АБЕ́Р ((Auber) Даніэль Франсуа Эспры) (29.1.1782, г. Кан — 12.5.1871),
французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1829). Вучыўся ў Л.Керубіні. З 1842 дырэктар Парыжскай кансерваторыі, з 1857 узначальваў і імператарскую капэлу. Стварыў новы тып камічнай оперы з авантурна-прыгодніцкім сюжэтам, імклівым дзеяннем: «Фра-Д’ябала» (1830), «Бронзавы конь» (1835), «Чорнае даміно» (1837) і інш. Адзін з заснавальнікаў жанру вял. оперы [«Нямая з Портычы» («Фенела»), 1828].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНАДО́ТЫ (Bernadotte),
каралеўская дынастыя, якая з 1818 правіць у Швецыі (у 1818—1905 адначасова ў Нарвегіі). Родапачынальнік дынастыі — маршал Францыі Ж.Б.Бернадот, у жн. 1810 абраны наследнікам швед. прастола; быў на троне ў 1818—44 пад імем Карла IV Юхана. Інш. прадстаўнікі Бернадотаў: Оскар I [1844—59], Оскар II [1859—1907], Густаў V [1907—50], Густаў VI Адольф [1950—73], Карл XVI Густаў [з 1973].
бельгійскі электратэхнік, заснавальнік прамысл. вытв-сці эл. машын. Працаваў у Францыі. Атрымаў патэнт на эл. генератар пастаяннага току з кальцавым якарам (1869). У 1870 стварыў «Т-ва вытв-сці магніта-эл. машын Грама», якое вырабляла эл. генератары розных тыпаў з кальцавым якарам. У 1871 прадэманстраваў у Парыжскай АН першую дынамамашыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКС (Dax),
прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт у Францыі. На ПнУ ад г. Баёна, на беразе р. Адур. Вядомы з часоў Стараж. Рыма; развіваецца з 19 ст. Мяккі марскі клімат, мулавыя гразі і мінер. воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў дыхання, перыферычнай нерв. сістэмы, суставаў. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 13 ст., музей фізіка і геадэзіста Ж.Бардо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНТЭ́Н (Cotentin),
Нармандыя, паўвостраў на ПнЗФранцыі. Удаецца ў праліў Ла-Манш на 100 км. Абмежаваны таксама залівамі Сены і Сен-Мало. Берагі нізкія, слаба расчлянёныя, з дзюнамі, на З месцамі скалістыя. Паверхня — узгорыстая раўніна, выш. да 191 м, расчлянёная рачнымі далінамі і ярамі. Складзены з пясчанікаў, гранітаў і сланцаў. Верасоўнікі, лугі. Жывёлагадоўля, садаводства. На Пн — порт Шэрбур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСУЛЬСТВА,
назва перыяду ў гісторыі Францыі ад дзярж. перавароту 9.11.1799 (Васемнаццатага брумера 8-га года рэспублікі) да абвяшчэння Напалеона Банапарта (гл.Напалеон I) 18.5.1804 імператарам; адна з форм ваен. дыктатуры, якая змяніла рэжым Дырэкторыі. Намінальна ўлада належала тром консулам, выбраным на 10 гадоў, фактычна — 1-му консулу Банапарту (у 1802 яны абвешчаны пажыццёвымі консуламі Франц. рэспублікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУІДО́Р (франц. louis d’or залаты луі; Louis Людовік),
асноўная залатая манета Францыі, выпуск якой пачаўся ў 1640 пры Людовіку XIII (адсюль назва) і працягваўся да 1795. Напачатку Л. раўняўся 10 ліўрам. З павышэннем кошту золата адпаведна павышаўся і кошт Л. (у 1686 роўны 11 ліўрам 10 су). У 1693—1726 Л. выпускаўся неаднаразова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНТО́НА (Menton),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі, адзін з буйнейшых курортаў Рыўеры. На У ад г. Ніца, на ўзбярэжжы Міжземнага м. (Блакітны бераг). Развіваецца з 19 ст., мае міжнар. значэнне. Клімат міжземнаморскага тыпу, спрыяльны для лячэння хвароб абмену рэчываў, органаў дыхання, функц. расстройстваў нерв. сістэмы. Буйны цэнтр міжнар. турызму. Атэлі, лячэбніцы, пансіянаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАВЫ́ СУД,
ніжэйшае звяно суд. сістэмы шэрагу дзяржаў. Разглядае справы -пра малазначныя злачынствы і правапарушэнні, а таксама дробныя грамадз. спрэчкі паміж прыватнымі асобамі. М.с. звычайна выбіраюцца насельніцтвам і дзейнічаюць у складзе аднаго суддзі (міравы суддзя). Упершыню створаны ў Англіі (14 ст.), потым ў Паўн. Амерыцы (17 ст.), Францыі (канец 18 ст.), Рас. імперыі (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭКАЛЕ́ (франц. Pas de Calais),
Дуўрскі праліў, праліў паміж в-вам Вялікабрытанія і ўзбярэжжам Францыі. З’яўляецца ўваходам у праліў Ла-Манш з боку Паўночнага м.Даўж. 37 км, найменшая шыр. (паміж Дуўрам і Кале) 32 км, глыб. 21—64 м. Парты: Дуўр (Вялікабрытанія), Кале і Дзюнкерк (Францыя). Паромная сувязь Дуўр—Кале, Дуўр—Дзюнкерк, Дуўр—Булонь. Пад пралівам чыг. тунэль.