фіксава́ць

(фр. fixer, ад лац. fixus = цвёрды, нязменны, моцны)

1) адзначаць на паперы або замацоўваць у свядомасці (напр. ф. у памяці);

2) канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць, вызначаць (напр. ф. заработную плату, ф. тэрмін);

3) засяроджваць, накіроўваць (напр. ф. погляд на чым-н.);

4) замацоўваць у пэўным становішчы (напр. ф. рэйку);

5) апрацоўваць фіксажам праяўлены адбітак на негатыве або пазітыве (напр. ф. фотаплёнку).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

fix

1. a

1) цвёрды, пэўны; пастая́нны

2) спры́тны, паваро́тлівы;

ine ~e Ide даку́члівая ідэ́я

2. adv ху́тка, шпа́рка;

~ und frtig зусі́м гато́ва;

~er!, mach ~! жваве́й!, варушы́ся!;

~ und frtig sein разм. вы́біцца з сіл

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Вурга́н ’бугор’ (Грыг., Гарэц.); ’пухір’ (Яруш.); ’цвёрды грузачок, пухір на скуры’ (мсцісл. З нар. сл.), варга́н ’вярзіла, боўдзіла’ (віл., Грынблат, вусн. паведамл.), рус. бранск. вурга́н ’сіняк’, маск. ворга́н ’вір, яма ў рацэ’. Хутчэй за ўсё аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вурга́ніць ’кідаць, перакульваць’ (гл.), якое, відаць, нельга разглядаць асобна ад варга́ніць ’тс’ (гл.); балгарская паралель въ́рга ’гуз на целе’, якую Бернар (Балк. ез., 3, 1961, 83) выводзіць з върга́лям ’куляць, пераварочваць’ (< і.-е. *wer‑gh‑ ’круціць’; параўн. лат. sa‑vergt ’моршчыцца, сціскацца’ (БЕР, 1, 210)) і въ́ргам ’куляць, перакідаць’, а таксама серб.-харв. варгањ ’грыб баравік’ (Мяркулава, Очерки, 164), магчыма, даюць падставы для рэканструкцыі прасл. vъrganъ ’нарост, грыб’; адносна фанетыкі і семантыкі параўн. таксама вурдыль, вургуль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жо́рсткі (ТСБМ), жо́сткій (Нас.). Рус. жесткий, дыял. паўд. жёрсткий ’жорсткі’, укр. жорсткий ’жорсткі, суровы’. Ст.-рус. жестый ’жорсткі’, жестокий ’жосткі, суровы’. Ст.-слав. жест‑ (у складаных словах). Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 288), рус. жесткий, як і жестокий, запазычана са ст.-слав. Фасмер (2, 50) гэта не лічыць. Слав. *žest‑ звязана, відаць, з с.-в.-ням. kesцвёрды грунт, глетчар’, ст.-ісл. kǫs ’куча (камення)’, ст.-ірл. gall ’камень’ (?). Праабражэнскі, 1, 231; БЕР, 1, 538. Міклашыч (410) параўноўваў з коранем *žeg‑, абапіраючыся на дыял. жегче ’больш жорстка’. Скок (3, 667) дапускае такую магчымасць побач з папярэдняй. З’яўленне ‑p‑ у бел., укр. пад уздзеяннем шорсткі (гл.), якое магло ўплываць і на значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́зні ’які набліжаецца да канца, мінае’, ’які надыходзіць пасля звыклага ці патрэбнага часу’ (ТСБМ), ’позні’ (ТС), по́зны ’тс’ (Шат.). Укр. пізній, рус. поздний, польск. późny, ст.-польск. pozdny, н.-луж. pózny, в.-луж. pózdni, чэш. pozdní, славац. pozdný, славен. pozen, серб.-харв. по̏зан ’тс’, балг. по́зден, ст.-сл. поздьнъ ’марудны, павольны’. Прасл. *pozdъ < *posdъ, корань poz‑ < і.-е. pos‑, суф. ‑d‑, як у *tvьr‑d‑ъ > цвёрды, або ў *podъ ’пад’, *nadъ ’над’. Роднаснае літ. pãskui ’тс’, pãstaras ’апошні’, лац. post ’тс’, тахар. B om‑post‑am ’пасля’, алб. pas ’тс’ (Фасмер, 3, 303; Чарных, 2, 50). Банькоўскі (2, 755) прапануе суаднесці прасл. *pozdъ (якое з і.-е. *(s)pod‑dh‑o‑s) з ням. spät ’позні, запознены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стэп ‘бязлесная раўніна, пусташ’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС), сцеп (сьцеп, степ) ‘тс’ (ТС, Бяльк., Косіч). Параўн. укр. степ, рус. степь. Мяркуецца, што з’яўляецца метафарычным пераносам у геаграфічную тэрміналогію анатамічнага тэрміна прасл. *stьpь ‘хрыбет, спіна (у жывёл)’, параўн. рус. степь ‘хрыбет, спіна (у быка, каровы, каня, сабакі)’, гл. Мяркулава, Этимология–1968, 86–91), харв. stȃpi ‘свіныя лапаткі’, stȇpi ‘кавалак свінога мяса з лапаткамі’ (Борысь, Etymologie, 407–408), утворанага з дапамогай суф. ‑ь (< ‑ĭ‑) ад асновы, засведчанай у літ. stìpti ‘затрымлівацца, марудзіць; цапянець’, stiprùs ‘моцны, цвёрды’, лат. stipt ‘рабіцца цвёрдым’, лац. stipes ‘пень, калода’ (< і.-е. ste̯ip‑, stip‑). Іншыя версіі гл. Фасмер, 3, 755–756; ЕСУМ, 5, 409. Беларускае слова, відаць, з украінскай і/ці рускай моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тверць ’цвёрдасць, зацвярдзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тве́ржа ’крэпасць, цытадэль’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твердь ’гарт’, тве́рджа ’цвёрдасць; крэпасць’, рус. твердь ’цвёрдасць; крэпасць’, стараж.-рус. твьрдь ’нябесны звод; крэпасць’, польск. twierdz ’цвёрдасць’, старое ’крэпасць’, twierdza ’крэпасць’, в.-луж. twjerdź ’цвёрдасць; сухадол’, н.-луж. twarź ’цвёрдасць; сухадол; крэпасць’, чэш. tvrz, славац. tvrdz ’крэпасць’, балг. твърд ’цвёрдасць; крэпасць’, ст.-слав. тврьдь ’тс’. Дэрыват ад цвёрды (гл.), значэнне ’крэпасць’ лічыцца калькай лац. firmitās ’цвёрдасць; крэпасць, умацаванне’ або с.-в.-ням. vestenunge ’умацаванне, крэпасць’ (Фасмер, 4, 32). Хутчэй за ўсё, слова ўзнікла ў выніку дыстантнай дысіміляцыі з цвердзь (цьвердзь) ’усякая цвёрдая, моцная аснова’ (Ласт.), гл. Пра магчымасць запазычання формаў са значэннем ’крэпасць’ са стараславянскай гл. ЕСУМ, 5, 532.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акамяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым як камень, ператварыўся ў камень. Акамянелы раствор. □ І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. Лынькоў. // перан. Які стаў цвёрды, сухі ад працяглага ляжання. І стаялі счарнелыя печы З пераваранай бульбай, З выкіпеўшай капустай, З акамянелым хлебам. Блатун. Зямля стала зусім акамянелай. Каваль.

2. перан. Які стаў нерухомым, замёр; застылы, аслупянелы. Ваня стаяў акамянелы. Няўжо праўда? Новікаў.

3. перан. Які страціў здольнасць выяўляць якія‑н. пачуцці; абыякавы да ўсяго. На пярэдняй парце, сціснуўшы галаву далонямі, сядзела з акамянелым тварам Рая. Шамякін. Пеця стаяў з акамянелым сэрцам, абхапіўшы рукамі худыя плечы маці, і таксама плакаў. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўхі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае адхіленняў ад чаго‑н., пастаянны; нязменны. Няўхільны рост прадукцыйнасці працы. Няўхільны ўздым матэрыяльнага дабрабыту. // Цвёрды, непахісны. Галадай заўжды ведаў, чаго хацеў, і быў няўхільны ў сваіх намерах. Быкаў. Без прынук мы імкнём, няўхільныя, да мэты, прыгажэем, як і горад гэты, што ўзнялі яднаннем душ і рук. Русецкі.

2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае змяненню; абавязковы. Няўхільны закон.

3. Які непазбежна вынікае з абставін; немінучы. І чуе Цімох — і пад ім Звісае няўхільная кара. Колас. А здаралася ўсё гэта, калі ўспамінаць па парадку, не так сабе, .. а, як напэўна сказаў бы інжынер Лось, у выніку няўхільнага і заканамернага развіцця падзей. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́нцыр, ‑а, м.

1. Адзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зброяй. Часам сталь скрабне паліцу, Часам іскрай пырсне крэмень... І хаваюцца пад дзёрнам Пікі, панцыры і шлемы, Труны царскіх слуг, ваякаў... Танк. // перан. Аб чым‑н. цвёрдым, што пакрывае што‑н. Гіпсавы панцыр. □ Цвёрды, як сталь, панцыр аўтастрады, што не паддаваўся і лому, прабіў звычайны баравічок — беленькі, далікатны! Карпюк.

2. Цвёрдае покрыва тулава ў некаторых жывёл (кракадзілаў, чарапах, ранаў). Бедная чарапаха схавалася ў свой панцыр. Маўр.

3. Металічная абшыўка ваенных караблёў, паяздоў; браня. Панцыр крэйсера.

4. Вадалазны скафандр для работы на вялікіх глыбінях.

[Ням. Panzer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)