ТУ́ТМЕС,

старажытнаегіпецкі скульптар 14 ст. да н.э. «Начальнік скульптараў» пры двары фараона Аменхатэпа IV — Эхнатона. Працаваў у сталіцы Егіпта пры Эхнатоне — стараж. г. Ахетатон (сучасны Амарна). У 1912 ням. археолаг Л.​Борхарт пры раскопках Ахетатона адкрыў майстэрню Т. з шэрагам партрэтных работ, сярод якіх выявы Эхнатона, царыцы Неферціці і іх шасці дачок. Партрэты вылучаюцца выключнай тонкасцю мадэліроўкі, трапяткой адухоўленасцю вобразаў. Іл. гл. да арт. Егіпет Старажытны.

т. 16, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)