Тае́мны ’тайны, скрыты, невядомы; непрыкметны; загадкавы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Стан.), таёмный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел.таемный ’тс’ (КГС), таёмный ’тс’ (XV ст., Карскі 2–3, 233). Укр.тає́мний ’таемны’, польск.tajemny ’таемны, сакрэтны; невядомы’, чэш.tajemný ’тс’, славац.tajomný ’таемны, сакрэтны’. Паводле Карскага (Труды, 314), з польск.tajemny ’тс’, якое Атрэмбскі (SOc, 19, 455–456) лічыў вынікам кантамінацыі старога дзеепрыметніка *tajemъ (гл. таім) і прыметніка *tajьnъ (гл. тайны) і агульнай заходнеславянскай інавацыяй. Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўха́ць ’штурхаць, піхаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Некр. і Байк.), талха́ць ’штурхаць’ (шарк., лёзы., ЛА, 2), то́ўхаць ’тс’ (Ласт.), таўха́цца ’штурхацца’ (Байк. і Некр., Касп.), товхына́ты ’штурхаць’ (жабін., ЛА, 2), сюды ж таўхну́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Сл. ПЗБ, Яўс.), таўхану́ць ’тс’ (Бяльк., Рам. 3, Сержп. Прымхі), талхану́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 38) бачыў тут змененую аснову *tъl̥k‑ (гл. таўкаць, таўкці), магчыма, пад уплывам іншых гукапераймальных дзеясловаў тыпу бахаць, тахаць, тарарахаць і пад. Параўн. талахкаць, талохнуцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ён, яна, яно ’асабовы займеннік 3‑й ас. Укр.він, вона, воно, рус.он, она, оно, ст.-рус.онъ, она, оно, балг.он, она, оно, серб.-харв.о̏н, о̀на, о̀но, славен.òn, óna, óno, польск.on, ona, ono, чэш.on, ona, ono, в.-луж.won, wona, wono. Ётацыя пачатку беларускіх форм пад уплывам ускосных склонаў (ён — яго) (Карскі, 1, 304–305). Іншыя індаеўрапейскія паралелі: літ.añs ’тс’, ст.-іран.ana‑ ’гэты’ і інш. (ESSJ, 2, 529–533).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РУКАПІ́СНАЯ КНІ́ГА,
кніга, тэкст і мастацкае афармленне якой выкананы ад рукі. Асн. формай Р.к. (як і друкаванай) быў кодэкс — блок змацаваных аркушаў (сшыткаў) пісчага матэрыялу (пергамент ці папера), звычайна заключаны ў пераплёт, які часам упрыгожваўся па-мастацку выкананым абкладам. Напачатку Р.к. перапісвалі ўставам, пазней паўуставам і скорапісам. Паводле прызначэння Р.к. падзяляюць на богаслужэбныя і чэцці (для чытання) рэліг. і свецкага зместу.
Р.к. былі вядомы ў стараж. Егіпце, краінах Пярэдняй Азіі. Яны мелі форму скрутка, пісаліся на папірусе, скуры, гліняных плітках. У 2—3 ст. пачалі ўжываць пергамент, пазней паперу. На працягу 3—15 ст. у Еўропе склаліся традыцыі візант., лац. і слав. Р.к. Перапісаныя ў італьян., франц., ням. майстэрнях (скрыпторыях), яны былі на Беларусі ў бібліятэках Радзівілаў, Сапегаў, Полацкай езуіцкай акадэміі. Візант. Р.к. паўплывала на знешні выгляд, тэхніку вытворчасці і аздобу слав. кнігі. Менавіта з грэч. рукапісаў браты Кірыла і Мяфодзій пераклалі на слав. мову хрысц. богаслужэбныя кнігі. Для напісання слав. Р.к. ўжываліся кірыліца і глаголіца. Самая стараж. датаваная слав. Р.к. — Астрамірава евангелле, перапісанае дыяканам Грыгорыем у 1056—57. Найб. раннімі помнікамі стараж.-рус. пісьменнасці, што дайшлі да нас, з’яўляюцца Ізборнікі Святаслава 1073 і 1076. Р.к. стараж. Русі спалучае тэкст і маст. аздобу, часта гэта помнік муз. культуры (з нотнымі запісамі). У аздобе стараж.-рус. Р.к. вылучаюць стылі стараж.-візант., тэраталагічны (звярыны), балканскі новавізант. і старадрукарскі.
На Беларусі Р.к. з’явілася ў 11 ст. і бытавала да 19 ст. Розныя веравызнанні і шматэтнічнасць абумовілі тое, што яна пісалася рознымі алфавітамі, на слав., лац., яўр. мовах. На развіццё кірылаўскай Р.к. паўплывалі культ. сувязі з Маскоўскай Руссю і Украінай. Бел. Р.к. ствараліся ў Полацку, Тураве, Друцку, Слуцку, Супраслі, Мінску, Навагрудку, Куцейне, Віцебску. Перапісчыкі былі рознага сац. паходжання — ад князёўны (Ефрасіння Полацкая) да простага гараджаніна (пісец Марцін з Гальшан). Р.к. — часта адзіная крыніца вывучэння бел. мовы і л-ры, гісторыі і права (зб-кі папулярных сярэдневяковых аповесцей «Александрыя», «Троя», Статуты ВКЛ, летапісы беларуска-літоўскія). Многія Р.к. маюць укладныя запісы і прыпіскі — важную крыніцу гісторыі культуры. Маст. аздоба Р.к. залежала ад яе прызначэння. Раскошна ўпрыгожваліся богаслужэбныя кнігі. Вядомы багата аздобленыя кнігі і свецкага зместу. Упрыгожванні складаюцца з заставак, ініцыялаў, мініяцюр і ілюстрацый. Найб. важныя помнікі маст. аздобы бел. Р.к. — Тураўскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, Радзівілаўскі летапіс, Мсціжскае евангелле, Супрасльскі рукапіс, Ваўкавыскае евангелле, Евангелле Дабрахотава 16 ст., Пінскі зборнік 17 ст. Цэнтрамі збірання і вывучэння бел. Р.к. ў 19—пач. 20 ст. былі Віленская публічная б-ка (цяпер Цэнтр.б-каАН Літвы) і Беларускі музей у Вільні. Бел. Р.к. зберагаюцца ў Рас.Нац. (С.-Пецярбург) і дзярж. (Масква) б-ках, б-ках Расійскай АН (С.-Пецярбург), Маскоўскага ун-та, АН Украіны (Кіеў), Ягелонскага ун-та (Кракаў), у Рас.дзярж. архіве стараж. актаў. Нязначную колькасць Р.к. зберагаюць Цэнтр.навук.б-ка імя Я.Коласа Нац.АН Беларусі, Нац.б-ка Беларусі, Нац.маст. музей Беларусі.
Літ.:
Добрянский Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковнославянских и русских. Вильна, 1882;
Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX ст. Коўна, 1926;
Рукописная и печатная книга. М., 1975;
Розов Н.Н. Книга Древней Руси XI—XIV вв. Мн., 1977, Шматаў В.Ф. Мастацтва заходнерускіх рукапісаў (XI—XIII стст.) // Книговедение в Белоруссии. Мн., 1977;
Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X—XVIII стст. Мн., 1993;
Карскі Я. Беларусы. Мн., 2001.
М.В.Нікалаеў.
Да арт.Рукапісная кніга. Старонка грэчаскай рукапіснай кнігі «Хлудаўскі псалтыр». 8 ст.Да арт.Рукапісная кніга. Старонка старажытнарускай рукапіснай кнігі «Кіеўскі псалтыр». 1397.Рукапісная кніга. Старонка Мсціжскага евангелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́пса ’пагардлівая назва састарэлага’ (Нас., Гарэц.); ’сабачая морда’ (Бяльк.). Рус.смал.вы́пса ’лаянка’. Традыцыйна лічыцца літуанізмам; яшчэ Карскі (Белорусы, 128) параўноўваў з літ.vypsau, vypsóti ’стаяць або сядзець з насмешлівым выразам твару’. Урбуціс (Baltistica, 5 (1), 53) указвае і на зафіксаванае ў картатэцы (адзін раз) LKŽvypsá ’мянушка чалавека’. У семантычных адносінах вельмі прывабліва звязаць гэта слова з выпсець (гл.); параўн., напр., думку аб сувязі рус.хрыч са ст.-рус.гричь ’сабака’ (Трубачоў, Происх., 27), але словаўтварэнне тлумачыць у гэтым выпадку цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́саль ’насач, насаты чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ; Янк. 1; мазыр., Мат. Гом.), укр.носаль ’жук-даўганосік; малаток з доўгім канцом’, польск.дыял.nosal, nochal ’чалавек з доўгім носам’, чэш.nosal, славац.nosäl, nochal ’тс’., Суфіксальнае ўтварэнне ад нос1 аднак незвычайны націск на корані, параўн. насар, насач і пад., а таксама украінскі адпаведнік схіляюць да думкі пра запазычанне з польскай мовы. Параўн. таксама каваль, маскиль і інш. утварэнні з суфіксам ‑аль, які трактуецца як запазычаны (Карскі 2–3, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маля́р ’рабочы, які беліць, фарбуе дамы, памяшканні’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.), ’дрэнны мастак’, ’мастак’ (Грыг., Нас.), маляровая, маляровачка, маляры́ха ’жонка мастака’, маляроўна ’дачка мастака’, маля́рня ’майстэрня’ (Нас.), ст.-бел.маляръ, маларъ, малеръ, малерь, молеръ ’жывапісец’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск.malarz, malerz ’тс’, якое з с.-в.-ням.mālaere, mālaer (Булыка, Лекс. запазыч., 160; Карскі, Труды, 312; Кюнэ, 75; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151). Параўн. таксама польск.malarzowa, malarka ’жонка мастака’, malarnia ’майстэрня’, malarz pokojowy ’маляр’ (Варш. сл., 2, 856).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́лта ’талакно, страва, прыгатаваная з паранай аўсянай мукі на халоднай вадзе’ (Жд. 1, Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.; ашм., Крачк.; ашм., вілен., Кар.; мядз., Нар. сл.), ст.-бел.мѣлта, милта. Літуанізм. Параўн. літ.шальч.mìlta ’eжа з кіслага малака і грэцкай мукі’ (Урбуціс, Baltistica, 5, 65). Гэтак жа Непакупны (Связи, 172), Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 67; Лаўчутэ, Балтизмы, 39). Карскі (Труды, 393) падае ў якасці крыніцы літ.miltai ’аўсяны кісель’, Мікуцкі — miltaj ’талакно’, Булыка (Лекс. запазыч., 119) — mìltai ’мука’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Планіда ’лёс, вышэйшае прадвызначэнне’ (чач., Мат. Гом.; Бяльк.; Растарг.), ст.-бел.планита (XVI ст.). З планета (гл.) у выніку мены е > и ў запазычаных словах пад уплывам народнай этымалогіі (Карскі, 1, 188). Паводле Німчука (Давньорус., 20), и (i) адлюстроўвае грэка-візантыйскае вымаўленне πλανήτης ’планета’; азванчэнне τ у міжвакальным становішчы. Тое ж рус.плани́да ’лёс’, ’планета’, ’камета’, ’моцны вецер, дождж, гром’, якія узніклі ў выніку пераафармлення лексемы планита пад уплывам слоў накшталт Фемида. Новае значэнне ’лёс’ узнікла ў сувязі з астралагічнымі гараскопамі (КЭСРЯ, 340).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́шлы ’які прыйшоў адкуль-небудзь, нетутэйшы, чужы’; ’які прыйдзе, наступіць; будучы’ (Ласт., Байк. і Некр., Шат., ТСБМ; арш., шчуч., маст., зэльв., слонім., глус., добр., ЛА, 3), ’які прыйшоў, надышоў (аб часе)’ (Мал.), ст.-бел.пришлый ’будучы’. Рус.при́шлый ’нетутэйшы, чужы’, смал. ’наступны’, укр.при́шлий ’будучы’. Першапачаткова дзеепрыметнік на ‑л‑ ад дзеяслова прыйсці. Другое значэнне, магчыма, з польск.przyszły ’тс’, параўн., аднак, ст.-бел.пришлое ’будучае’ (1562 г.), якое Карскі (2–3, 42) разглядае як звыклы дзеепрыметнік прошлага часу. Гл. пры́шласць.