Супако́й ’спакой, заспакаенне’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Шат., Арх. Федар., Сержп.). Да спакой (гл.) з іншай прэфіксацыяй (гл. су-), хутчэй за ўсё, другаснае ўтварэнне ад супако́іць ’заспакоіць, уціхамірыць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сёлетка ‘цялушка-сяголетак’ (барыс., Сл. ПЗБ; Нас., Касп., Шатал.), сёлетак, сёлетка ‘гэтага году (птушка і г. д.)’ (Янк. 3.), сілято́чык ‘тс’ (Бяльк.), сёлітнік ‘сяголетак’ (глыб., Сл. ПЗБ). Суфіксальны дэрыват ад сёлета (гл.). Да сёлета, сёлетні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыём ’прыстанішча, прыстанак’ (Ян.), таксама прыймо́ ’прыём’ (Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Сюды ж вытворнае прыёмыш ’прыёмны сын або прыёмная дачка’ (ТСБМ) і яго дэрывацыйны варыянт пры́мыш ’прыёмыш; прымак’ (Нас.). Бяссуфікснае ад прыйма́ць/прым́аць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́рва ’перапынак’, ’перашкода’ (Нас., Байк. і Некр., Яруш.), прорва, прэрвяны ’дождж з перапынкамі’ (шчуч., ЛА, 2), прорва ’прамежак паміж дамамі ў вёсцы’, ’прастора паміж дзвюма вёскамі’ (бераст., ЛА, 5). З польск. przerwa ’перапынак’. Параўн. прорва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́кулі ’від ткання’ (Ян.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад пярэ́куль ’перакульваючыся, куляючыся’ (Шат.; ашм., Стан.), пярэ́кулам ’перавалам’ (Нас.), што да куля́цца, куля́ць (гл.); магчыма, пры тканні парушаецца звычайны парадак дзеяння. Гл. таксама пераку́лам ’дагары нагамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўнава́га ’ўстойлівае становішча, спакой’ (ТСБМ, Нас.). Лічыцца запазычаннем з польск. równowaga ’тс’ або калькай з ням. Gleichgewicht ’тс’, што ў сваю чаргу калькуе лац. aequilibrium ’тс’, параўн. укр. рівнова́га ’тс’, рус. равнове́сие ’тс’ (Фасмер, 3, 428).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляме́ннік, плямя́нік, плэмня́ннык, плямя́ннік ’сын брата альбо сястры’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Бяльк., Сцяшк. МГ). Да пле́мя (гл.), параўн. пле́мень ’род’ (ТС). Сюды ж: пляме́нніца ’дачка брата ці сястры’ (ТСБМ, Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вар ’кухар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), по́варка ’кухарка’ (Нас.), ст.-бел. поварь ’кухар’ (Сл. Скар.). Укр. по́вар, рус. повар ’тс’, ’той, хто падае пачастунак удзельнікам вясельнага паязду’, пова́рнік ’кухар’, польск. powar ’тс’. Ад по- і варыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамі́зна ’прамы шлях’ (Нас.). Да прамы (гл.) з суф. ‑ізна, аб якім гл. Карскі, 28 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 41. Сюды ж прамава́ць ’ісці напрамкі, напрасткі’ (гом., Нар. лекс.). Гл. таксама Куркіна, Этымалогія–1968, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасве́т ’светлая паласа на неасветленым’, ’прамежак, свабодная прастора паміж блізкімі прадметамі’ (ТСБМ, Нас.), ’праём акна’ (ТСБМ, Шушк.). Рус. просве́т, укр. просві́ток, польск. przeswit, чэш. průsvit. Нульсуфіксальны дэрыват ад прасвяціць < свяціць. Сюды ж прасве́тны ’празрысты’ (ашм., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)