*Мядзве́дзіны, кобр. мыдвэдыны, малар. мэдвэдыны ’ажыны, Rubus fructicosus L.’ (Нар. лекс., Бел. хр. дыял., Сл. Брэс.), мазыр. медзьведзі ’тс’ (Бейл.), брэсц. мідвіднык ’зараснік ажыны’ (Сл. Брэс., Жыв. сл.). Рус. медвежьи ягоды ’маліна’, ст.-польск. miedźuiedziny, ст.-чэш. medvezie (nedvezie) janod(in)y, nedvediny, cernė nedvedice, суч. medvedice, якое Махэк (Jména, 101–102) лічыць не надта старым. Да мядзведзь (гл.): яшчэ ў сярэднія вякі бытавала павер’е, што мядзведзі вельмі любяць гэтыя ягады. Некаторыя іншыя назвы таксама ад назваў звяроў: ажынькёж; рус. куманика < комонь ’конь’, укр. веприна < вепр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ча 1 ’вялікая колькасць прадметаў, наваленых у беспарадку’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Ск., Яруш., Бяльк.). Укр. куча, рус. куча ’тс’, польск. kuczki ’кучкі’, чэш. kuče ’куча’. Абмежаваны арэал распаўсюджання не дазваляе надзейна рэканструяваць праславянскую форму. Роднаснымі балтыйскімі формамі лічацца літ. kaũkas ’шышка’, kaukarà ’ўзгорак’. Вельмі ненадзейна. Усё ж такі трэба разглядаць куча як інавацыю (усходнеславянскую?). Параўн. Сабалеўскі, ЖМНП, 1914, авг., 364, які лічыць, што куча паходзіць ад kǫija (гл. куча 2).

Ку́ча 2 ’адгароджанае месца ў хляве, месца для жывёл’ (Нар. лекс.). Гл. кут.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.). Гл. дро́гкі. Лексема з беларускай тэрыторыі з вакалізмам «е» не прыводзіцца наогул у падрабязным этымалагічным слоўніку прасл. мовы (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 138, дзе пад праформай *drъgъkъjь прыводзіцца толькі бел. дро́гкі і рус. смал. дре́хкий). Але ўсё сведчыць аб тым, што і формы з вакалізмам «о», і формы з вакалізмам «е» канцэнтраваліся фактычна на беларускай этнічнай тэрыторыі, г. зн. што прасл. лексема *drъgъkъjь (можна дадаць і яе варыянт *drьgъkъjь) з’яўляецца праславянскім дыялектызмам бел. мовы, што вельмі важна для гісторыі праславянскіх дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́жы ’моцны’, сюды і ду́жа ’вельмі’. Прасл. *dužьjь ’тс’ (утварэнне ад *dugъ: ст.-рус. дугъ ’сіла’, чэш. duh; гэта параўноўваюць з літ. daũg ’многа’, гоц. daug, ням. taugen ’падыходзіць’ і г. д.). Агляд форм (у тым ліку польск. dużo, рус. дю́же, бел. ду́жа, укр. ду́же) гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 167–168, 150; гл. яшчэ Фасмер, 1, 550; Слаўскі, 1, 181–182. Прасл. характар мае *dužiti (параўн. бел. ду́жыць; няма ў Трубачова), *dużati (sę) (параўн. бел. ду́жацца); гл. Трубачоў, там жа, 166–167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалязня́к 1 ’парода, што змяшчае жалезную руду’ (ТСБМ). Рус. железня́к, укр. залізня́к, славац. železniak, славен. železnjak ’тс’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння тыпу жалезны камень. Час утварэння няпэўны, хаця наяўнасць слова ў мовах усіх трох груп, а таксама семантыка і словаўтварэнне (гл. SP, 1, 89) не выключаюць вельмі даўняга яго паходжання.

Жалязня́к 2 ’рыдлёўка’ (абл., ТСБМ, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.). Рус. калуж. железня́к, смал. желе́зник ’лапата’. Утворана ў выніку кандэнсацыі са спалучэння жалезная лапата пры дапамозе суфікса ‑як, відаць, даволі позна (XIX–XX стст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапіва́ць (пырыпыва́ты, пырыпыва́тэ) ’дарыць маладым (на вяселлі)’ (кам., драг., ЖНС), сюды ж мазыр. перапойнік ’той, хто ўручае маладым падарунак’ (Шн. 3). Укр. перепива́ти ’на вяселлі: выпіваючы келішак (гарэлкі), дарыць што-небудзь маладым’, ’выпіваць, жадаючы шчасця’. З польск. przepić ’тс’. Як і серб.-харв. прѐпити ’абпаіць’, ’перапіць (гарэлкі), выпіць яе вельмі многа’, макед. препие, балг. препия ’тс’, славен. prepiti ’прамарнатравіць, прапіваючы’, бел. перапі́ць ’справіць заручыны’ (Нар. Гом.), рус. перепива́ть — вясельны абрад: ’перапіваць ялаўку’ маюць іншую семантыку (гл. СРНГ, 26, 186). Да пера- і піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспе́ць ’наступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́ць ’паспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус. приспе́ть ’паспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял. ’паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр. приспі́ти ’паспець; выспець’; чэш. přispěti, славац. prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв. прѝспети ’паспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен. prispéti ’паспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамшту́к, рамчу́к ’палачка на раму’ (Сл. ПЗБ). Вельмі падобна на германізм, параўн. ням. Rahmen, ням.-аўстр. Rahm ’рама’, ст.-в.-ням. ram ’падпора’ і ням. Stock ’палка’. Рамчук магло б разглядацца як адаптацыя замежнай словаформы з выкарыстаннем малапрадуктыўнага, але блізкага па гучанні суф. ‑чук, што тут не нясе памяншальнай семантыкі, уласцівай гэтаму элементу. Цяжка пагадзіцца з Лаўчутэ (Балтизмы, 129), што гэта літуанізм і дэмінутыўнае ўтварэнне ад рама (гл.) з элементам ‑амшт‑ балтыйскага паходжання, параўн. літ. ramstùkas ’тс’ < ramstis ’папярочная планка, падпорка, апора’, remti ’падпіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапай ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (навагр., Дзмітр.; тут падаецца значэнне ’рапей’, што ўяўляецца вельмі сумніўным, параўн. кантэкст, на які спасылаецца збіральнік: Пашла дзеўка да гаю / Зеленъ рапай капаци), рапу́й ’тс’ (нараўл., ЛА, 1), сюды ж з тым самым значэннем рапні́к, рапе́шнік, рапі́шнік, раня́шнік (іўеў., ЛА, 1; мазыр., ГЧ; ельск., Жыв. сл.; Мат. Гом., Ян.), а таксама з пераносам націску на корань і заменай галоснага рэ́пнік ’тс’ (валож., ЛА, 1), імаверна, пад уплывам рэ́па (гл.): абедзве расліны падобныя адна на адну ліставой часткай. Да рапей (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́жваць ‘аддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата’ (в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), кружава́ць і скружава́ць ‘тс’ (полац., Нар. лекс.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), скружа́ць ‘тс’ (Байк. і Некр.), скружоўваць, скру́жваць ‘веяць рэшатам’, скру́жваць ‘веяць змятаннем’ (ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Укр. скругля́ти, скружлятп, рус. дан. скру́живать, польск. skrężać, krążyć, серб.-харв. skružívati, skrúžiti, славен. skrożíti. Магчыма, ужо прасл. *skrǫgiti ‘веяць рэшатам кругавымі рухамі’. Да круг, кружыць; гл. Слаўскі, 3, 76. У гэтым значэнні — вельмі старажытны славянскі земляробчы тэрмін; гл. спецыяльна Выгонная, там жа, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)