расагене́з
(ад раса + -генез)
працэс фарміравання рас чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эмбрыягене́з
(ад эмбрыён + -генез)
працэс эмбрыянальнага развіцця арганізмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтаматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Выкарыстаць (выкарыстоўваць), укараніць (укараняць) аўтаматычныя прыборы, прыстасаванне машыны ў вытворчасці. Аўтаматызаваць тэхналагічны, працэс.
2. Зрабіць (рабіць) аўтаматычным (у 2 знач.). Аўтаматызаваць рухі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заскару́зласць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан заскарузлага. Працэс нараджэння новага характару пісьменнік бачыў у барацьбе новага са старым унутры самога чалавека праз пераадоленне.. адасобленасці і заскарузласці, узрошчаных старой, дарэвалюцыйнай вёскай. Барсток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святкава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. святкаваць; працэс адзначэння свят. Святкаванне Першага мая. // Свята (у 1 знач.). Святы Казімер карыстаецца вялікаю пашанаю сярод католікаў, і святкаванне яго выпадае напрадвесні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПРО́ШЧАННЕ ў мовазнаўстве,
марфалагічны працэс; знікненне межаў паміж марфемамі, у выніку чаго з дзялімай асновы атрымліваецца недзялімая. Напр., бел. «воблака» <*ob=vlakъ<*ob=volkъ. Апрошчанне — частая з’ява пры запазычанні: бел. «варштат» < польск. warsztat < ням. Werkstatt ням. Werk ‘праца’ + Stätte ‘месца’. З апрошчваннем звязаны працэс дээтымалагізацыі і страты сувязі паміж роднаснымі словамі (бел. «трава — атрута», рус. «нож — заноза») і фузійны тып далучэння марфем (гл. Фузія). Тэрмін прапанаваны В.А.Багародзіцкім.
А.А.Кожынава.
т. 1, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НТЭ-КА́РЛА МЕ́ТАД (назва ад г. Монтэ-Карла, які вядомы сваім ігральным домам),
метад статыстычных выпрабаванняў, лікавы метад прыбліжанага рашэння задач з дапамогаю мадэліравання выпадковых працэсаў.
Для рашэння задачы М.-К.м. выбіраецца працэс, у якім некат. імавернасная характарыстыка роўная шуканаму рашэнню. Потым працэс мадэліруецца і эксперыментальна знаходзіцца стат. ацэнка характарыстыкі. Гэтая ацэнка і бярэцца за прыбліжанае рашэнне. Выкарыстоўваецца пры рашэнні задач фізікі, радыётэхнікі, тэорыі масавага абслугоўвання, выліч. матэматыкі і інш. Найб. пашырыўся пасля стварэння ЭВМ.
т. 10, с. 520
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАНО́ЎКА,
1) творчы працэс стварэння спектакля (драм., опернага, балетнага), цыркавога прадстаўлення, эстр. агляду, фільма.
2) Тое, што і спектакль.
т. 12, с. 168
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ператка́ць, мсцісл. пірятка́ць, патка́ць ’паткаць (чым)’ у сказах: Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю… Чым піряткеш, тым і ладна…, пірітыка́ньне, пытыка́ньня ’тканне, працэс ткацтва’ (Жыв. сл.). Фармальна да пера- і ткаць. Больш падрабязна гл. ператыка́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́сля ’рост як працэс’ (карэліц., Марц.; Янк. 3.; лун., Шатал.; ганц., ст.-дар., ігн., Сл. ПЗБ). Другаснае ўтварэнне (Слаўскі, SP, 1, 106). Утворана ад дзеепрыметніка *orsl‑ъ ’які вырас, рослы’ і суф. *‑ja > *roslʼa.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)