працэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.

Усё высветлілася ў працэсе працы.

П. развіцця.

Вытворчы п.

2. Актыўнае развіццё хваробы.

Запаленчы п.

П. у лёгкіх.

3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.

Грамадзянскі п.

Выступаць на працэсе.

|| прым. працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

П. кодэкс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. працэ́с працэ́сы
Р. працэ́су працэ́саў
Д. працэ́су працэ́сам
В. працэ́с працэ́сы
Т. працэ́сам працэ́самі
М. працэ́се працэ́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

працэ́с, -су м., в разн. знач. проце́сс;

п. развіцця́ — проце́сс разви́тия;

вытво́рчы п. — произво́дственный проце́сс;

туберкулёзны п. — туберкулёзный проце́сс;

крыміна́льны п. — уголо́вный проце́сс;

у ~се — (чаго) в проце́ссе (чего)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працэ́с, ‑у, м.

1. Паслядоўная змена якіх‑н. з’яў, ход развіцця чаго‑н. Літаратура — заўсёды працэс, і на яе развіццё ўплывае нават тое, што супярэчыць яе асноўнаму напрамку... Навуменка. Хацелася мець здымкі такія, якія адлюстроўвалі б увесь працэс працы на агародзе і ў садзе. Сабаленка. // Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнага выніку. Тэхналагічны працэс. □ Цярпліва тлумачыў дзед Петрыку працэс рамонтных работ. Шынклер.

2. Актыўнае развіццё хваробы. Запаленчы працэс. □ Кансіліум выявіў у Давіда адкрыты працэс сухотаў. Машара.

3. Спец. Парадак разбору судовых спраў. Грамадзянскі працэс. // Разбор справы судом. Паказальны судовы працэс. □ Працэс пачаўся з апытання абвінавачаных. Ліс. У перапоўненай вялізнай зале Ідзе працэс над бандаю забойцаў. Гілевіч.

•••

Спаборны судовы працэс (спец.) — парадак разгляду судовых спраў, пры якім разбор справы адбываецца пры ўзаемным удзеле бакоў.

У працэсе чаго — у ходзе, у час здзяйснення чаго‑н.

[Ад лац. processus — цячэнне, ход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Працэ́с ’паслядоўная змена з’яў, ход развіцця’, ’актыўнае развіццё хваробы’ (ТСБМ). З рус. проце́сс ’тс’, якое праз ням. Prozess з лац. prōcēssus ’рух наперад’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 386). Ст.-бел. процесъ, процессъпрацэс, учынак’ праз польск. proces < лац. prōcēssus (Булыка, Запазыч., 269).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саўнд-працэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. саўнд-працэ́с
Р. саўнд-працэ́су
Д. саўнд-працэ́су
В. саўнд-працэ́с
Т. саўнд-працэ́сам
М. саўнд-працэ́се

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скра́п-працэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. скра́п-працэ́с
Р. скра́п-працэ́су
Д. скра́п-працэ́су
В. скра́п-працэ́с
Т. скра́п-працэ́сам
М. скра́п-працэ́се

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шэ́вінг-працэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шэ́вінг-працэ́с
Р. шэ́вінг-працэ́су
Д. шэ́вінг-працэ́су
В. шэ́вінг-працэ́с
Т. шэ́вінг-працэ́сам
М. шэ́вінг-працэ́се

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бі́знес-працэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-працэ́с бі́знес-працэ́сы
Р. бі́знес-працэ́су бі́знес-працэ́саў
Д. бі́знес-працэ́су бі́знес-працэ́сам
В. бі́знес-працэ́с бі́знес-працэ́сы
Т. бі́знес-працэ́сам бі́знес-працэ́самі
М. бі́знес-працэ́се бі́знес-працэ́сах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ва́куум-працэ́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́куум-працэ́с ва́куум-працэ́сы
Р. ва́куум-працэ́су ва́куум-працэ́саў
Д. ва́куум-працэ́су ва́куум-працэ́сам
В. ва́куум-працэ́с ва́куум-працэ́сы
Т. ва́куум-працэ́сам ва́куум-працэ́самі
М. ва́куум-працэ́се ва́куум-працэ́сах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)