ПАТО́Н (Яўген Аскаравіч) (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953),
украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнік навук. школы зваркі металаў. Акад.АН Украіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн.ін-т у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1934 узначальваў заснаваны ім Ін-т электразваркі АН Украіны. У 1945—52 віцэ-прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па праектаванні, разліках, тэхналогіі буд-ва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытв-сці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразварачнай апаратуры. Дзярж.прэміяСССР 1941. З 1964 АН Украіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́НАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 15.4.1939, г. Магілёў),
бел. фізік. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. 1984). Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1961). З 1964 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (у 1987—98 нам. дырэктара). Навук. працы па лазернай фізіцы, спектраскапіі складаных арган. злучэнняў. Распрацаваў спектраскапічныя метады даследавання ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лазеры на растворах арган. злучэнняў. Даследаваў залежнасць спектра флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага святла (з’ява батахромнай люмінесцэнцыі). Развіў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі. Дзярж.прэміяСССР 1972. Дзярж.прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т. 2. Мн., 1968 (у сааўт.);
Оптические квантовые генераторы на красителях и их применение (разам з У.І.Томіным) // Радиотехника. М., 1976. Т. 9;
Лазеры на растворах красителей // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
французскі кінарэжысёр. Сын А.Рэнуара. З 1924 у кіно (у 1941—51 у Галівудзе). Найб. значны фільм — «Вялікая ілюзія» (1937, прэміяМіжнар. кінафестывалю ў Венецыі) пра падзеі 1-й сусв. вайны. Сярод інш. фільмаў: «Марсельеза» і «Чалавек-звер» (абодва 1938), «Правілы гульні» (1939), «Французскі канкан» (1956), «Снеданне на траве» (1959), «Маленькі тэатр Жана Рэнуара» (тэлефільм, 1969). Для яго творчасці характэрна спалучэнне жыццёвай праўдападобнасці з паэт. успрыняццем свету і тэатр. пачаткам; у выяўл. і колеравых рашэннях арыентаваўся на традыцыі імпрэсіянісцкага жывапісу. Аўтар кнігі пра свайго бацьку (1962), аўтабіягр.кн. «Маё жыццё і мае фільмы» (1974). Спец.прэмія «Оскар» 1975.
Тв.:
Рус.пер. — Моя жизнь и мои фильмы., М., 1981.
Літ.:
Лепроон П. Современные французские кинорежиссеры: Пер. с фр.М., 1960;
Жан Ренуар: Статьи. Интервью. Воспоминания. Сценарий: Пер. с фр.М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГДЗЕ́ЕЎ (Рэнад Зіннуравіч) (н. 13.12.1941, г. Казань, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хім. фізікі; адзін са стваральнікаў спінавай хіміі. Акад.Рас.АН (1997, чл.-кар. 1987). Брат Раальда Сагдзеева. Скончыў Новасібірскі ун-т (1965). З 1983 нам. дырэктара Ін-та хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддз.Рас.АН. З 1993 дырэктар Міжнар. тамаграфічнага цэнтра ў Новасібірску. Навук. працы па вывучэнні элементарных актаў хім. ператварэнняў, магнітных і спінавых эфектах у хім. рэакцыях, хім. палярызацыі ядзер, хім. радыёспектраскапіі. Ленінская прэмія 1986. Дзярж.прэмія Расійскай Федэрацыі 1994.
Тв.:
Магнитные и спиновые эффекты в химических реакциях. Новосибирск, 1978 (разам з А.Л.Бучачэнкам, К.М.Саліхавым);
Основы магнитного резонанса. Иркутск, 1995 (разам з У.К.Воранавым);
Основы современного естествознания. 2 изд. М., 1999 (разам з У К.Воранавым, М.В.Грэчневай).
літоўская пісьменніца. Нар. пісьменнік Літвы (1967). Друкавалася з 1914. Раманы «Лёс Шымонісаў» (1935, Дзярж.прэмія Літвы 1936), «Апошняе падарожжа Куняліса» (1971) пра трагічныя лёсы літоўцаў Клайпедскага краю, працэс анямечвання ў 18—19 ст., праблемы нац. самавызначэння. У аповесці «Пікчурнене» (1953), рамане «Вілюс Каралюс» (ч. 1—2, 1939—56, Дзярж.прэмія Літвы 1958) адлюстраваны грамадска-паліт. падзеі пач. 20 ст. Аўтар аўтабіягр. трылогіі «...А было так» (1960), «У чужым доме» (1962), «Незавершаная кніга» (1965), кн. мемуараў «Блізкія гісторыі» (1968) і інш. Яе творам уласціва спалучэнне рэалізму з элементамі рамант. сімволікі, лірызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́ТРА (Sinatra) Фрэнк, сапр. імя Фрэнсіс Альберт; 12.12.1915, г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 1998),
амерыканскі эстрадны спявак, кінаакцёр. У 1936 узначаліў створаны ім вак. ансамбль «Хобакенская чацвёрка». З 1939 саліст джазавага аркестра Х.Джэймса, аркестра пад кіраўніцтвам Т.Дорсі. У 1940—70-я г. выступаў з буйнымі амер. джазавымі аркестрамі, у т. л. пад кіраўніцтвам Дз.Элінгтана. Яго выканальніцкі стыль разнастайны: ад інтымнай манеры «крулінг» да «свінга». У рэпертуары сентыментальныя балады, песні з мюзіклаў, папулярныя песні амер. кампазітараў Дж.Стайна, Б.Бакрака, Р.Мак-Кэна і інш. З 1941 здымаўся ў кіно (больш за 40 фільмаў), у т. л. «Ночы Лас-Вегаса», «Дом, у якім я жыву», «Ад сёння і на векі вечныя» (абодва прэмія «Оскар»), «Чалавек з залатой рукой», «Дэтэктыў», «Першы смяротны грэх». Рэжысёр фільма «Толькі храбрэц» (1964). Меў уласную грамафонную кампанію. Спец.прэмія «Оскар» 1971.
савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1981, чл.-кар. 1966), Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1940). З 1940 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це. Асн. працы па дынаміцы, устойлівасці, кіроўнасці і аэрадынаміцы самалётаў. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ ((Kendrew) Джон Коўдэры) (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ ((Lange) Крысціян) (17.9.1869, г. Ставангер, Нарвегія — 11.12.1938),
дзеяч нарв. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Скончыў ун-т у Осла (1893). Настаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разам з Х.Я.Брантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭК ((Black) Джэймс Уайт) (н. 1924),
англійскі фармаколаг. Праф. Лонданскага ун-та (1973). Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1978). Навук. працы па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў, для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка. Нобелеўская прэмія 1988 (разам з Дж.Х.Хітчынгсам і Г.Б.Элаянам).