацоўчая. Ун-т. Музей Гаяны. Бат. сад. Самывял. ў свеце драўляны сабор (1889—92).
Засн. ў 1781 галандцамі пад назвай Табрак (ці Стабрук), з 1812 сучасная назва. З 1784 цэнтр галандскіх калоній у Паўн. Амерыцы. З пач. 19 ст. пад уладай англічан. У 1831—1966 цэнтр Брытанскай Гвіяны. У 1945 і 1951 знішчаны пажарамі. З 1966 сталіца Гаяны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙМА́НЫ,
агульная назва 3 родаў кракадзілаў сям.алігатараў. 5 відаў Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Жывуць пераважна ў ціхай вадзе, невял. рэчках і балотах.
Адкладваюць да 10 яец. Ад уласна алігатараў адрозніваюцца наяўнасцю касцявога брушнога панцыра і адсутнасцю касцявой перагародкі ў нюхальнай поласці. Самывял. К. чорны (Melanosuchus niger), даўж. да 5 м, жыве ў бас.р. Амазонка. Адкладвае да 50 яец. Гладкалобыя К. (Paleosuchus) дробныя, даўж да 1,5 м. Жывуць у вадаёмах з быстрай плынню. 3 віды і ўсе падвіды акулярных К. (Caiman) і К. чорны занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́Л,
2 геаграфічныя расы (падвіды) аленя высакароднага: М. алтайскі (Cervus elaphus sibiricus) і М. цянь-шанскі (C. e. songaricus). Пашыраны ў Цэнтр. Азіі (Алтай, Цянь-Шань, Паўд. Сібір, Кітай, Манголія). Жывуць у рэдкалессі, на ўзвышшах, у гарах.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,6 м, маса да 500 кг. Ствол рагоў моцны, тоўсты, ад яго адыходзіць да 7 адросткаў, 4-ы самы вялікі. Расліннаедныя (трава, лісце, кара дрэў, плады, ягады. грыбы, лішайнікі). Нараджаюць 1 дзіцяня. Гадуюць на фермах. Маладыя неакасцянелыя рогі (панты) М. выкарыстоўваюць пры вырабе лек. прэпарату пантакрыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патрыцыя́т
(лац. patriciatus = званне патрыцыя)
1) радавітая знаць, арыстакратыя ў Стараж. Рыме;
2) вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Зах. Еўропы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фла́гман
(ням. Flaggmann, гал. vlagman)
1) камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам ці эскадрай);
2) карабель, на якім знаходзіцца камандуючы; самы буйны карабель флатыліі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ра́ніца ’першыя гадзіны дня, самы пачатак дня’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, Станк.), ра́нніца ’ранні час, ранак’, параўн. ст.-бел.ранина ’ранак’ (XVI ст.; Карскі 2–3, 28). Арэальнае ўтварэнне ад рана (гл.), параўн. у іншых славянскіх мовах: серб.ранѝца ’ранняя чарэшня’, славен.ranica ’ранняя расліна ці плод’, ranina ’ранні вінаград’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вузлавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які з’яўляецца месцам перакрыжавання, злучэння чаго‑н. Вузлавая чыгуначная станцыя.
2.перан. Асноўны, галоўны, самы істотны. Вузлавое пытанне. Вузлавы пункт супярэчнасцей.
3.Спец. Які ажыццяўляецца комплексна. Вузлавы метад рамонту машын.
•••
Вузлавое пісьмогл. пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)