СУХАСТО́Й,

засохлыя на корані дрэвы ці дрэвастоі. Утвараецца пры натуральным адміранні, пашкоджванні дрэвавых раслін хваробамі ці шкоднікамі, пры рэзкіх ваганнях умоў існавання, выкліканых прыроднымі або антрапагеннымі фактарамі (забалочванне, сонечныя апёкі, засуха, маразы, пажары, ушчыльненне глебы пры няправільнай пасьбе жывёлы, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.). Засохлыя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб. Для прадухілення ўтварэння С. праводзяць санітарныя высечкі лесу, ліквідацыю ачагоў захворвання дрэў.

т. 15, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)