Мука з ачышчанага пражанага аўса. // Страва з такой мукі. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыклатро́н, ‑а, м.
Устаноўка для паскарэння руху зараджаных часцінак, якая дазваляе праводзіць ядзерныя даследаванні. Усё ўразіла іх [юнакоў] тады. І сам горад, і круглая крэпасць сінхрафазатрона, і цыклатрон.Караткевіч.
[Ад грэч. kýklos — круг і (элек)трон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
alone
[əˈloʊn]1.
adj.
1) адзі́н, адна́
She was alone — Яна́ была́ адна́
2) сам, сама́, само́
One boy alone can do it — Адзі́н хлапе́ц гэ́та мо́жа зрабіць сам
2.
adv.
а) аднаму́, адно́й
walk (live) alone — хадзіць (жыць) аднаму́ або́ адно́й
б) то́лькі, вылу́чна
He alone can know it — То́лькі ён мо́жа гэ́та ве́даць
•
- go it alone
- leave alone
- let alone
- Let well enough alone
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аўтаматры́са
(фр. automotrice, ад гр. autos = сам + фр. motrice = маторны вагон)
чыгуначны пасажырскі або службовы вагон з уласным рухавіком.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КРЫЧЭ́ЎСКІ (Міхайла) (у каталіцтве Станіслаў; ?, каля г. Брэст — 3.8.1649),
казацкі военачальнік, удзельнік вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54, палкоўнік кіеўскі (1648—49). З бел. шляхецкага роду. У 1620-я г. служыў у каронным войску Рэчы Паспалітай. У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй. З 1643 палкоўнік казацкіх рэестравых войск Рэчы Паспалітай. У 1647 садзейнічаў уцёкам Б.Хмяльніцкага з турмы ў Крылове ў Запарожскую Сеч. Пасля бітвы пад Жоўтымі Водамі (5—6.5.1648) у крымскім палоне. Выкуплены Хмяльніцкім за 4 тыс. талераў (12 тыс. польскіх злотых). Летам 1649 пасланы Хмяльніцкім на Беларусь. Да 15 тыс. казакоў К. далучылася амаль столькі ж сялян-паўстанцаў Беларусі. У ходзе Лоеўскай бітвы 1649 войска К. было разбіта, а сам ён цяжка паранены. Памёр ад ран на 3-і дзень пасля бітвы.
В.І.Мялешка.
М.Крычэўскі. Пасмяротны партрэт (з гравюры па рыс. 1649).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫЗА́ЦЫЯ ДЫЭЛЕ́КТРЫКАЎ,
працэс узнікнення ў дыэлектрыках стану, які характарызуецца наяўнасцю эл.дыпольнага моманту ў кожнага элемента іх аб’ёму (палярызаванага стану), пад уздзеяннем знешніх фактараў (эл. палёў, мех. напружанняў, змены т-ры і інш.), а таксама сам палярызаваны стан дыэлектрыка. Характарызуецца палярызаванасцю ці вектарам палярызацыі .
Найб. значэнне мае П.д. у знешнім эл. полі, якая абумоўлена зрушэннем электронаў у атамах і іонах (электронная, ці дэфармацыйная палярызацыя), зрушэннем іонаў у цвёрдых дыэлектрыках з іоннай крышт. рашоткай (іонная палярызацыя), паваротам дыпольных малекул (арыентацыйная палярызацыя). Залежыць ад напружанасці знеш. эл. поля — . У слабых палях
, дзе ε0 — эл. пастаянная, χ — дыэлектрычная ўспрыімлівасць. П.д. можа мець месца з прычыны мех. напружанняў (гл.П’езаэлектрычныя матэрыялы). Існуюць дыэлектрыкі са спантаннай (самаадвольнай) палярызацыяй (гл.Піраэлектрычнасць, Сегнетаэлектрыкі), а таксама дыэлектрыкі, здольныя працяглы час захоўваць наэлектрызаваны стан (электрэты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
існава́нне, ‑я, н.
1. Наяўнасць каго‑, чаго‑н. у рэальнасці; быццё. Існаванне свету. Існаванне матэрыі. □ Ніякіх разумных довадаў супраць існавання беларускай газеты Баўдзей не прыводзіў.Колас.Незлічонае птушынае царства на розныя галасы славіла радасць існавання, першы майскі дзень.Мележ.
2. Жыццё (у 2 знач.); спосаб жыцця. Барацьба за існаванне. Сродкі на існаванне. □ [Сеньёр Джордж] сам жыве радасцямі і горам гэтага народа, сам добра паспытаў, што такое беспрацоўе, беднае, галоднае існаванне.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злама́ць, зламлю, зломіш, зломіць.
Зак.да ламаць (у 1–5 знач.).
•••
Зламаць сабе галаву — тое, што і скруціць сабе галаву (гл. скруціць).
(Сам) чорт галаву (нагу) зломіцьгл. чорт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.
Разм. Змучыць, знясіліць. Нейкі незнаёмы дзядзька ўшчаміў воз з дрывамі між двух пнёў. Змучыўся сам, змардаваў каня, але не мог выцягнуць саней.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіцёнак, ‑нка, м.
Абл. Дзіця (у 1, 2 знач.). — Ды што я цябе вучу, сам галаву маеш, не дзіцёнак.Галавач.Мір — гэта маці, дзіцёнак, Радасць на твары прыгожым.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)