пылок кветак, сабраны пчалой меданоснай, змочаны нектарам, пакладзены ёй у ячэйкі сотаў і заліты мёдам. У анаэробных умовах, пад уздзеяннем ферментаў, бактэрый і дражджавых грыбкоў павялічваецца колькасць малочнай к-ты, якая кансервуе сумесь і ператварае яе ў П. У склад П. ўваходзяць бялкі 13—40%, тлушчы 0,3—12%, вугляводы 24—70%, ферменты, мінер.солі, вітаміны, гармоны. П. — каштоўны пратэінавы корм, неабходны для выкормлівання пчалінага расплоду вясной, яе адсутнасць затрымлівае развіццё пчалінай сям’і і зніжае медазбор. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. П. пры лячэнні неўрозаў, неўрастэніі, цукр. дыябету, анеміі, гепатыту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗІН Аляксандр Майсеевіч (28.11.1881, г. Магілёў — 10.4.1942),
бел. геолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1938). Скончыў Фрайбергскую горную акадэмію ў Германіі (1908). З 1927 нам.нач. горнага аддзела ВСНГ, з 1931 нам.нач.Бел. геолагаразведачнага трэста, з 1933 у Бел.НДІ прам-сці. У 1937—41 у Бел.геал. упраўленні (нам.нач., нач. сектара). У 1909—37 праводзіў геал. даследаванні на Беларусі па пошуку і выкарыстанні фарбавых руд, вогнетрывалай гліны, кварцавых пяскоў, мелу, торфу, фасфарытаў, каменнай солі і інш.Навук. працы па карысных выкапнях Беларусі і перспектывах іх выкарыстання. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФТАРЫ́ДЫ,
хімічныя злучэнні фтору з іншымі элементамі. Вядомыя для ўсіх элементаў, акрамя гелію і неону. Адрозніваюць простыя Ф. (соліфторыставадароднай кіслаты, галагенфтарыды, кавалентныя Ф. металаў і неметалаў), оксіфтарыды, гідрафтарыды, комплексныя Ф. і інш.
Ф. большасці металаў — цвёрдыя рэчывы з высокімі т-рамі плаўлення (напр., фтарыд натрыю NaF tпл 996 °C). Ф. неметалаў — вадкасці ці газы, моцныя акісляльнікі. Большасць гідралізуецца вадой, усе здольныя да пірагідролізу. Ф. сустракаюцца ў прыродзе (напр., флюарыт, крыяліт, селаіт). Атрымліваюць непасрэдным злучэннем элементаў, узаемадзеяннем фторыставадароднай к-ты з металамі і інш. Выкарыстоўваюць для атрымання фтору, урану, алюмінію, як флаціруючыя агенты, дыэлектрыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФТОРЫСТАВАДАРО́ДНАЯ КІСЛАТА́,
плавікавая кіслата, раствор фторыстага вадароду ў вадзе, HF.
Бясколерная вадкасць, шчыльн. 1149 кг/м³ (пры 15 °C). Азеатропная сумесь мае 38,2% HF. tкіп 114,5 °C. Слабая к-та, утварае солі — фтарыды, рэагуе са шматлікімі рэчывамі, у т. л. з аксідамі крэмнію (SiO2), малібдэну (MoO3), танталу (Ta2O5), вальфраму (WO3), ніобію (Nb2O5) і сілікатамі. Атрымліваюць растварэннем фторыстага вадароду ў вадзе, воднай адсорбцыяй газападобных прадуктаў сернакіслага раскладання флюарыту, пірагідролізам флюарытавых руд і фторзмяшчальных адходаў. Выкарыстоўваюцца ў сінтэзе фтарыдаў, як кампанент раствораў для траўлення шкла, кварцаў, матэрыялаў мікраэлектронікі, металаў і інш. Раздражняе слізістыя абалонкі, выклікае апёкі скуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІНА́Т (Spinacia),
род кветкавых раслін сям. лебядовых. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Як харч. расліны вырошчваюць (у т. л. на Беларусі) Ш. агародны (S. oleraceae) і туркестанскі (S. turkestanica); часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.
Адна- і двухгадовыя травяністыя расліны выш. да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак. Лісце Ш. мае бялкі (34%, саступае толькі мясу), вугляводы, вітаміны C, групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРАГЕ́НТЫ (ад экстра... + агент),
вадкія або парападобныя растваральнікі, якім уласціва здольнасць выцягваць, экстрагаваць які-н. кампанент з сумесей вадкіх і цвёрдых рэчываў.
Э. з’яўляюцца галагеназмяшчальныя вуглевадароды, спірты, эфіры і інш.Найб. пашыраныя Э.: нейтральныя — фосфарарган. злучэнні (трыбутылфасфат, фасфінаксіды, нафтавыя сульфаксіды); кіслыя — фосфарарган. кіслоты, алкілфенолы; асноўныя — солі трыактыламіну, чацвярцічных амоніевых, фасфоніевых, арсоніевых асноў, першасныя і другасныя аміны; кіслыя хелатыравальныя — аксіаксімы, алкілаксіхіналіны. Асн. патрабаванні да Э.: утварэнне з рэчывам, што экстрагуецца, хім. сувязі; высокая выбіральнасць; высокая хім. ўстойлівасць; нізкая растваральнасць у вадзе; сумяшчальнасць з разбавіцелямі; негаручасць або дастаткова высокая т-ра ўзгарання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крупи́нкаж.
1. крупі́нка, -кі ж.; (частица) драбо́к, -бка́м.;
крупи́нка со́ли драбо́к со́лі;
2.перен. крупі́нка, -кі ж.; ка́ліва, -ва ср.;
◊
ни крупи́нки пра́вды ні крупі́нкі (ні ка́ліва) пра́ўды.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сла́бы, -ая, -ае.
1. Які мае малую сілу, магутнасць.
С. чалавек.
С. рухавік.
2. Нездаровы, хваравіты.
Слабая бабуля.
Слабыя нервы.
3. Які не вызначаецца моцным характарам; нястойкі.
Слабая натура.
Слабая воля.
4. Нязначны, малы.
Слабая падтрымка.
С. ўдзел.
5. Дрэнны, няўмела падрыхтаваны, выкананы недастаткова ўмела і пад.
С. вучань.
С. раман.
Сын с. ў матэматыцы.
6. Ненасычаны, нямоцны.
С. раствор солі.
Слабая гарэлка.
7. Нямоцна нацягнуты, свабодны.
Лейцы слаба (прысл.) нацягнуты.
◊
Слабае месца або слабы боккаго-чаго (разм.) — недахоп чый-н. або чаго-н.
|| наз.сла́басць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зару́бка1, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. зарубіць 1.
зару́бка2, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. зарубіць 2.
2.Рмн.‑бак. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад.; засечка. З дапамогай гір і пачка солі зрабілі новую шпалу на бязмене. Свежыя зарубкі, зробленыя напільнікам, паказвалі кілаграмы.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіна́т, ‑у, М ‑наце, м.
1. Травяністая расліна сямейства лебядовых, маладое сакавітае лісце якой ідзе ў ежу. Амаль 50 тыс. га займаюць у БССР разнастайныя гароднінныя культуры: ад капусты і памідораў да баклажанаў і шпінату.Прырода Беларусі.
2. Прыправа або ежа, прыгатаваныя з лісцяў гэтай расліны. Там давалі толькі шпінат, Без заправы, Без грама солі...Аўрамчык.
[Ням. Spinat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)