Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лакі ’воблакі’ (Нас., Інстр. I), бо́лка ’хмарка’ (< бо́лака) — Гарэц. Рус. дыял. бо́локи, ’воблакі’. З *ob‑volk‑ (параўн. о́блако, волоку́). Ільінскі, PF, 11, 192 і наст.; Праабражэнскі, 1, 629; Ваян, RÉS, 2, 9; Фасмер, 1, 189. Параўн. і була́к ’воблака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.

Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́льца, мыльцы ’гарохавы кісель, густая каша з гарохавай мукі’ (Нас., Касп., Анім. дад.). Да мыла (гл.). Названа так паводле формы, падобнай да кавалачкаў самаробнага мыла: кашу, пасля таго як яна застыне, рэзалі на кавалачкі і елі з канапляным алеем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мястэчка, мясце́чка ’пасёлак гарадскога тыпу’, ’цэнтральная частка сяла’, ’сяло з некаторымі прыкметамі горада’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел. мястечко (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miasteczko (Кохман, Kontakty, 86; Булыка, Запазыч., 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулём ’імкліва, хутка’ (Нас., Жд. 2, С. Некр., КЭС, лаг., ТС, Сл. паўн.-зах.). У апошняй крыніцы: параўн. літ. kuliaīs ’хутка’ (2, 564). Балтызм пад уплывам бел. словаформы тв. скл. ад куль1 (гл.). Параўн. таксама літ. kū̃laviršcia ’кулём’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паку́ль прысл. і злучн. ’на працягу некаторага часу, нейкі час’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., Грыг., Мал., Сл. ПЗБ), поке́ль, пако́ль (Сл. ПЗБ), поку́ль, поку́ля, поку́лека (ТС), паку́ліцька (Гарэц., Юрч.) ’тс’. З па‑ і калі (гл.) з рознымі памяншальнымі часціцамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́мень, томяць ’полымя’ (Нас.; смарг., ЛА, 4). Яшчэ ст.-бел. пламень, пломянь, якія са ст.-польск. płomień (Булыка, Лекс. запазыч.; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 4, 14), якое з прасл. *polтуу Р.скл. роітепе (< позняе і.-е. *pol‑men) > бел. полымя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́бач ’побач’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Сл. ПЗБ), ’побач, збоку’ (Касп.). Укр. по́біч ’побач’. Да прасл. *pobočьnъ(jь) > пабочны ’неасноўны, дадатковы’, бачны ’бакавы’ (Крыўко, вусн. паведамл.), рус. побо́чень ’перакідная сумка’, гл. бок. Словаўтваральная мадэль, як у поруч (гл.), поплеч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ркацца ’корпацца, капацца ў чым-небудзь’, ’рабіць марудна’, ’марудна збірацца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк.), ’ухаджацца (па гаспадарцы)’ (Ян.), ’варушыцца’ (петрык., Мат. Гом.); сюды ж по́ркла, парка́ч ’няўмелы, гультай’ (міёр., З нар. сл.). Гл. порацца, поркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)