карда́н, ‑а, м.
1. Прыстасаванне для падвесці, якое дапускае хістанне апор пры захаванні нерухомасці падвешанага цела.
2. Назва некаторых перадатачных прыстасаванняў, валоў (у аўтамабілях, трактарах і інш.). На Мінскім заводзе аўтаматычных ліній зроблены два агрэгатныя станкі, прызначаныя для свідравання і нарэзкі разьбы ў крыжавіне кардана. «Звязда».
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наба́т, ‑у і ‑а, М ‑баце, м.
1. ‑у. Сігнал трывогі з выпадку якога‑н. бедства, які падаецца пры дапамозе звана. Трывожна гудзеў набат, народ рушыў да ратушы, штурмаваў яе, ломячыся ў дзверы. Шынклер.
2. ‑а. Вялікі барабан у войсках старажытнай Русі.
•••
Біць у набат гл. біць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насо́с 1, ‑у, м.
Спец. Балючая пухліна на небе ў жывёл.
насо́с 2, ‑а, м.
1. Тое, што і помпа 1.
2. Прылада, пры дапамозе якой напампоўваюць паветра ў шыны веласіпеда, аўтамабіля і пад. Чалавек трымаў на вентылі шланг насоса, а я зноў пачаў напампоўваць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недарабіць.
2. у знач. прым. Незакончаны, незавершаны. Недароблены мост. □ Пры перапрацоўцы [аповесці] я паставіў сабе задачай: даць больш глыбокі паказ арганізуючай ролі рабочага класа і партыі ў справе калектывізацыі, пазбавіць аповесць па магчымасці ад слабых, схематычных, недаробленых месц. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́, ‑ы; мн. полы, ‑аў; ж.
1. Тое, што і крысо. Полы кажушка канчаліся пашматованымі, абтрэпанымі лахманамі, якія .. пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі. Колас.
2. Кавалак тканіны ў натуральную шырыню (як саткана); полка. На ёй [вясне] — хусцінка ў мігценні зор, На ёй — сукенка ў дванаццаць пол. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парэ́паны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Патрэсканы, шурпаты. Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад цяжкай работы. Асіпенка. [Толік] стаяў.. і цёр адна аб адну свае босыя, парэпаныя ногі — кусалі камары. Капыловіч. Пры вуліцы тырчалі два парэпаныя счарнелыя слупкі, што нейкім цудам уцалелі ад плота. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пасаджаць кусты. Пасаджаць гасцей за стол. Пасаджаць пірагі ў печ. □ [Аўдоля:] На сані дэзерціраў пасаджалі, і пры кожным чырвонаармеец са стрэльбай. Крапіва.
2. што і без дап. Правесці некаторы час за пасадкай чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго або чым і без дап.
Разм. Хлопаць некаторы час; хлопнуць некалькі разоў. І Гулак па-прыяцельску пахлопаў Мікіту па плячы. Колас. Надпіс каменданту, відаць, спадабаўся, бо ён у другі раз пахлопаў маладога камерсанта па плячы, пачаставаўшы пры гэтым [цы]гарэтай. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.
1. Расплавіць плаўленае. Пераплавіць волава яшчэ раз. // Ператварыць пры дапамозе плаўкі ў што‑н. іншае. Пераплавіць металалом. □ [Васіль Маркавіч:] — Вораг знайшоў сабе магілу на нашай зямлі. А тэхніку яго мы пераплавілі ў мірныя машыны. Скрыпка.
2. Расплавіць, паплавіць усё, многае. Пераплавіць усю руду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плач, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. плакаць (у 1 знач.), а таксама гукі, якія суправаджаюць гэтае дзеянне. У канцы вёскі чуўся плач, жаночыя крыкі, ды высока пад старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў.
•••
Плач раслін — выдзяленне соку з пня, галіны, сцябла расліны пры іх пашкоджанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)